Які не скарыўся сіле, уладзе каго‑, чаго‑н. Мы зноў у шчасці будзем жыць — Вайной няскораныя людзі.Астрэйка.Недзе там, за лініяй фронту, ляжаў распластаны ворагам, знявечаны, але няскораны родны горад.Новікаў.Усім раскажу я пра мужнасць Тваёй нескаронай душы, Як ты непахісна, мой дружа, Стаяў на сваім рубяжы.Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэнтралі́зм
(фр. centralisme, ад лац. centralis = які знаходзіцца ў сярэдзіне)
сістэма кіравання, пры якой мясцовыя ўстановы, органы падпарадкаваны цэнтральнай уладзе, цэнтру.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
вало́даць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1.кім-чым. Мець у сваёй уласнасці, уладаць.
В. маёмасцю.
2.перан., кім. Трымаць у сваёй уладзе, падпарадкоўваць сабе, кіраваць.
Адна думка ўвесь час валодае ім.
3.чым. Умець, мець магчымасць карыстацца чым-н., дзейнічаць пры дапамозе чаго-н.
В. зброяй.
Не в. левай рукой.
В. пяром (умець добра пісаць). В. некалькімі замежнымі мовамі (ведаць іх). В. сабой (трымацца спакойна ў любых абставінах).
|| наз.вало́данне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДАЛА́Й-ЛА́МА [ад манг. далай — мора (мудрасці) + лама],
тытул паліт. (да 1951) і духоўнага ўладыкі тыбецкага народа; першасвяшчэннік ламаісцкай царквы (гл.Ламаізм). З’яўляецца таксама духоўным аўтарытэтам будыстаў тых тэрыторый, што апынуліся пад уплывам тыбецкай цывілізацыі (Манголія, Бурація, Тува, Калмыкія і інш.). Тытул Д.-л. ўстаноўлены ў 1391. Д.-л. — абаронца веруючых, зямное ўвасабленне Авалакітэшвары, будысцкай персаніфікацыі міласэрнасці. Вядома 14 носьбітаў тытула Д.-л., якіх веруючыя прымаюць за аднаго. Лічыцца, што Д.-л. не памірае, а пераўвасабляецца ў дзіця, якое нараджаецца ў час смерці Д.-л.
Першым Д.-л. быў Гедундуб (1391—1474). 5-ы — Агван Лабзан Джамцо падпарадкаваў сваёй уладзе амаль увесь Тыбет, ператварыў яго ў тэакратычную дзяржаву; вядомы як гісторык і літаратар, стваральнік новай драматургіі містэрый цам (свята ў масках). 14-ы Тэндзін Г’ягсо (Д.-л. з 1940).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕСТЫТУ́РА (ад лац. investio апранаю, надзяваю),
у сярэднія вякі ў Зах. Еўропе юрыд. акт перадачы зямельнага феода (лена), пасады, сана, які замацоўваў васальную залежнасць (гл.Васалітэт). Своеасаблівым яе відам была царкоўная І. — цырымонія зацвярджэння духоўнай асобы на пасаду і ўзвядзення ў сан епіскапа ці абата. Да канца 11 ст.царк. І. належала свецкай уладзе (у Англіі — каралю, у «Свяшчэннай Рым. імперыі» — імператару). У 11—12 ст. за права І. вялася барацьба паміж імператарамі «Свяшчэннай Рым. імперыі» (ажыццяўлялі І. епіскапаў і абатаў з часоў Атона І) і рым. папамі, якія імкнуліся падначаліць свецкія ўлады і мець права І. Найб. напружанай была барацьба за І. ў Германіі; скончылася ў 1122 заключэннем кампраміснага Вормскага канкардату, які замацаваў права духоўнай І. за папам, а свецкай — за імператарам. У Францыі і Англіі спрэчкі па пытаннях І. скончыліся пагадненнем паміж каралямі і папам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аўтарытары́зм
(фр. autoritarisme, ад лац. auctoritas = улада, уплыў)
сістэма кіравання, якая заснавана на неабмежаванай асабістай уладзе і абапіраецца на дыктатарскі рэжым (проціл.дэмакратыя 1).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
тырані́я, ‑і, ж.
1. У Старажытнай Грэцыі — праўленне, заснаванае на неабмежаванай аднаасобнай уладзе тырана (у 1 знач.). Апалінарый Феакціставіч расказваў пра Авідзія, пра яго .. нянавісць да тырана.«Полымя».
2. Праўленне, улада, заснаваная на самавольстве і дэспатызме. Многія гады, жыццё цэлага пакалення аддзяляюць нас ад вялікай перамогі, якая выратавала чалавецтва ад жахаў гітлераўскай тыраніі.«Помнікі».
3.перан. Дэспатызм, жорсткасць у адносінах да каго‑н.
[Грэч. tyrannis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРО́МЕР ((Kromer) Марцін) (1512, г. Беч, Польшча —23.3.1589),
польскі гісторык, пісьменнік, дыпламат. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі (1528—30) і ун-це Балонні, дзе ў 1539 атрымаў ступень доктара права; у Рыме вывучаў тэалогію і прыняў духоўны сан. Пасля вяртання на радзіму быў сакратаром біскупа Пятра Гамрата, з 1544 — караля Жыгімонта II Аўгуста. З 1570 каад’ютар (нам. біскупа), з 1579 біскуп вармінскі. Яго праца «Аб паходжанні і гісторыі палякаў» (1555, на лац. мове) ахоплівае перыяд ад легендарных часоў да 1506. Гэты твор у значнай ступені з’яўляецца кампіляцыяй хронік Я.Длугаша, Мацея з Мехава, Б.Вапоўскага, звесткі якіх К. крытычна пераасэнсаваў; ёсць шмат інфармацыі пра ВКЛ. У працы «Аб веры і навуцы лютэраўскай. Размовы шляхціца з манахам» (1551—54) адстойваў дагматы догматы* каталіцызму. Для караля Генрыка Валезы напісаў кнігу «Польшча, або Аб становішчы, звычаях, уладзе і кіраванні Каралеўства Польскага» (1577). Аўтар муз. трактатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
dúcken
1.vt нагіна́ць, нахіля́ць
2.~, sich
1) нагіна́цца, нахіля́цца
2) пакара́цца, скара́цца;
sich únter j-s Gewált dúcken пакары́цца чыёй-н.ула́дзе
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
зале́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які падпарадкуецца чыёй‑н. уладзе, волі, знаходзіцца ў залежнасці. Залежныя краіны. □ [Алесь] не хацеў верыць гэтаму, бо надакучыла быць залежным, схіляцца перад кожным.Чарнышэвіч.// Абумоўлены чым‑н., звязаны чужой воляй. Залежнае становішча.
2. Які выражае залежнасць (у 3 знач.). Залежнае слова.
3. Здольны паказваць на тое, што аб’ект дзеяння ў сказе з’яўляецца дзейнікам, а суб’ект — прыладай дзеяння (пра дзеяслоўныя формы, канструкцыі і пад.). Залежны стан дзеяслова. Дзеепрыметнік залежнага стану. Залежная канструкцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)