wsiąkać

незак. паглынаць; убіраць; усмоктваць;

гл. wsiąknąć

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

maić

незак. упрыгожваць (убіраць, аздабляць) зелянінаю (кветкамі)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

патрашча́ць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак.

Разм. Трашчаць некаторы час. — Са школы адразу ж — на цаліну, ураджай убіраць. Вярнуўся адтуль — гэтага казла сабе купіў. Патрашчаў ім, пакатаўся, а цяпер вось ён стаіць, чакае... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гарнір ’гарнір’ (БРС). Рус. гарни́р, укр. гарні́р. У бел. мове (як і ва ўкр.) з рус. гарни́р < франц. garnirубіраць, упрыгожваць’ (спачатку дзеяслоў, які на рус. глебе зрабіўся назоўнікам). Гл. Шанскі, 1, Г, 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бура́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Двухгадовая агародная расліна сямейства лебядовых.

Палоць буракі.

2. Караняплоды гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як корм, харч, сыравіна.

Убіраць буракі камбайнам.

Цукровыя буракі — сорт буракоў, з якіх вырабляюць цукар.

|| памянш. бурачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. бура́чны, -ая, -ае і бурако́вы, -ая, -ае.

Бурачны колер (лілова-чырвоны). Бураковы сок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убіра́нне ср.

1. убо́рка ж.;

2. украше́ние, убо́рка ж.;

3. впи́тывание, вбира́ние;

4. запра́вка ж.;

1-4 см. убіра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

soak up

а) убіра́ць

to soak up the fresh air and sunshine — пады́хаць сьвежым паве́трам і пагрэ́цца на со́нцы

б) засво́йваць, убіра́ць у сябе́ ве́ды

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

imbibe

[ɪmˈbaɪb]

1.

v.t.

1) піць, выпіва́ць; паглына́ць (такса́ма вачы́ма або́ вушы́ма)

2) уця́гваць, убіра́ць (ваду́, во́гкасьць)

3) успрыма́ць

2.

v.i.

1) піць

2) убіра́ць во́гкасьць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Апрата́ць (БРС), апра́тваць (Сцяц.), апря́тывыць, ‑цца (Бяльк.), апра́та́цца (Сцяшк.); апра́таць, ‑ацца, ‑ваць ’агледзець, памыць (дзіця, сябе, хворага, нябожчыка)’ (Янк. II); апратка (Яруш., Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк., Жд.), опратка (Клім.), вопратка (БРС). Рус. дыял. опрятывать(ся) ’прыбіраць, прыводзіць у парадак; памыць, вычасаць, апрануць; пахаваць нябожчыка, абмыць, адзець яго’, рус. опрятный ’ахайны’ (аб яго паходжанні Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1, 180–181; Львоў, РР, 1968, 3, 66), укр. опрятувати, опратувати, прятати, опратати ’прыбраць; апрануцца ў прыгожае адзенне’; прятати ’ўбіраць, хаваць нябожчыка’; апратний ’ёмкі’ (Паламарчук, ЛБ, 6), польск. oprzątačубіраць, у прыватнасці наглядаць за дамашняй жывёлай’, sprzątać ’прыбіраць, убіраць’, славац. sprataťубіраць, хаваць; есці’, spratný ’ёмкі; уступчывы (пра чалавека)’, балг. опретвам ’пачынаю працу, рыхтуюся да працы’, за̀претвам ’пачынаю працу, закасваю рукавы’, серб.-харв. за̀претати ’засыпаць вуголле попелам’, магчыма (паводле Праабражэнскага, Фасмера), славен. spréten ’спрытны, лоўкі’, ст.-бел. опрятка (Анічэнка, Праблемы філал., 11), опратали ’абмылі’ (1562, Карскі, Труды, 206). Ст.-рус. опрятати ’ўбраць, укрыць; падрыхтаваць нябожчыка да пахавання’, опрятатися ’прыбраць сябе, падрыхтавацца да смерці’, ст.-слав. пратѧти ’ўціскаць, стрымліваць’. Апратаць ад *pręt(ati) ’хаваць’ (// *prǫt‑) з развіццём значэнняў: ’пакрываць’ > ’апранаць’ > ’чапурыцца’ ці ’хаваць непатрэбныя рэчы’ > ’убіраць’ > ’мыць’; ’хаваць нябожчыка’ > ’рыхтаваць да пахавання’ > ’мыць’. Гэтыя значэнні ў сваім развіцці перакрыжоўваліся. Беларуская мова найбольш развіла ў словах вопратка (апратка), апратаць значэнні ’адзець’, што дае пэўную падставу для сцвярджэнняў аб «уласнабеларускім» характары згаданых слоў (адпаведныя рускія і ўкраінскія факты пашыраны найбольш на тэрыторыі, блізкай да Беларусі). Супрун, Веснік БДУ, 1971, 2, 62–64. Гл. апранаць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

убира́ть несов.

1. (прочь) прыма́ць; (забирать) забіра́ць; (снимать, свёртывать) здыма́ць, скру́чваць; (поднимать) падыма́ць;

2. (приводить в порядок) прыбіра́ць;

3. (украшать) убіра́ць, прыбіра́ць;

4. (о полевых культурах) убіра́ць; (собирать) збіра́ць; (складывать) склада́ць, скла́дваць; (прятать) хава́ць;

5. (умещать) убіра́ць, умяшча́ць;

6. перен. (устранять) прыма́ць, устараня́ць; (с работы, с должности) здыма́ць, зніма́ць; (удалять) выдаля́ць, выганя́ць, праганя́ць; см. убра́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)