распестри́ть сов.

1. спярэ́сціць, зрабі́ць страка́тым, рознакаляро́вым;

2. (разукрасить) упрыго́жыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укра́сить сов. упрыго́жыць; убра́ць, мног. паўбіра́ць, прыбра́ць, мног. папрыбіра́ць; аздо́біць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ozdobić

зак. аздобіць, упрыгожыць, убраць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

umaić

зак. упрыгожыць (убраць) зелянінай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

upiększyć

зак. упрыгожыць, убраць, аздобіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

інкрустава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Упрыгожыць (упрыгожваць) узорамі, малюнкамі з урэзаных у паверхню пласцінак з іншага матэрыялу. 1. мэблю. 1. металам па дрэве.

|| наз. інкрустава́нне, -я, н. і інкруста́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшы́ць, -шы́ю, -шы́еш, -шы́е: -шы́ты; зак., што.

1. Распароць сшытае.

Р. кнігу.

2. Упрыгожыць узорным шыццём. вышыўкай.

Р. сурвэтку гладдзю.

|| незак. расшыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расшыва́нне, -я, н. і расшы́ўка, -і, ДМы́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., каго-што (разм.).

1. Старанна намаляваць што-н. (алеем, фарбамі).

2. Размаляваць, пафарбаваць, упрыгожыць.

А. хату.

3. Скончыць займацца маляваннем.

Ён сваё ўжо адмаляваў.

4. перан. Вобразна апісаць, абмаляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разатка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце; зак., што.

Упрыгожыць тканнем. Або пазалотай, або сінім шоўкам Разатку ўзорна паясок яму. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкля́рус, ‑у, м., зб.

Род буйнога бісеру ў выглядзе рознакаляровых кароценькіх трубачак са шкла, якія нанізваюцца на нітку. Упрыгожыць сукенку шклярусам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)