электрычны ланцуг, у якім могуць адбывацца ваганні з частатой, што вызначаецца параметрамі самога ланцуга. Найб. просты вагальны контур складаецца са шпулі індуктыўнасці і кандэнсатара і выкарыстоўваецца як рэзанансная сістэма радыётэхн. прылад у дыяпазоне частот ад 50 кГц да 300 МГц (на больш высокіх частотах — двухпровадныя і кааксіяльныя лініі перадачы, аб’ёмныя і адкрытыя рэзанатары).
У ідэальным вагальным контуры ўзбуджаюцца свабодныя гарманічныя ваганні, у рэальным з-за страт энергіі амплітуда ваганняў паступова змяншаецца, а перыяд павялічваецца (ваганні затухаюць). Якасць вагальнага контуру вызначаецца дыхтоўнасцю вагальнай сістэмы. Калі ў вагальны контур уключыць генератар пераменнага току, праз некаторы час у ім усталююцца вымушаныя ваганні з частатой генератара. Залежнасць амплітуды такіх ваганняў ад частаты наз.рэзананснай характарыстыкай контуру. Рэзкае павелічэнне амплітуды назіраецца пры частотах, блізкіх да ўласнай частаты вагальнага контуру (гл.Рэзананс).
П.С.Габец.
Пераўтварэнні энергіі ў вагальным контуры: 1 — шпуля індуктыўнасці; 2 — кандэнсатар; 3 — крыніца сілкавання (батарэя); 4 — электрычнае поле; 5 — напрамак электрычнага току; 6 — магнітнае поле.
2.Уключыць у сферу свайго дзеяння, уплыву каго‑, што‑н.
•••
Як вокам ахапіць (акінуць, агледзець, скінуць) — колькі можна ўбачыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укра́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
1. Пырскаючы, зрабіць крапіны ў чым-н. (спец.).
2. (часцей у форме дзеепрыметніка залежнага стану), перан. Унесці, уключыць у склад чаго-н. як устаўку, дадатак да асноўнага.
У лесастэпе сярод стэпавай расліннасці ўкрапаны невялікія ляскі.
|| незак.укра́пваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.укра́пванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.дауключыць.
2.(звычайназзайменнікам «сябе»). Мець сваёй састаўной часткай; ахопліваць. Рэвалюцыйна-вызваленчы рух працоўных заходніх абласцей Беларусі ўключаў у сябе і барацьбу супраць нацыянальнага прыгнёту.Хромчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазапі́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1.што. Запісаць, занесці на паперу ўсё, многае.
П. свае думкі.
2.што. Запісаць, нанесці на плёнку, пласцінку ўсё, многае.
П. песні на плёнку.
3.каго-што. Унесці ў спіс, рэестр і пад. ўсіх, многіх ці ўсё, многае; уключыць у лік каго-н. усіх, многіх.
П. у сведкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прылучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак.
1.каго-што. Злучыць з чым-н.; уключыць у склад чаго-н. іншага, асноўнага.
П. да кампаніі.
П. раён да другой вобласці.
2.каго (што). Даць магчымасць уключыцца ў якую-н. дзейнасць, зрабіць удзельнікам чаго-н.
П. падлеткаў да грамадска-карыснай працы.
|| незак.прылуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.прылучэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
укра́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Зрабіць крапіны ў чым‑н.
2.(часцейуформедзеепрым.зал.пр.); перан.Уключыць, увесці ў склад чаго‑н. асобнымі кускамі, часткамі, крапінамі. У лесастэпе сярод стэпавай расліннасці ўкрапаны невялікія ляскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)