elated [ɪˈleɪtɪd] adj. (at/by) ве́льмі шчаслі́вы, усхвалява́ны; у прыўзня́тым настро́і

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

aghast [əˈgɑ:st] adj. (at) узру́шаны; усхвалява́ны; ура́жаны;

stand aghast зняме́ць ад жа́ху

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wstrząśnięty

узрушаны, усхваляваны, уражаны, ашаломлены

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wzburzony

1. усхваляваны;

2. узбуджанасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wzruszony

узрушаны; усхваляваны; расчулены; крануты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

потрясённый

1. страсяну́ты, узвару́шаны, узру́шаны;

2. перен. узру́шаны; усхвалява́ны; ура́жаны; ашало́млены, агало́мшаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАТЭТЫ́ЧНАЕ (ад грэч. pathētikos страсны, усхваляваны, поўны пачуцця),

эстэтычная катэгорыя, якая адлюстроўвае барацьбу, сутыкненне ўзнёслага і нізкага. Служыць своеасаблівай мерай пафасу, выражэннем здольнасці асобы да барацьбы, пераадолення духоўна негатыўных сіл у яго ўнутраным свеце і нізкіх памкненняў звонку. Адпаведна вылучаюць П. ўнутранага і знешняга роду. У сістэме эстэт. катэгорый П. звязана з гераічным, у якім праяўляецца станоўчая накіраванасць барацьбы. Адухоўлены характар прыроды мастацтва прадвызначае магчымасць шырокага звяртання да П. ва ўсіх яго відах. Выразна П. праяўляецца ў музыцы, тэатры, балеце. У жыцці П. часта служыць фонам, на якім могуць разгортвацца маральна-эстэт. прагрэс або дэградацыя асобы ў залежнасці ад таго, якія духоўныя пачаткі (узнёслае або нізкае) здольны ўзяць верх.

В.​В.​Краснова.

т. 12, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жарсцві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Крупінка жарствы.

2. перан. Якасць, уласцівасць жорсткага, жарсткаватага. Заўсёды цвёрды, з жарсцвінкай, голас быў цяпер ціхі, усхваляваны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспансі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Нястрыманы, які бурна выяўляе свае пачуцці. Антось быў значна маладзейшы за свайго субяседніка-суседа. Можа таму і больш экспансіўны ў гутарцы, у думках. Машара. // Узбуджаны, усхваляваны. Экспансіўны голас.

[Фр. expansif.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патэ́тыка

(гр. pathetikos = хвалюючы)

усхваляваны тон размовы, літаратурнага твора, музыкі, кіно, тэатральнай пастаноўкі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)