паслядоўнае раскладанне (разгортка) відарыса, створанага аптычнай сістэмай у тэлевізійнай перадавальнай камеры, на складальныя элементы адначасова з атрыманнем відэасігналу, а таксама адваротнае пераўтварэнне з дапамогай кінескопаэл. сігналаў у бачны відарыс. У першых тэлевізійных сістэмах Т.р. ажыццяўлялася мех. спосабам, электронную Т.р. прапанаваў Б.Л.Розінг (гл.Тэлебачанне).
У вяшчальных сістэмах чорна-белага і каляровага тэлебачання Т.р. ажыццяўляецца сканіраваннем зыходнага відарыса разгортвальным элементам (электронным ці светлавым праменем пастаяннай інтэнсіўнасці), сінтэз відарыса на экране кінескопа — электронным праменем, прамадуляваным відэасігналам па інтэнсіўнасці. Раскладанне і сінтэз відарыса праводзяць па радках злева направа (радковая разгортка) і па вертыкалі зверху ўніз (кадравая разгортка). След ад руху разгортвальнага элемента ўтварае тэлевізійны радок, сукупнасць радкоў — тэлевізійнырастр, перададзены (узноўлены) за гэты час відарыс — тэлевізійны кадр (поле).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэле...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая: 1) азначае дзеючы на далёкую адлегласць, напрыклад: тэлебачанне, тэлеграф; 2) адпавядае па значэнню слову «тэлевізійны», напрыклад: тэлеэкран, тэлефільм.
[Грэч. tēle — далёка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
telesatelita
ж.тэлевізійны спадарожнік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
telekino
н.тэлевізійны фільм; тэлефільм
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
тэлеабанеме́нт
(ад тэле- + абанемент)
тэлевізійны або тэлефонны абанемент.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэлеабане́нт
(ад тэле- + абанент)
тэлевізійны або тэлефонны абанент.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
cameraman
[ˈkæmrəmæn]
n., pl. -men
фотарэпартэ́р, кінаапэра́тар -а m., тэлеві́зійны апэра́тар
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЧАЦВЕРЫКО́Ў Віталь Паўлавіч (16.8.1933; г. Алматы, Казахстан — 26.8.1983),
бел. кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1974). Нар.арт. Беларусі (1979). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1962). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Для яго творчай манеры характэрна імкненне да маст. асэнсавання дакумент. фактаў, эпічнага адлюстравання рэчаіснасці, выкарыстанне экспрэсіўных маст. сродкаў. Зняў дакумент. фільмы «Высокае напружанне» (1964), «Беларуская рапсодыя» (1965), «Пакараны смерцю ў сорак першым» (1967), «Мне хацелася расказаць» (1969) і інш. Стварыў маст. эпічныя фільмы пра падзеі Вял.айч. вайны «Руіны страляюць...» (1971, тэлевізійны) і «Полымя» (1974, гал. прэмія 8-га Усесаюзнага кінафестывалю ў Кішынёве 1975), у якіх ігравыя эпізоды спалучаны з кадрамі кінахронікі і архіўных дакументаў. Сярод інш. фільмаў: «Саша-Сашачка» (1967), «Час-Не-Чакае» (1976), «Чорная бяроза» (1978), «Паводка» (1981), «Зацішша» (1982, тэлевізійны), «Сад» (1983). Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАНЫ́НІ (Bolognini) Маўра (н. 28.6.1922),
італьянскі кінарэжысёр. Вучыўся ў Эксперым. цэнтры ў Рыме. Майстар экранізацый твораў італьян. і франц. л-ры: «Бурная ноч» П.Пазаліні (1959), «Недарэчны дзень» А.Маравія (1960), «Цудоўны лістапад» Э.Паці (1968), «Пармскі манастыр» Стэндаля (1980, тэлевізійны) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ «ВІ́ЦЯЗЬ».
Створана ў 1976—78 як Віцебскі тэлевізійныз-д, з 1989 — сучасная назва. У ВА уваходзіць таксама канструктарскае бюро «Дысплей». Асн. прадукцыя (1996): тэлевізійныя прыёмнікі каляровага і чорна-белага адлюстравання, відэаманіторы каляровага і манахромнага паказу прамысл. прызначэння, мед. тэхніка, мэбля, спец. інструменты.