КАЖАДУ́Б Алесь (Аляксандр Канстанцінавіч, н. 27.9.1952, г. Ганцавічы Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1974) і Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1985). З 1990 жыве ў Маскве. Друкуецца з 1976. У апавяданнях, аповесцях «Гарадок» (1980), «Старая хата» (1982), «Высока сонейка, высока» (1984), «Дарога на замчышча» (1988), «Стрэчанне» (1990) паказаў побыт, узаемаадносіны жыхароў невял. гарадка, сучасныя жыццёвыя праблемы. Аповесці «Лесавік» (1985) і «Дуб» (1990) рэканструююць стараж. пласты нар. міфалогіі. Аўтар гіст. эсэ «Рака вады жывой» (1989), зб-каў апавяд. «Святы калодзеж» (1994), «Магіла для дырэктара могілак» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬЦАЎ Аляксандр Мікалаевіч (14.10. 1921, г. Цвер, Расія — 21.4.1964),
рускі гісторык. Канд.гіст.н. (1949). Скончыў Маскоўскі ун-т (1944). З 1946 выкладчык у ВНУ Масквы, у т. л. ў Маскоўскім ун-це. У манаграфіі «Расія і Беларусь у сярэдзіне XVII ст.» (1974), прысвечанай вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, даследаваў ход ваен. дзеянняў, палітыку рус. улад адносна шляхты, духавенства, мяшчанства, сялянства, узаемаадносінырус. ўрада і ўкр. казакоў у дачыненні да Беларусі. Апублікаваў Баркулабаўскі летапіс («Археаграфічны штогоднік за 1960 г.», 1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАТ (ад англ. state дзяржава),
1) самакіравальная адм.-тэр. адзінка ў шэрагу федэратыўных дзяржаў (ЗША, Мексіка, Бразілія, Індыя, Нігерыя і інш.). Прававое становішча Ш., аб’ём кампетэнцыі яго органаў улады, узаемаадносіны з цэнтр. урадам вызначаюцца федэральнай канстытуцыяй. У некат. краінах (ЗША, Мексіка) Ш. маюць уласныя канстытуцыі. Узначальвае Ш. выбраны або прызначаны губернатар, паўнамоцтвы якога ў пэўнай ступені аналагічныя кампетэнцыі кіраўніка дзяржавы. Ш. маюць уласныя заканад. органы і суд. сістэму. Ш. не з’яўляецца суверэннай дзяржавай.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замацавацца, сцягнуцца вузлом, бантам і пад.
Гальштук добра завязаўся.
2. Абгарнуцца, пакрыцца чым-н., завязаўшы канцы вузлом.
Старая завязалася хусткай па самыя вочы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Устанавіцца, распачацца (пра якія-н.узаемаадносіны, узаемныя дзеянні).
Завязалася гутарка.
Завязалася сяброўства.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць развівацца пасля апылення.
Плод завязаўся.
|| незак.завя́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
метабіёз
(ад мета- + гр. bios = жыццё)
узаемаадносіны паміж мікраарганізмамі, пры якіх прадукты жыццядзейнасці аднаго віду служаць крыніцай харчавання для іншага віду.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НАРМАТЫ́ВЫ,
навукова абгрунтаваныя разліковыя велічыні, якія характарызуюць колькасную і якасную меру затрат прац. часу, матэрыяльных і грашовых рэсурсаў і інш. Характэрная рыса Н. — іх доўгатэрміновы характар. Ва ўмовах цэнтралізаванай планавай эканомікі Н. рэгламентуюць узаемаадносіны дзяржавы з прадпрыемствамі (арг-цыямі) і прадпрыемстваў паміж сабой. Ва ўмовах рыначнай эканомікі выкарыстоўваюцца пры кіраванні карпарацыямі і фірмамі. Важнае значэнне маюць сацыяльныя Н., што выступаюць крытэрыямі пажаданага і дасягнутага развіцця сац. сферы, і экалагічныя Н., выкананне якіх абавязковае пры стварэнні новай тэхнікі і тэхналогіі, праектаванні, буд-ве і рэканструкцыі прадпрыемстваў, паляпшэнні ўмоў працы і ахове навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сінэкало́гія
(ад гр. syn = разам + экалогія)
раздзел экалогіі, які вывучае жыццё згуртаванняў розных відаў арганізмаў і іх узаемаадносіны з асяроддзем (параўн.аўтаэкалогія).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БІІ́ШАВА Зайнаб Абдулаўна (н. 2.1.1908, с. Туюмбетава Кугарчынскага р-на, Башкортастан),
башкірская пісьменніца. Нар. пісьменніца Башкортастана (1990). Скончыла Башкірскі пед. тэхнікум (Арэнбург, 1929). Друкуецца з 1930. У аповесцях «Кюнхылыу» (1949), «Гельямал» (1953), «Чалавек-дзівак» (1960), «Дзе ты, Гульніса?» (1962), «Думы, думы...» (1963), сказе «Каханне і нянавісць» (1964) — філас. праблемы, узаемаадносіны асобы і грамадства, каларытныя вобразы жанчын-башкірак. У драм. творах выкарыстоўвала сюжэты башк.нар. творчасці. Аўтар першай у башк. л-ры трылогіі («Зняважаныя», 1958; «Абуджэнне», 1966; «Да святла», 1969) аб жыцці дарэв. Башкірыі, падзеях рэвалюцыі і грамадз. вайны.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв.Т. 1—2. М., 1988.
Літ.:
Алибаева С.А., Журавлева А.А., Журавлева А.Н. Зайнаб Биишева: Жизнь и творчество. Уфа, 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУБО́ЎСКІ Пётр Васілевіч (28.6.1857, Чарнігаўская губ. — 30.3.1907),
расійскі гісторык. Д-ррус. гісторыі (1885), праф. (1898). Скончыў Кіеўскі ун-т. Належаў да школы У.Б.Антановіча. З 1886 выкладаў у Кіеўскім ун-це. Навук. працы па гіст. геаграфіі, гіст. бібліяграфіі, крыніцазнаўстве стараж. гісторыі. У працы «Гісторыя Смаленскай зямлі да пачатку XV ст.» (1895) паказаў ход славянскай каланізацыі з паўн.-ўсх. Прыкарпацця, месцы рассялення і найменні славянскіх плямён, утварэнне бел. мовы, адрозненні паміж полацкімі і смаленскімі крывічамі, узаемаадносіны Смаленскага княства з ВКПЛ і Маскоўскай дзяржавай.
Тв.:
История Северской земли до половины XIV столетия. Киев, 1881;
Критико-библиографический обзор трудов по древнейшему периоду русской истории // Унив. изв. 1907. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУМА́ЦКІЯ ПЕ́СНІ,
сацыяльна-бытавыя пазаабрадавыя нар. песні. Узніклі ў асяроддзі чумакоў. У Ч.п. адлюстравана нялёгкая праца чумакоў, іх спецыфічны побыт у час працяглага адрыву ад дому, узаемаадносіны ў арцелях, пратэст супраць эксплуатацыі і сац. няроўнасці, а таксама ўзаемаадносіны з сям’ёй і інш.Найб. захавалася бел. Ч.п. пра горкую долю, хваробу, смерць і пахаванне чумака на чужыне, развітанне з сям’ёй ці каханай дзяўчынай, пра каханне. Для Ч.п. характэрны глыбокі псіхалагізм, тонкасць у перадачы пачуццяў, сімволіка. Большасць з іх сумныя; былі і вясёлыя песні. Бытавалі ў сял. асяроддзі як бяседныя, застольныя.
Літ.:
Гринблат М.Я. Белорусы. Мн., 1968;
Беларуская народна-паэтычная творчасць. Мн., 1979;