Нагану́ць ’настаяць, дамагчыся’ (Сл. ПЗБ), ’зажадаць’ (Сцяц.), ’вырашыць’ (Сл. ПЗБ), ’задумаць’ (Сцяц.), укр.нагану́ти ’ўспомніць, напомніць’. Прыставачнае ўтварэнне ад дзеяслова тыпу гану́ць ’усвядоміць, падумаць’ (ТС) і пад., што, відаць, звязаны з гадаць (гл.), параўн. адгинуць ’адгадаць’ і інш., або ад дзеяслова гинуць ’хлынуць’, параўн. нага́нуць ’наваліцца, напасці’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няслу́шнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць няслушнага. Няслушнасць заўваг.
2. Памылковасць думак, учынкаў. Усвядоміць няслушнасць сваіх меркаванняў. □ Панцеляймон Мікалаевіч рэзка крытыкаваў дробнабуржуазныя асветніцкія погляды, даказваў няслушнасць довадаў тых, хто выступаў супроць політэхнівацыі, за «чыстую» навуку.Лушчыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асэнсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Зразумець, усвядоміць сэнс, значэнне чаго‑н. І дзіўныя пачуцці апанавалі мяне: да болю ў сэрцы захацелася паехаць туды, на поўдзень, дзе ідзе, шырыцца страшная бітва, якую нават цяжка асэнсаваць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
über etw. (A) ~ gewínnen*усвядо́міць, уразуме́ць сабе́што-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
wake3[weɪk]v.(woke, woken)
1. прачына́цца
2. будзі́ць, абуджа́ць
3. апа́мятацца;
wake from a trance вы́йсці з тра́нсу
wake up[ˌweɪkˈʌp]phr. v.
1. прачына́цца; будзі́ць, абуджа́ць
2. (to)усвядо́міць, зразуме́ць (што-н.);
He’s waking up to the truth. Ён пачынае разумець праўду.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
отчётм. справазда́ча, -чы ж.;
отда́ть себе́ отчётусвядо́міць, зразуме́ць;
челове́к до́лжен отдава́ть себе́ отчёт во всех свои́х посту́пках чалаве́к паві́нен разуме́ць су́тнасць усі́х сваі́х учы́нкаў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МЛАДАГРАМАТЫ́ЗМ,
адна з плыняў параўнальна-гістарычнага мовазнаўства. Склалася ў Еўропе ў 1870-я г. намаганнямі ням. лінгвістаў (К.Бругман, Б.Дэльбрук, А.Лескін, Г.Остгаф, Г.Паўль, Г.Гірт, В.Штрэйтберг, І.Шміт і інш.). Меў прыхільнікаў у інш. краінах (П.Ф.Фартунатаў, І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ, А.А.Шахматаў у Расіі, М.Брэаль, А.Мее ў Францыі, Г.І.Аскалі ў Італіі, С.Буге, К.Вернер у скандынаўскіх краінах, У.Уітні ў ЗША, Я.Развадоўскі, Я.Лось у Польшчы). Младаграматыкі адмовіліся ад асн.навук. уяўленняў 1-й пал. 19 ст. (ідэя трохэтапнасці глотагенічнага працэсу: аморфны стан прамовы — аглюцінацыя — флексійны лад; вучэнне В.Гумбальта пра ўнутр. форму мовы, якая служыць адбіткам «духу» народа; падыход А.Шляйхера да мовы як да прыроднага арганізма). У аснове М. — індуктыўны падыход да жывых моўных з’яў і працэсаў і погляд на мову як на індывідуальна-псіхал. з’яву, якая павінна вывучацца параўнальна-гіст. метадам. Гэты метад быў даведзены младаграматыкамі да высокай ступені навук. дакладнасці. Яны сцвярджалі, што гукавыя законы, на якіх грунтуецца развіццё моў, дзейнічаюць стыхійна і паслядоўна. Адхіленне ад іх дзеяння — або праява дзеяння іншых, яшчэ не пазнаных гукавых законаў, або вынік змяненняў па аналогіі. Такое разуменне сутнасці і ролі гукавых законаў дало младаграматыкам магчымасць абгрунтаваць прынцып гістарызму ў мовазнаўстве як аснову навук. метадалогіі і ў далейшым дазволіла вучоным усвядоміць і размежаваць паняцці дыяхраніі і сінхраніі ў моўнай дынаміцы і прывяло да ідэі сістэмнасці мовы. Для саміх младаграматыкаў быў характэрны пазасістэмны, «атамарны», хоць і вельмі дэталёвы разгляд паасобных моўных з’яў. Пільная ўвага младаграматыкаў да моўных фактаў садзейнічала іх размежаванню як аб’ектаў даследавання і складанню паасобных мовазнаўчых дысцыплін — фанетыкі, этымалогіі, гіст. граматыкі, семасіялогіі, дыялекталогіі. Тэрмін «младаграматыкі» (ням. Junggrammatiker) уведзены Ф.Царнке.
Літ.:
Томсен В. История языковедения до конца XIX в.: Пер. с дат. М., 1938;
Пауль Г. Принципы истории языка: Пер. с нем. М., 1960.