Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БАБРУ́ЙСКІ ЗАВО́Д ТРА́КТАРНЫХ ДЭТА́ЛЯЎ І АГРЭГА́ТАЎ.
Створаны ў 1959 у г. Бабруйск на базе рамонтных майстэрняў. З 1977 у ВА«Мінскі трактарны завод», значна расшыраны. Вырабляе і пастаўляе трактарнаму з-ду вузлы і дэталі для трактароў. Асн. прадукцыя (1995): дыскі счаплення, раздатачныя каробкі, гідраўзмацняльнікі рулявога кіравання, шлангі (высокага ціску і полівінілхларыдныя) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЬЯ (Konya),
горад на Пд Турцыі. Адм. ц. іля Конья. Вядомы са стараж. часоў (да н. э.) пад назвай Іконій. 513 тыс.ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: харч., тэкст., цэментная. Трактарныз-д. Дыванаткацтва. Арх. помнікі 12—14 ст. (у т. л. медрэсе Інджэ-мінарэ, 1259).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛАДА́Р,
горад у Казахстане, цэнтр Паўладарскай вобл., порт на р. Іртыш. Засн. ў 1720, горад з 1861. 331 тыс.ж. (1995). Чыг. станцыя. З-ды: нафтаперапр., алюмініевы, трактарны, ліцейна-кавальскі, суднабуд.-суднарамонтны, шынарамонтны і інш.; харч., лёгкая прам-сць. Каля П. канал Іртыш—Караганда. 2 ВНУ. Драм.тэатр. Музеі: краязнаўчы, выяўл. мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зады́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.
Цяжкае частае дыханне (пры вялікай фізічнай нагрузцы або хваробе); дыхавіца. — Скажыце, дзе тут трактарны завод? — ледзь вымаўляючы ад задышкі словы, звярнуўся Васіль да [шафёра].Кулакоўскі.Увайшоў дацэнт Садовіч — грузны, з задышкай, выкладчык супрамату.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«АЛТА́ЙСКІ ТРА́КТАР»,
адзін з буйнейшых трактарных з-даў Расійскай Федэрацыі. Пабудаваны ў 1942—43 у г. Рубцоўск (Алтайскі край) на базе эвакуіраванага Харкаўскага трактарнага з-да як Алтайскі трактарныз-д. Выпускае гусенічныя трактары, спецыялізуецца на трактарах с.-г. агульнага прызначэння, цяглавых 3—5-га класаў (магутнасцю 110—170 к.с.), лесапрамысловых (тралёвачных), малагабарытных і агрэгатах, дэталях, вузлах да трактароў. Сярод перспектыўнай прадукцыі — трактар Т-250 з рухавіком 250 к.с. і садова-агародны малагабарытны МТ-10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
парк (род. па́рку, (место стоянки транспорта) па́рка) м., в разн. знач. парк;
трамва́йны п. — трамва́йный парк;
тра́ктарны п. — тра́кторный парк
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПУЦЕЎКЛА́ДЧЫК,
камплект машын і абсталявання для транспартавання і ўкладкі рэйкава-шпальнай рашоткі чыгуначнага пуці пры яго буд-ве і рамонце. Выкарыстоўваюцца П. звёнавыя, якія дастаўляюць да месца работ гатовыя рэйкава-шпальныя рашоткі, і раздзельныя, што падвозяць асобныя неабходныя элементы для зборкі рашоткі на месцы.
Звёнавыя П. на рэйкавым хаду абсталяваны пуцеўкладачным кранам для транспартавання звёнаў уздоўж саставу. Пры буд-ве новых чыгунак выкарыстоўваюць пуцеўкладачныя краны на трактарным хаду, абсталяваныя лябёдкай, што захоплівае звёны на платформе, якая наязджае на ўкладзенае звяно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАД’ЁМНІК,
грузападымальная машына цыклічнага або бесперапыннага дзеяння для падымання грузаў і людзей у спец. грузанясучых прыстасаваннях, якія рухаюцца па вертыкальных (часам нахіленых) накіравальных ці па рэйкавым пуці. Бываюць канатныя, ланцуговыя, рэечныя. вінтавыя, плунжэрныя.
У найб. пашыраных канатных П. грузанясучыя прыстасаванні падвешваюцца на стальных канатах, якія агінаюць канатавядучыя шківы або навіваюцца на барабаны падымальных лябёдак. Маюць эл., часам гідраўл. прывод. Да П. адносяцца ліфты, скіпавыя пад’ёмнікі, суднападымальнікі, фунікулёры, эскалатары, буд. П. (мачтавыя, канатныя, шахтавыя і інш.), П. на аўтамабілях-вышках і г.д.
Пад’ёмнікі: 1 — трактарны для работ на вышыні (з-д «Белспецкамунмаш»); 2 — «Рамонтнік» для разгрузкі транспартных сродкаў і падачы грузаў у аконныя праёмы (ВА «Белкамунмаш»).