скажа́ць фа́кты die Tátsachen entstéllen [verdréhen]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
апавяда́льны, -ая, -ае.
Які апавядае што-н., апісвае якія-н. падзеі; спакойны, эпічны.
А. жанр.
○
Апавядальны сказ — сказ, у якім даецца паведамленне пра тыя ці іншыя з’явы, падзеі, факты, іх прыметы ці адказ на пытанне.
|| наз.апавяда́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пацве́рдзіцца, ‑дзіцца; зак.
Аказацца правільным, падмацавацца доказамі. Здагадкі пацвердзіліся. □ [Кацялёў]: — Я вам сказаў: многія факты ў выніку маёй праверкі пацвердзіліся.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРЭЮДЫЦЫЯ́ЛЬНАСЦЬ (ад лац praejudicio прадвызначэнне),
абавязковасць для ўсіх судоў, якія разглядаюць справу, прыняць без праверкі і доказаў факты, раней устаноўленыя суд. рашэннем, якое набыло законную сілу, або прыгаворам па якой-н. інш. справе. Напр., калі суд. рашэннем, якое набыло законную сілу, устаноўлена адказнасць уладальніка крыніцы павышанай небяспекі за нанесеную шкоду, то ў выпадку прад’яўлення рэгрэснага іску ўладальнікам такой крыніцы да таго, хто непасрэдна прычыніў шкоду, факты, устаноўленыя суд. рашэннем у першым працэсе, маюць прэюдыцыяльнае значэнне і не падлягаюць аспрэчванню.