Лы́біцца ’ухмыляцца’ (мін., Сл. ПЗБ), ’усміхацца’ (шчуч., Нар. лекс.). Відавочна, запазычанне з рус.лы́биться, якое Трубачоў звязвае роднаснымі лоб, ст.-рус.лъбъ ’лоб’, наўг.лы́бонь ’верхняя частка галавы жывёлы’, дзе назіраецца падаўжэнне вакалізму ъ > ы (гл. Фасмер, 2, 539).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
belächeln
vtусміха́цца (у адказ на што-н.); пасме́йвацца (з каго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ска́ліць ‘агаляць, паказваць зубы (звычайна пра жывёлу)’ (ТСБМ), ска́ліць (шчэ́рыць) зу́бы ‘смяяцца, рагатаць, насміхацца’, ска́ліцца ‘тс’ (ТСБМ, Гарэц., Янк. 2, ТС, ПЗБ), ‘смяяцца’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС, Пятк. 2, Ян.), ‘ашчэрвацца; паказваць злосць’ (Нас.), ‘прыжмурвацца’ (Мат. Гом.), скалы́ты: скалы́тʼ го́чы ‘прыжмурвацца; прыжмурваць вочы’ (Клім.), скала́ты ‘той, хто смяецца з іншых’ (Сл. рэг. лекс.), сюды ж ска́лікі ‘кпіны’ (Бяльк.), фраз. ска́лачкі ска́ліць ‘усміхацца’ (пра немаўля) (Нік. Посл.). Укр.ска́лити ‘скаліць (зубы)’, ‘прыжмурваць (вочы)’, ска́литися ‘тс’, рус.ска́лить (зубы), ска́литься ‘усміхацца, смяяцца’, польск.skalić się ‘трэскацца, пакрывацца трэшчынамі’. Ад таго ж кораня, што і скала́1, з якім звязана чаргаваннем; гл. яшчэ шчыліна (Міклашыч, 298; Праабражэнскі, 2, 292; Фасмер, 3, 631). Паводле Борыся (SEK, 4, 274), дэнамінатыўнае ўтварэнне ад *skala.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ске́рыць: скі́рыты зу́бы ‘абы-чаго смяяцца’, скі́рыцца ‘тс’ (кам., З нар. сл.). Варыянтнае ўтварэнне да шчэ́рыць зубы, гл. шчэрыць, параўн. таксама шке́рыць ‘усміхацца, шчэрыць зубы’ (гл.). Паводле Векслера (Гіст., 92), skʼ у пачатку слова з’явілася ў паўднёварускіх гаворках у выніку змены спалучэння scʼ, што паходзіць з першапачатковага sk (прасл. < *skoair‑) параўн. макед.церн се ‘касавурыцца, пазіраць скоса’, чэш.ceriti zuby ‘скаліць зубы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
smile2[smaɪl]v.(at)усміха́цца;
Keep smiling! Не вешай нос!;
She smiled a bitter smile. Яна горка ўсміхнулася;
She smiled her thanks. Яна выказала падзяку ўсмешкаю.
♦
if luck smiles on me калі́ мне пашча́сціць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
забаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.
Весяліць, пацяшаць чым‑н. цікавым, забаўным. [Лабановічу] было надзвычайна вісела, язык развязаўся, ён забаўляў паненак; яны слухалі і смяяліся.Колас.[Эдвард Лявэр] узяў дзіця на рукі, прытуліў да сяк, падняў яго высока на руках, пачаў усміхацца, забаўляць дзіця, цмокаць яму губамі.Чорны.// Займаць гаворкай, адцягваць увагу ад чаго‑н. — Не забаўляй, вон з поля! — крычыць высокі. — Чаго зубы загаворваеш!..Галавач.// Даглядаць, няньчыць. Цэлы дзень забаўляла бабка ўнучку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)