1) беларускі народны звычай частаваць блізкіх і аднавяскоўцаў свежыной, а таксама хлебам, садавіной, агароднінай новага ўраджаю. Дзяліліся мясам свойскай і здабытай у час палявання дзікай жывёлы, рыбай, мёдам. Звычай сведчыць пра існаванне ў старажытнасці абшчыннай гаспадаркі і грамадскай уласнасці. У наш час страціў сваю назву, але па-ранейшаму захоўваецца як нар.традыцыя калектыўных узаемаадносін.
2) Старадаўняя назва пасагу, запасу грошай, адзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТУ́РНЫ (лац. cothurni, грэч. kothorni),
у антычным тэатры род абутку трагедыйнага акцёра; сандалі на высокай падэшве, што павялічвала рост акцёра, надавала постаці велічнасць і ўрачыстасць. Выкарыстанне К. было абумоўлена тэхн. асаблівасцямі ант.т-ра: пры вял. памерах тэатр. пабудоў узнікала патрэба павялічваць фігуру акцёра. Увядзенне К. і інш. кампанентаў касцюма трагедыйнага акцёра ант.традыцыя прыпісвае Эсхілу. У пераносным значэнні — ілжывая паказная веліч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Traditiónf -, -en трады́цыя;
mit éiner ~ bréchen* адмо́віцца ад яко́й-н. трады́цыі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Konventión[-vεn-]f -, -en
1) канве́нцыя, пагадне́нне, дагаво́р
2) умо́ўнасць
3) звы́чай, трады́цыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МІ́НАС (Minōs),
легендарны цар Кноса (на в-ве Крыт), герой шматлікіх грэч. міфаў, у т. л. пра Тэсея і Мінатаўра, Дэдала і Ікара і інш. Лічыўся сынам Зеўса і Еўропы. Стараж.-грэч.гіст.традыцыя прыпісвае яму стварэнне першага на Крыце заканадаўства і магутнай марской дзяржавы, якая ў 17—15 ст. да н.э. панавала на Эгейскім м. Сучасная гістарыяграфія ўмоўна падзяляе стараж. гісторыю Крыта на 3 мінойскія перыяды (ад імя М.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
standing1[ˈstændɪŋ]n.
1. рэпута́цыя, стано́вішча, аўтарытэ́т (у грамадстве);
a scientist of high standing навуко́вец высо́кага кла́са
2. праця́гласць, даўжыня́;
a tradition of long standing да́ўняя трады́цыя
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПА́ПА РЫ́МСКІ,
кіраўнік каталіцкай царквы і вярх. правіцель (абсалютны манарх) дзяржавы-горада Ватыкан. Выбіраецца канклавам (калегіяй кардыналаў) пажыццёва 2/3 галасоў + 1 голас (з 1389 толькі з кардыналаў). Згодна з догматам каталіцкай царквы, прынятым I Ватыканскім саборам у 1870, лічыцца бязгрэшным у справах веры і маралі. У афіц. спісе рым. пап, які выдаецца Ватыканам, 262 папы. З 1523 папскі прастол займалі італьянцы. Традыцыя парушана ў 1978, калі папам абраны польскі кардынал Караль Вайтыла, які прыняў імя Іаан Павел II.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РВІЙ ТУ́ЛІЙ (Servius Tullius; 6 ст. да н.э.),
паводле рым. падання, шосты цар Стараж. Рыма [578—534/533 да н.э.]. З яго імем рым.традыцыя звязвае рэформы, накіраваныя на ўмацаванне дзярж. ладу. Важнейшая з іх цэнтурыятная, паводле якой Рым быў падзелены на тэр. акругі (трыбы), плебеі ўвайшлі ў склад рым. народа. Стварыў з патрыцыяў і плебеяў адзінае войска. З часоў С.Т. рэгулярна праводзіўся цэнз — перапіс насельніцтва і ацэнка яго маёмасці. Яму прыпісваюць таксама рэліг. рэформы і пабудову гар. сцяны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шматгало́ссе, ‑я, н.
1. Адначасовае гучанне, спалучэнне ў вакальным ці інструментальным творы некалькіх галасоў; поліфанія. Купалу найбольш вабіла жывая традыцыя народнай паэтыкі з яе фальклорна-рамантычнай ідэалізацыяй, прыцягвалі шматгалоссе, музыка, мелодыка, асацыятыўна-вобразны лад песні, легенды, паэтычнага падання.Навуменка.
2.Разм. Бязладны шум, які ствараецца многімі галасамі, гукамі, што гучаць адначасова. Сярод кірмашовага шматгалосся чуліся песні сляпых жабракоў.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЙС (Pais) Эторэ (27.7.1856, г. Борга-Сан-Дальмаца, Італія — 28.3.1939),
італьянскі гісторык антычнасці. Вучань Т.Момзена. Праф.стараж. гісторыі ва ун-тах Палерма (1886—89), Пізы (да 1899), Неапаля (да 1904), Рыма (да 1931). Аўтар прац па гісторыі Стараж. Рыма, у якіх крытыкаваў рым. традыцыю, сумняваўся ў гістарычнасці царскага і раннерэспубліканскага перыядаў (да 3 ст. да н.э.) у Рыме. На яго думку, рымляне не ведалі сапраўдных гіст. паданняў, родавых летапісаў, а ранняя рым.традыцыя склалася нібыта пад уплывам грэч.гіст. апавяданняў і рым. драмы.