franc [fræŋk] n. франк (грашовая адзінка)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рап

(ням. Rappen)

швейцарскі франк.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фра́нкі, ‑аў; адз. франк, ‑а, м.

Група германскіх плямён, якая насяляла ў пачатку нашай эры тэрыторыю каля ніжняга і сярэдняга цячэння Рэйна.

[Лац. Franci, ням. Franken.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bfr = belgischer Franc – бельгійскі франк

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

lfr. = luxemburgischer Franc – люксембургскі франк

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

sFr = Schweizer Franc – швейцарскі франк

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Fr. пісьмовае скар. ад:

1. franc франк

2. French францу́зскі

3. Father (перад імем каталіцкага святара) айце́ц

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

FF = Französischer Frank – французскі франк (грашовая адзінка)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пе́тры ’валёнкі, збітыя з воўны’ (навагр., Сцяшк. Сл.). З ⁺фетры, якое з франц. feutre ’лямец’ < франк. filtir ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВЕ́НСКІ ГУРТО́К,

філасофскі гурток, у якім былі выпрацаваны прынцыпы лагічнага пазітывізму. Існаваў у 1922 — канцы 1930-х г. пры Венскім ун-це (кіраўнік М.​Шлік). У гурток уваходзілі Р.​Карнап, Ф.​Вайсман, Г.​Фейгль, О.​Нойрат, Г.​Ган, В.​Крафт, К.​Гёдэль і інш., з ім супрацоўнічалі Г.​Райхенбах, Ф.​Франк, Э.​Нагель і інш. У 1929 распрацавана праграма «Навуковае светаразуменне. Венскі гурток», у 1930—39 выдаваў час. «Erkenntnis» («Пазнанне») і інш. перыёдыку. Праводзіў філас. кангрэсы, наладжваў сувязь з інш. групамі, у т. л. з Львоўска-Варшаўскай школай і інш. На пач. 2-й сусв. вайны спыніў сваю дзейнасць. Пераемнікамі Венскага гуртка сталі школы лагічнага эмпірызму ў ЗША.

Літ.:

Франк Ф. Философия науки: Пер. с англ. М., 1960.

В.​М.​Пешкаў.

т. 4, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)