Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сплю́снуцца, ‑нецца; зак.
Разм. Сплюшчыцца 2, стаць сплюснутым ад ціску, удару. На .. [Дробаве] .. сіняя кепка-васьміклінка з кароценькім брылём сплюснулася ад меха і сям-там прабіта дажджом.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жвір, ‑у, м.
Буйназярністы жоўты пясок. Слізкаватая ад макраты пляцоўка густа насыпана жоўтым жвірам.Кулакоўскі.Плюхала і спакойна цякла рэчка, сіняя, халодная. Жаўцела жвірам на плыткіх месцах.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МА́ЙКІ (Meloë),
род жукоў сям. шпанак. Каля 130 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, Аўстраліі і Паўд. Амерыкі. На Беларусі 5 відаў, найб. трапляюцца М. звычайная, або чорная (M. proscarabaeus), М. фіялетавая, або сіняя (M. violaceus), М. зменлівая, або стракатая (M. variegatus), занесеная ў Чырв. кнігу Беларусі. Жывуць на палях, лугах, узлесках.
Даўж. да 50 мм. Самцы меншыя за самак, самкі з шырокім брушкам. Афарбоўка звычайна чорная або цёмна-сіняя, з метал. бляскам. Крылы неразвітыя. Лічынкі (трыунгуліны) маюць 3 стадыі, кормяцца мёдам, паразітуюць у гнёздах пчол, знішчаюць іх патомства, часам выклікаюць гібель свойскіх пчол. Жукі шкодзяць усходам палявых культур. Яйцы адкладваюць на зямлю. Развіццё з гіперметамарфозам. Характэрная асаблівасць М. — наяўнасць у целе (асабліва ў крыві) ядавітага рэчыва кантарыдзіну, якое надае жукам непрыемны пах і едкі смак, таму большасць насякомаедных (акрамя курэй, ластавак, вожыкаў) іх не паядаюць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каплі́ца, ‑ы, ж.
Невялікі царкоўны або касцельны будынак з іконамі без алтара; малельня. На пагорку ўзвышалася капліца — сіняя, з залатым крыжам цэркаўка.Асіпенка.Змоўкнуў звон хаўтурны На старых капліцах.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́перак, прысл. і прыназ.
Разм. Тое, што і папярок. Гарачы .. быў [Андрэй] — слова поперак не скажы.Пташнікаў.Я ляжу поперак воза і.. бачу, як далёка над лесам лягла сіняя хмара.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕ́ТЭРЛІНК ((Maeterlinck) Марыс) (29.8.1862, г. Гент, Бельгія — 5.5.1949),
бельгійскі паэт і драматург; тэарэтык і практык сімвалісцкай драмы. Чл.Бельг. каралеўскай акадэміі л-ры і прыгожых мастацтваў. Скончыў Генцкі ун-т (1885), вывучаў права ў Парыжы, працаваў адвакатам у Генце. З 1896 жыў у Францыі. Старшыня Міжнар. ПЭН-клуба (з 1947). Дэбютаваў у 1883. Пісаў на франц. мове. Першы зб. вершаў «Цяпліцы» (1889), першая яго п’еса «Прынцэса Мален» (1889, на сюжэт казкі братоў Грым). У аднаактоўках «Няпрошаная» і «Сляпыя» (абедзве 1890), драмах «Пелеас і Мелізанда» (1892), «Там, унутры» і «Смерць Тэнтажыля» (абедзве 1894) сцвярджаецца ўлада над чалавекам загадкавага Невядомага, што часам увасабляецца ў смерці, чалавек разглядаецца як ахвяра, як згублены ў варожым свеце «сляпы», як «марыянетка». Аўтар рамант. драм «Аглавена і Селізета» (1896), «Арыяна і Сіняя Барада» (1896, на сюжэт казкі Ш.Перо), «Сястра Беатрыса» (1901), «Монна Ванна» (1902), «Цуд Святога Антонія» (1903) і інш., кніг эсэ, мемуараў. Вяршыня яго творчасці — філас. п’еса-казка «Сіняя птушка» (1908, паст. К.С.Станіслаўскім у Маскоўскім маст. т-ры 1908). На сюжэт драмы «Пелеас і Мелізанда» напісаны аднайм. опера К.Дэбюсі (1902), сімф. паэма А.Шонберга, на сюжэт драмы «Арыяна і Сіняя Барада» — опера П.Дзюка (1907). Сімвалісцкая драма М. прадвызначыла авангардысцкі кірунак у драматургіі ў 2-й пал. 20 ст. — «тэатра абсурду», або «антытэатра». Нобелеўская прэмія 1911.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв.М., 1996, Пьесы. М., 1962;
Сокровище смиренных. Мудрость и судьба. Томск, 1994.
Літ.:
Шкунаева И.Д. Бельгийская драма от Метерлинка до наших дней. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ,
рака ў Пскоўскай вобл. Расіі. Даўж. 430 км, пл.бас. 25,2 тыс.км².
Пачынаецца на Бежаніцкім узв., упадае ў Чудска-Пскоўскае возера, утвараючы дэльту. Гал. прытокі: Іса, Сіняя, Утрая (злева), Сораць, Чарэха, Пскава (справа). Сярэдні расход вады каля с. Пятонава 127 км³/с. Суднаходная на 40 км ад вусця. Сплаўная. На Вялікай гарады Апочка, Востраў, Пскоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
успы́рхнуць, ‑не; зак.
Хутка і лёгка ўзляцець (пра птушак, матылькоў і пад.). Раптам спалохана ўспырхнулі.. [вераб’і] і паселі на плот.Мурашка.Сіняя страказа, што сядзела на гарлачыку, успырхнула, павіслі над вадой.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)