НІЗКАГО́РНЫ РЭЛЬЕ́Ф, нізкагор’е,

тып горнага рэльефу, які адпавядае самаму нізкаму ярусу гор (абсалютныя вышыні не перавышаюць 1000 м). Найчасцей ўтвараецца ў выніку дэнудацыі больш высокіх гор. Трапляецца ў перыферычных частках горных утварэнняў, у зонах умераных тэктанічных падняццяў; ёсць і самаст. нізкагорныя сістэмы (напр., Мугаджары ў Казахстане). Характарызуецца мяккімі круглаватымі абрысамі хрыбтоў і асобных узвышшаў, месцамі трапляюцца ўчасткі драбнасопачніка; у высокіх шыротах, дзе развіты ледавіковыя формы, набывае альпійскія рысы.

т. 11, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Музь! ’шмыг’ (Ян.). Да слав. утварэнняў з коранем mug‑/muz‑/muzg‑/myzg‑ (гл. Куркіна, Этимология–1972, 64–68. Гл. таксама мызь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАЛХІ́ДА (грэч. Kolchis),

старажытнагрэчаская назва зах. ч. Грузіі (мясц. Эгрысі), якую ў пач. 1-га тыс. да н.э. насялялі колхі. Паводле падання ант. аўтараў, тут правіў Ээт, бацька Медэі, ён валодаў залатым руном, якое выкралі арганаўты. У 6 ст. да н.э. тут узніклі грэч. калоніі Фасіс і Дыяскурыяда. У 6—2 ст. да н.э. на тэр. К. існавала Калхідскае царства, заваяванае Пантыйскім царствам. Пазней К. ўваходзіла ў склад розных дзярж. утварэнняў Грузіі.

т. 7, с. 487

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАП (Анатоль Міхайлавіч) (н. 3.7.1923, с. Крук Валадарска-Валынскага р-на Жытомірскай вобл., Украіна),

бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1976). Скончыў Кіеўскі ун-т (1950). З 1957 у Ін-це геал. навук Нац. АН Беларусі (заг. сектара, аддзела, у 1980—89 заг. лабараторыі). Навук. працы па структуры рудных радовішчаў, петралогіі і петрахіміі дакембрыйскіх комплексаў, стратыграфіі і геахраналогіі дакембрыйскіх утварэнняў.

Тв.:

Кристаллический фундамент Белоруссии. М., 1977;

Нижний докембрий Беларуси. Мн. 1996.

т. 12, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Надоў ’даўно’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. анадоу (< onogbday гл. нагды, надоечы), у якім ‑оў пад уплывам утварэнняў тыпу дамоў (Карскі 2–3, 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́хат ’рэха’ (маст., Сцяшк. Сл.). Да ля́ха1 (гл.). Суфікс ‑ат (< ‑ъtъ) паводле іншых аддзеяслоўных утварэнняў, якія перадаюць гукі (грукат, лёскат і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́нічы ’праклёны’ (ТСБМ, Жд. 2, Янк. БП). Ад кляну, клясці. Суфіксацыя аддзеяслоўных утварэнняў на ‑іч/‑ыч, мн. л. Параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аніга́дкі ’хоць бы што’ (Мар. дыс.) ад гадка з прыстаўкай ні і ўзмацняльнай часціцай а (параўн. анічуць і шэраг іншых утварэнняў з ані‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПЫ́ШКІ,

радовішча мелу ў Гродзенскім р-не, каля в. Пышкі. 2 пластападобныя паклады, звязаныя з адкладамі верхняга мелу, залягаюць у выглядзе адорвеняў сярод ледавіковых утварэнняў сожскага зледзянення. Мел шаравата-белы, белы, у асобных інтэрвалах жаўтаваты, месцамі з плямамі ажалязнення, слаба сцэментаваны, з уключэннямі крамянёвых сцяжэнняў, у верхняй ч. пласта запясочаны. Разведаныя запасы 2 участкаў (Паўн. і Паўд.) 5,2 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы (пройдзеная) 2,4—39,7 м, ускрышы (пяскі, супескі, суглінкі) 0,3—15,4 м. Мел прыдатны на выраб вапны.

А.​П.​Шчураў.

т. 13, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІСУ́НА (Ганна Баляславаўна) (12.11.1868, Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — 2.5.1922),

бел. геолаг; першая жанчына-геолаг Беларусі і Расіі, якая праводзіла палявыя геал. даследаванні. Скончыла прыватныя жаночыя курсы ў Маскве (1896). З 1906 асістэнт пры геал. кабінеце Вышэйшых жаночых курсаў, з 1919 дацэнт Маскоўскага ун-та. Вывучала геалогію цэнтр. і зах. Беларусі, лёсавыя адклады Навагрудскага ўзв., ледавіковыя адклады Беларусі і Літвы, праводзіла геал. і гідрагеал. вышуканні ў Расіі. Распрацавала методыку вывучэння марфалогіі і будовы канцавых марэн, высветліла стратыграфію ледавіковых адкладаў Беларусі і выявіла сярод чацвярцічных утварэнняў сляды некалькіх зледзяненняў.

т. 10, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)