цэментаво́з, ‑а, м.

Транспартны сродак для перавозкі насыпнога цэменту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́йсавы, -ая, -ае.

1. гл. рэйс.

2. Пра транспартны сродак: які ходзіць па пэўных рэйсах, мае пастаянны маршрут.

Р. аўтобус.

Р. самалёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

катафа́лк, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Транспартны сродак для дастаўкі труны з целам нябожчыка.

2. Высокая падстаўка для труны.

|| прым. катафа́лкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

hovercraft [ˈhɒvəkrɑ:ft] n. тра́нспартны сро́дак на паве́транай паду́шцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ціхахо́д

‘транспартны сродак’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ціхахо́д ціхахо́ды
Р. ціхахо́да ціхахо́даў
Д. ціхахо́ду ціхахо́дам
В. ціхахо́д ціхахо́ды
Т. ціхахо́дам ціхахо́дамі
М. ціхахо́дзе ціхахо́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

transportowy

транспартны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

самазва́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Грузавы аўтамабіль з кузавам, які механічна перакульваецца.

2. Транспартны сродак, які можа самаразгружацца, механічна звальваць груз.

Вагон-с.

|| прым. самазва́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подъёмно-тра́нспортный пад’ёмна-тра́нспартны;

подъёмно-тра́нспортные маши́ны пад’ёмна-тра́нспартныя машы́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

РАДЖКО́Т,

горад на З Індыі, у штаце Гуджарат, на п-ве Катхіявар. Каля 600 тыс. ж. (2000). Аэрапорт. Гандлёва-транспартны цэнтр. Прам-сць тэкст. і харчовая. Каледжы — філіялы Гуджарацкага ун-та.

т. 13, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Transpórtmittel n -s, - тра́нспартны [пераво́зачны] сро́дак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)