Рахава́ць ’рабіць разлікі, падлікі’ (ТСБМ, Сержп. Прык., Сл. ПЗБ), рахава́цца ’раіцца, меркаваць’ (слуц., Гіл.; Сл. ПЗБ), рахова́цьулічваць, браць пад увагу’, рахова́цца ’раіцца, меркаваць’ (ТС), ст.-бел. раховати ’лічыць’ (Ст.-бел. лексікон; 1388, Булыка, Запазыч.). Параўн. рус. дыял. раховать, укр. рахувати ’тс’. Праз польск. rachować (Булыка, Лекс. запазыч., 81), што ад ням. rechnen ’рабіць падлікі, лічыць’ (Брукнер, 451). Борысь (507) дадаткова падае ад с.-в.-ням. rechen ’лічыць, падлічваць’. Адаптацыя карнявога ненаціскнога е > а пасля зацвярдзелага р, што было ўласціва для фанетыкі польскай мовы і праяўляецца ў іншых запазычаннях з нямецкай мовы (параўн. ратаваць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лічы́цца, лічу́ся, лі́чышся, лі́чыцца; незак.

1. кім-чым. Расцэньвацца якім-н. чынам, успрымацца як-н.

Л. лепшым гаспадаром.

2. з кім-чым. Браць пад увагу, улічваць што-н.

Л. з думкамі членаў камісіі.

3. чым і без дап. Весці ўзаемны ўлік (паслуг, пазык, прэтэнзій і пад.).

Не будзем з гэтым л.

4. Знаходзіцца, быць дзе-н.

Л. ў адпачынку.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выражацца ў якой-н. колькасці.

Даходы лічацца ў мільёнах рублёў.

6. Размяркоўваць паміж сабой ролі ў гульні, карыстаючыся лічылкай (разм.).

Л. перад гульнёй.

|| зак. палічы́цца, палічу́ся, палі́чышся, палі́чыцца (да 2 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПЕСТАЛО́ЦІ ((Pestalozzi) Іаган Генрых) (12.1.1746, г. Цюрых, Швейцарыя — 17.2.1827),

Швейцарскі педагог, адзін з заснавальнікаў дыдактыкі пач. навучання. Скончыў 2 курсы калегіума Каралінум. У 1774—80 узначальваў «Установу для бедных у Найхафе», у 1798—99 — прытулак для сірот у Станцы, у 1800—04 — ін-ты ў Бургдорфе і ў 1805—25 у Івердоне. У сваім светапоглядзе спалучаў ідэі франц. асветнікаў, у асн. Ж.Ж.Русо, з тэорыямі ням. філосафаў Т.Лейбніца, І.Канта, І.Г.Фіхтэ і інш. Аўтар шматлікіх пед. і літ. твораў, у т. л. «Лінгард і Гертруда» (1781—87), «Як Гертруда вучыць сваіх дзяцей» (1801), «Пісьмо да сябра пра знаходжанне ў Станцы» (1799), трактата «Лебядзіная песня» (1826) і інш. Паводле П., выхаванне павінна быць прыродазгодным (улічваць прыроду дзіцяці і закладзеныя ў ім задаткі). Важнай задачай выхавання лічыў развіццё ў дзяцей высокіх маральных пачуццяў, фарміраванне маральнай свядомасці і перакананняў. Навучанне імкнуўся будаваць на псіхал. аснове (пачуццёвым пазнанні), выкладаў ідэю развіццёвага навучання (К.​Дз.​Ушынскі назваў яе «вялікім адкрыццём П.»). Сфармуляваў дыдактычныя прынцыпы паслядоўнасці ў навучанні, адстойваў прынцып сістэматычнасці, вял. значэнне надаваў нагляднасці. Прыхільнік злучэння навучання і прац. актыўнасці. Яго ідэі паўплывалі на развіццё дыдактыкі і педагогікі.

Тв.:

Рус. пер. — Избр. пед. соч. Т. 1—2. М. 1981.

Літ.:

Пинкевич А.П. И.​Г.​Песталоцци. М., 1933;

Кларин В.М. Теория элементарного образования // Магистр. 1993. №2.

І.Г.Песталоці.

т. 12, с. 329

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

liczyć się

незак.

1. лічыцца;

2. лічыцца; браць у разлік; улічваць;

liczyć się ze słowami — лічыцца са словамі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

consult [kənˈsʌlt] v.

1. кансультава́цца, ра́іцца;

consult a doctor звярта́цца да ўрача́;

consult a lawyer пара́іцца з юры́стам

2. даве́двацца;

consult a dictionary звярта́цца да сло́ўніка, глядзе́ць сло́ва ў сло́ўніку

3. (with) ра́іцца

4. браць/прыма́ць пад ува́гу;

consult smb.’s interests улі́чваць чые́-н. інтарэ́сы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

уважа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. што. Лічыць, меркаваць. [Мікола Антонавіч:] — Будзем уважаць нашу размову скончанай. Дубоўка. Мне давялося затрымлівацца на асобных прамашках і ўдачах аўтараў, уважаючы іх за пралікі ў рабоце рэдакцый. Лужанін.

2. што і чаго. Любіць што‑н. [Кучучыха:] — А вой! Хіба салодкага не любіш? А я ж уважаю. Лобан.

3. на што (звычайна ў форме дзеепрысл.). Улічваць, прымаць пад увагу што‑н. Міхалапіху апраўдалі, уважаючы на тагачасны яе душэўны стан. Лупсякоў. Мабыць, уважаючы на гэтыя два матывы, і назваў Аляксей Кулакоўскі сваю аповесць «Да ўсходу сонца». Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

vernschlagen vt

1) скла́сці каштары́с, калькулява́ць

2) перан. улі́чваць, ацэ́ньваць;

das Vermögen wrde zu hoch vernschlagt маёмасць ацані́лі (за)на́дта высо́ка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zważać

незак.

1. узважваць;

2. узважваць; абдумваць;

3. na kogo/co браць пад увагу каго; лічыцца з кім/чым; улічваць што

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

consider

[kənˈsɪdər]

v.t.

1) абду́мваць, разгляда́ць, абмярко́ўваць, заду́мвацца над чым

2) прызнава́ць, лічы́ць

He considers them (to be) innocent — Ён лі́чыць іх невінава́тымі

to consider it necessary — прызнава́ць патрэ́бным

3) ду́маць, уважа́ць

4) лічы́цца з кім, шанава́ць (пагля́ды, пачу́цьці)

5) браць пад ува́гу, улі́чваць

all things considered — узя́ўшы ўсё пад ува́гу

6) цані́ць; мо́цна паважа́ць

7) разважа́ць, меркава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

allow

[əˈlaʊ]

v.t.

1) дазваля́ць

Dogs are not allowed here — З саба́камі тут не дазво́лена

2) выдава́ць, выдзяля́ць

His father allows him $2 a week — Ба́цька дае́ яму́ 2 даля́ры на ты́дзень

3) дапуска́ць, прыма́ць

The judge allowed the claim of the man — Судзьдзя́ прыня́ў ска́ргу чалаве́ка

4) улі́чваць, браць пад ува́гу; дапушча́ць

to allow a car to be stolen — дапусьці́ць, каб а́ўта скра́лі

- allow for

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)