ТЫШКЕ́ВІЧ Юрый Віктаравіч (8.3.1929, Мінск — 27.10.1983),

бел. графік. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1960). Працаваў у розных тэхніках і жанрах станковай графікі (каляровай і чорна-белай лінагравюры, аўталітаграфіі. афорта і інш.). Творы вызначаюцца яркай вобразнасцю, лаканічнасцю кампазіцыйных рашэнняў, дакладнасцю і выразнасцю ліній: «Магілёўская шаша» (1959), «Красавіцкае сонца» (1960), «Кастрычнік». (1962), «Праталіны» (1964), «Хата Я.​Купалы» (1974), «Беларускія далі» (1980), «Дарогамі Беларусі» (1982) і інш. Аўтар серый: «Цаліна індустрыяльная» (1964), «Мужнасць» (1967), «На радзіме Я.​Купалы» (1968), «Гарады і гады» (1968—69), «Мой горад Мінск» (1970—73), «Беларускі трактарны» (1980), трыпціха «Белая бяроза» (1966).

Л.​Ф.​Салавей.

Ю.Тышкевіч. Красавіцкае сонца. 1960.

т. 16, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)