яви́ться сов.

1. (появиться) з’яві́цца; (прибыть) прыбы́ць; (приехать) прые́хаць; (прийти) прыйсці́;

2. (возникнуть) з’яві́цца, узні́кнуць;

яви́лась но́вая мысль з’яві́лася (узні́кла) но́вая ду́мка;

3. (оказаться) з’яві́цца;

э́то яви́лось неожи́данностью для всех гэ́та з’яві́лася нечака́насцю для ўсіх;

4. (случиться, представиться) тра́піцца;

е́сли я́вится возмо́жность… калі́ тра́піцца магчы́масць…

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагадзі́цца, ‑гаджуся, ‑годзішся, ‑годзіцца; зак.

Разм. Трапіцца, выпадкова сустрэцца. Зноў пайшла [Юля] па лесе, цяпер яшчэ больш чуйна прыслухоўваючыся да цішыні. Падумала — калі нагодзяцца паліцаі, будзе ўцякаць. У лесе не зловяць... Сачанка. // Нечакана з’явіцца перад кім‑, чым‑н. Вось ён, Алесь, зноў насваволіў.. А маці нагадзілася з поля і сваёю суровай, моцнай рукой адлупцавала яго як след. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wędka

wędk|a

ж. вуда;

dać się złapać na ~ę — трапіцца на вуду

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wkopać się

зак.

1. укапацца; зарыцца;

2. трапіцца; выдаць сябе; ублытацца (ў непрыемнасці)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

наклю́нуцца, ‑нецца; зак.

1. Стаць прабітым дзюбай (пра шкарлупіну яец, з якіх вылупліваюцца птушаняты).

2. Пачаць прарастаць, распускацца (пра зерне, пупышкі). Кроплі шумна капалі з галінкі, і ўся бярозка варушылася, быццам ад ветру. Яе шакаладныя пупышкі ўжо наклюнуліся. Хомчанка.

3. перан. Разм. Выпадкова трапіцца, абазначыцца, намеціцца. Наклюнулася добрая работа. □ [Лашук:] — Заўтра канчаткова рашу, ці можна прымяніць тут адзін варыянт. Сёе-тое ўжо наклюнулася. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трафе́й ‘ваенная здабыча як вынік перамогі’ (ТСБМ), трафэ́й ‘тс’ (Некр. і Байк.). Праз рускую мову з франц. trophée < нар.-лац. trophaeum < ст.-грэч. τρόπαιον ‘помнік перамогі з даспехаў ворага, складзеных разам на полі бітвы’, што да ст.-грэч. τρέπω ‘паварочваю, мяняю’, у тым ліку ўдачу ў баі (Фасмер, 4, 107; Голуб-Ліер, 490; Сной₃, 807). Сюды ж, відаць, і трафіе́й ‘аказія’ (беласт., Сл. ПЗБ) пад уплывам польск. trafić sięтрапіцца, сустрэцца’, гл. трафіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недапе́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад недапячы.

2. перан.; у знач. прым. Разм. Недастаткова падрыхтаваны да якой‑н. працы; малавопытны. Калі падчас трапіцца які-небудзь крыху недапечаны трактарыст, то мала карысці. Кулакоўскі.

3. перан.; у знач. прым. Разм. Вялы, бязвольны. — Слухай, Андрэй, — сказаў [Тамаш], падышоўшы. — Чаго ты ляжыш? Не выспаўся, ці што? Нешта ты апошнія дні як недапечаны. Што з табою, скажы. Чарнышэвіч. // Прыдуркаваты. Недапечаны хлапец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыйсці́ся, прыйду́ся, пры́йдзешся, пры́йдзецца; прыйшо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; прыйдзі́ся; зак.

1. Аказацца адпаведным, падыходзячым.

Туфлі прыйшліся па густу.

Зрабіць што-н. як прыйдзецца (сяк-так; разм.). Есці што прыйдзецца (што трапіцца, што знойдзецца; разм.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Супасці з чым-н.; трапіць куды-н., у што-н.

Свята прыйшлося на нядзелю.

3. безас. Выпасці на долю.

Мне не прыйшлося многа вучыцца.

На кожнага прыйшлося па дваццаць рублёў.

4. безас., з інф. Аказацца вымушаным (што-н. рабіць).

Мне прыйдзецца тэрмінова паехаць.

|| незак. прыхо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.

Разм.

1. Сустрэцца, трапіцца. Налучыўся знаёмы ў дарозе. □ Я жыва сабраўся, дастаў з пячуры сваю дубінку, бо ў лесе мог налучыцца воўк. Колас. // Прыйсці (пераважна нечакана). Налучыўся госць пад поўнач.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Настаць, надысці. Налучыўся зручны выпадак. Налучыўся момант.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); каму. Здарыцца з кім‑н. Хто баіцца, таму ўсё можа налучыцца. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przytrafić się

przytrafi|ć się

зак. здарыцца; трапіцца;

~ło się raz, że ... — здарылася (сталася) аднойчы, што...

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)