Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПАЛІКЛЕ́Т (Polykleitos) з Аргаса, старажытнагрэчаскі скульптар і тэарэтык мастацтва 2-й пал. 5 ст. да н.э. Адзін з вядучых прадстаўнікоў высокай класікі. Працаваў у Аргасе. Творчасць вызначаецца імкненнем да маст. нарматыўнасці, што выявілася ў яго сачыненні «Канон» (захаваліся 2 фрагменты). Пад уплывам Піфагора спрабаваў матэматычна абгрунтаваць і ўвасобіць ідэальныя прапарцыянальныя суадносіны фігуры чалавека, стварыць узвышаны гарманічны вобраз грамадзяніна поліса. Статуі, якія вызначаліся цяжкавагавасцю прапорцый, унутр. дынамікай, абагульненасцю і класічнай яснасцю пластыкі, свабоднай ураўнаважанай кампазіцыйнай пабудовай, не захаваліся і вядомы паводле рым. копій і сведчанняў ант. аўтараў: «Дарыфор» («Кап’яносец», каля 440 да н.э.), «Параненая амазонка» (каля 440—430 да н.э.), «Дыядумен» (каля 420—410 да н.э.), хрысаэлефанцінная статуя Геры ў свяцілішчы Гераён у Аргасе і інш.
Паліклет. Параненая амазонка. Рымская мармуровая копія. Каля 440—430 г. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
elevated
[ˈelɪveɪtɪd]
adj.
1) падня́ты, узьня́ты; высо́кі
2) ве́лічны; узьнёслы (стыль); узвы́шаны(мэ́та)
3) у прыўзьня́тым настро́і; ра́дасны; го́рды, які́ ганары́цца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
spiritual2[ˈspɪrɪtʃuəl]adj.
1. духо́ўны, інтэлектуа́льны;
our spiritual home на́ша духо́ўная радзі́ма
2. то́нкі, адухо́ўлены, узвы́шаны;
a spiritual face адухо́ўлены твар
3. рэлігі́йны, царко́ўны, набо́жны;
a spiritual court царко́ўны суд
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
узня́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад узняць.
2.узнач.прым. Які ўзвышаецца, узносіцца ўверх. Высока ўзнятыя вяршыні гор.
3.узнач.прым. Радасна-ўсхваляваны. Хлопцы ішлі вясёлыя, і настрой у іх быў узняты.Колас.Кацярына так узнята Не была яшчэ ў жыцці. Хвалявалася занадта, Не магла ў сябе прыйсці.Броўка.//Узвышаны, урачысты (пра мову, стыль).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
szczytny
szczytn|y
1.узвышаны; высокі; высакародны;
~e zadania — высакародныя (узвышаныя) задачы;
2. ганаровы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
magnificent
[mægˈnɪfɪsənt]
adj.
1) пы́шны, велікапы́шны; ве́лічны
2) імпаза́нтны; высакаро́дны (пра сло́вы і пад.)
3) узвы́шаны(пра ідэ́і і пад.)
4) надзвыча́йны, дзіво́сны, цудо́ўны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ідэа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. У філасофіі — які існуе толькі ў свядомасці, у ідэях, ва ўяўленні.
2. Які адпавядае ідэалу; узвышаны, незямны. [Праекты] былі залішне прыгожыя і ідэальныя і зусім не лічыліся з магчымасцямі часу і людзей.Карпаў.
3.Разм. Вельмі добры, дасканалы, узорны. Ідэальная машына. Ідэальная сям’я. Ідэальныя ўмовы. Ідэальная чысціня. □ — У яго вачах — вы ідэальны чалавек... Ён хваліць вас заўсёды.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ідэа́льны
(п.-лац. idealis, ад гр. idea = паняцце)
1) які існуе толькі ў свядомасці, у ідэях і ўяўленнях;
2) які адпавядае паняццю аб ідэале; узвышаны (напр. і-ая любоў);
3) вельмі добры, узорны (напр. і-ыя ўмовы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)