старажытны муз. інструмент класа ідыяфонаў. Мае выгляд прадаўгаватай драўлянай або метал. пласціны розных памераў. Вял. біла падвешваюць да слупа («білніцы»), малое трымаюць у руцэ. Пры ўдарах па біле палкай або малатком узнікае паслядоўнасць гукаў рознай тэмбравай афарбоўкі (рэзкай сухаватай у драўляных, працяглай гулкай у металічных) і рытмічнай арганізацыі, часам з прыкметным вышынным адхіленнем і фразіроўкай. Пашырана ў многіх народаў свету (славянскіх, фіна-угорскіх, азіяцкіх). З 1-га тыс. вядомы як сігнальны інструмент: выкарыстоўваецца і цяпер у хрысц.царк. практыцы, старажоўстве, вясковым і гар. побыце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЗГО́ТКІ, бразгуны, бразгаўкі,
агульная назва многіх нар. інструментаў класа ідыяфонаў: шархуноў, званкоў, талерачак (састаўных частак бубна), трашчотак і ўласна бразготак. Уласна бразготкі напачатку служылі дзіцячай цацкай, выкарыстоўваліся як сігнальны інструмент у начным старажоўстве. Маюць выгляд драўлянага корпуса з ручкай. Унутры корпуса на прымацаванай да яго адным канцом нітцы нанізана жменя высушанага насення бабовых. На Беларусі пашыраны таксама ў выглядзе звычайнай скрыначкі з некалькімі каменьчыкамі або невял. шарыкамі ўнутры, замацаванымі пасярэдзіне свабодна нацягнутай ніткай. У наш час вядомы як ансамблевы рытмічна-каларыстычны інструмент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Веставы́ ’ардынарац, пасыльны’ (БРС, КТС); ’кур’ер, лістаносец, паштар’ (Бяльк.), укр.вістови́й, вістови́к, рус.вестово́й ’тс’, чэш.věstový (з рус. мовы; Траўнічак, 1643). З’яўляецца вынікам ад’ектывацыі на ўсходнеславянскай глебе; параўн. таксама ст.-рус.вѣстовой ’вястун, пасланец, апавяшчальнік, сігнальны’ (з XVII ст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пета́рда, ‑ы, ж.
1. Старадаўні разрыўны снарад у выглядзе металічнай пасудзіны, напоўненай порахам.
2.Сігнальны разрыўны снарад, які кладзецца на рэйкі, каб спыніць чыгуначны поезд у выпадку небяспекі.
3. У піратэхніцы — папяровы снарад з парахавым зарадам, род феерверку.
[Фр. pétard.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святлафо́р, ‑а, м.
Сігнальны электрычны ліхтар з чырвоным, жоўтым і зялёным шкельцамі для рэгулявання руху на вуліцах, аўтамабільных дарогах, чыгунках. Цягнік прайшоў. Міма зялёных і чырвоных нерухомых агнёў стрэлак і святлафораў плыў-хістаўся, аддаляючыся, чырвоны стоп-сігнал.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экзэмпля́рм., в разн. знач. экземпля́р;
у трох ~рах — в трёх экземпля́рах;
рэ́дкі э. — ре́дкий экземпля́р;
сігна́льны э. — сигна́льный экземпля́р
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пістале́тм.вайск. Pistóle f -, -n (скар. Pist.);
пістале́т-кулямёт Maschínenpistole f (скар. MPi);
сігна́льны пістале́т Léuchtpistole f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АКУСТЫ́ЧНАЯ ГАЛАГРА́ФІЯ,
інтэрферэнцыйны спосаб атрымання аб’ёмных відарысаў прадметаў з дапамогай акустычных хваляў. Спачатку рэгіструецца карціна, якая атрымліваецца ў выніку інтэрферэнцыі дзвюх гукавых хваляў — рассеянай прадметам (сігнальнай) і апорнай, потым па атрыманым запісе (акустычнай галаграме) аднаўляецца відарыс прадмета. Ва ультрагукавым дыяпазоне найб. пашыраны метад паверхневага рэльефу, у якім акустычная галаграма аднаўляецца з дапамогай кагерэнтнага святла. Акустычная галаграфія выкарыстоўваецца ў медыцыне (ультрагукавая дыягностыка), гідралакацыі, ультрагукавой дэфектаскапіі і інш.Гл. таксама Галаграфія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бюгельго́рны
(ням. Bügelhorn, ад фр. bugle = сігнальны ражок + ням. Horn = рог)
сямейства духавых муштучных музычных інструментаў розных памераў і дыяпазону.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛІТА́ЎРЫ (відаць, ад познагрэч. polytaurea, ад полі... + taurea барабан),
старажытны мембранны ўдарны муз. інструмент. Вядомы многім народам свету. Традыцыйна выкарыстоўваюцца пераважна парамі. Мае котлападобны метал. корпус-рэзанатар, зверху зацягнуты скураной мембранай. Пры ўдары па ёй 2 драўлянымі калатушкамі ўзнікае гук акрэсленай вышыні. Для настройкі мембраны служаць спец. вінты, размешчаныя па акружнасці, або педальны механізм. У Еўропе Л. вядомы з сярэдневякоўя. Выкарыстоўваліся звычайна як ратны сігнальны інструмент асобна або ў ансамблі з трубамі. Пад назвай бубны ўпамінаюцца ў стараж.-рус л-ры 12 ст. У 17 ст. ўведзены ў оперна-сімф. аркестр. Поўны камплект сучасных Л. уключае да 5 інструментаў розных памераў і настройкі. На Беларусі паводле этнагр. крыніц 19 ст.наз. катламі, выкарыстоўваліся ў некаторых нар. абрадах (валачобным, купальскім), а таксама паўстанцамі 1863—64.