шама́н

(эвенк. saman = узбуджаны чалавек)

чараўнік, знахар у народаў, рэлігія якіх засноўваецца на веры ў духаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экспансі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Нястрыманы, які бурна выяўляе свае пачуцці. Антось быў значна маладзейшы за свайго субяседніка-суседа. Можа таму і больш экспансіўны ў гутарцы, у думках. Машара. // Узбуджаны, усхваляваны. Экспансіўны голас.

[Фр. expansif.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

strung-up [ˌstrʌŋˈʌp] adj. напру́жаны, узбу́джаны, узру́шаны;

He gets very strung-up before exams. Ён вельмі напружаны перад экзаменамі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ап’яне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца ў стане ап’янення; захмялелы. Пятро, крыху ап’янелы ад выпітага лікёру, абнімаў.. [Любу] і цалаваў у вусны, у гарачыя шчокі. Шамякін.

2. перан. Узбуджаны чым‑н. Ап’янелы ад шчасця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

heated [ˈhi:tɪd] adj.

1. узбу́джаны, разгара́чаны (пра чалавека); гара́чы, заўзя́ты (пра спрэчку)

2. нагрэ́ты (пра пакой, будынак і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

узві́нчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узвінціць.

2. у знач. прым. Разм. Узбуджаны, надта ўсхваляваны, раззлаваны. Алёшка падкідваў вугаль у топку і — узвінчаны, прыўзняты — прагна прыслухоўваўся да кожнага стуку, да кожнага шолаху. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аператы́ўка, ‑і, ДМ ‑тыўцы; Р мн. ‑тывак; ж.

Разм. Кароткі сход для вырашэння неадкладных спраў; лятучка. Узбуджаны тон Булаевых выступленняў на аператыўках, гучныя плакаты, што віселі ў пралетах, усё сведчыла, што справы ідуць добра. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запалёны, ‑ая, ‑ае.

1. Хворы на запаленне; прыпухлы, пачырванелы. Запалёны ўчастак цела. □ Віка не зводзіла з бацькі чырвоных, запалёных ад плачу вачэй, крыху здзіўленая і ўражаная, што ён так доўга маўчыць. Шамякін.

2. Узбуджаны, разгарачаны. Запалёны мозг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эксіто́н

[ад лац. excitare = узбуджаць + (электр)он]

узбуджаны стан сістэмы электронаў у паўправадніках і дыэлектрыках, звязаны з утварэннем пары электрон — дзірка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

frantic

[ˈfræntɪk]

adj.

1) узбу́джаны, утрапёны

2) ашале́лы (ад ра́дасьці, бо́лю, стра́ху)

3) Archaic умысло́ва хво́ры, звар’яце́лы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)