Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НАБІЛІТЭ́Т (ад лац. nobilitas знаць),
у Рымскай рэспубліцы замкнутае кола патрыцыянскіх і знатных плебейскіх сем’яў, якое сфарміравалася да пач. 3 ст. да н.э. Паводле традыцыі толькі прадстаўнікі Н. маглі займаць вышэйшыя дзярж. пасады. Н. быў захавальнікам паліт. традыцый арыстакратычнай рэспублікі, але з яго асяроддзя выходзілі і апазіцыйныя палітыкі. У часы імперыі страціў былое значэнне. У больш шырокім значэнні, у т. л. ў стараж. аўтараў, Н. — «знаць», упроцілегласць «народу», «чэрні».
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КАНТРА́СТ (франц. contraste),
рэзка выражаная процілегласць. 1) Зрокавы К. — зрокавая ацэнка яркасці (асветленасці) прадмета (ці яго колеру) у параўнанні з навакольным фонам. Найменшы К., які ўспрымаецца вокам, наз. парогавым.
2) К. фатаграфічны — характарыстыка негатыўнага (ці пазітыўнага) фатаграфічнага відарысу па суадносінах яго самага светлага і самага цёмнага ўчасткаў. Для чорна-белых відарысаў вызначаецца як рознасць найб. і найменшай аптычных шчыльнасцей пачарнення і паказвае скорасць нарастання пачарнення з павелічэннем экспазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫКА́ЗВАННЕ,
вылучаны ў пісьмовым ці вусным тэксце фрагмент, які выражае адносна закончаную, актуалізаваную думку, аформлены граматычна (і інтанацыйна — у вусным варыянце), захоўвае сэнсавыя і фармальныя сувязі з кантэкстам, дае магчымасць усвядоміць і мысленна ўзнавіць кансітуацыю. З’яўляецца камунікатыўна-сінтакс. адзінкай (адзінкай маўлення) упроцілегласць канструкцыйна-сінтакс. адзінкам — сказу, яго семантыка-сінтакс. мадэлі і фармальна-грам. схеме. Найб. істотнае адрозненне ад сказа — абавязковае актуальнае чляненне, якое сведчыць і аб уключанасці выказвання ў кантэкст і кансітуацыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІДЫЯАДАПТА́ЦЫЯ (ад грэч. idios свой, своеасаблівы + адаптацыя), аламарфоз,
прыватнае прыстасаванне арганізмаў да пэўных умоў жыцця ў канкрэтным знешнім асяроддзі. Адпаведны кірунак эвалюцыйных пераўтварэнняў наз.алагенезам. Упроцілегласцьарамарфозу і рэгрэсіўным зменам — катамарфозу І. не адбіваецца істотна на агульным узроўні арганізацыі. Звычайна І. вядзе да пашырэння арэала групы арганізмаў, падзелу яе на вял. колькасць роднасных сістэм адзінак. Прыклады І.: розныя прыстасаванні камароў да паразітызму, раслін — да распаўсюджвання насення, розныя тыпы дзюб у птушак у сувязі з выкарыстаннем разнастайнага корму і спосабаў яго здабывання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКРЭ́ЦЫЯў мінералогіі,
мінеральны агрэгат акруглай або ізаметрычнай формы, што запаўняе пустоты ў горных пародах. Паводле мінер. саставу адрозніваецца ад умяшчальных парод. Упроцілегласцьканкрэцыям С. ўтвараюцца шляхам паслядоўнага адкладу мінер. рэчыва (з сапраўдных і калоідных раствораў пры гіпергенных і гідратэрмальных працэсах) канцэнтрычнымі слаямі на сценках пустот ад іх перыферыі да цэнтра. Нярэдка ў сярэдзіне застаецца поласць, акаймаваная друзамі мінералаў. Адрозніваюць С. буйныя — жэоды і дробныя — міндаліны. Выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе, таксама як калекцыйны матэрыял.
Да арт.Сакрэцыя ў мінералогіі. Міндаліна, складзеная з агату.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Паві́нкі мн. ’капуста, квашаная палавінкамі’ (Мат. Гом.). Не зусім ясна. У словаўтваральных адносінах — аддзеяслоўнае суфіксальнае ўтварэнне; у такім выпадку ад *павінуць (гл. вінуць) < viti; г. зн. звітыя часткі капусты ў процілегласць насечаным. Не выключана, аднак, што слова з’яўляецца і вынікам нерэгулярных дыялектных фанетычных працэсаў: моцнай рэдукцыі галоснага і асіміляцыі зычных: палавінкі < пальвінкі > паўвінкі > павінкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бе́раг, -а, М -разе, мн. берагі́, -о́ў, м.
1. Край, паласа зямлі каля вадаёма.
Пясчаны б.
2. Суша (упроцілегласць вадзе).
Сысці на б.
3. Край тканіны.
Б. палатна.
4. Верхні край якой-н. пасудзіны.
Вядро вады роўна з берагамі.
◊
Прыстаць да берага (разм.) — знайсці якое-н. месца для пастаяннага жыцця.
|| памянш.беражо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м. (да 1, 3 і 4 знач.).
|| прым.берагавы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
супярэ́чнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Узаемадзеянне супрацьпастаўленых і ўзаемазвязаных сутнасцей як крыніц самаруху і развіцця (спец.).
Дыялектычныя супярэчнасці.
2. Палажэнне, пры якім адно (выказванне, думка, учынак) выключае іншае, не сумяшчальнае з ім.
С. у поглядах.
3. Выказванне або ўчынак, накіраваны супраць каго-, чаго-н.; пярэчанне, супярэчанне; процілегласць.
Супярэчнасці па цане на газ і нафту абвастраюць міжнародныя адносіны.
◊
Дух супярэчнасці — імкненне зрабіць не так, а зусім інакш.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)