АСЬМІ́НА,

даўняя мера сыпкіх рэчываў. На Беларусі ў 16—18 ст. 1 асьміна = ⅛ бочкі віленскай = 18 малых гарцаў = 50,84 л. У Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы мераў 1 асьміна = ⅛ кадзі (кадзь — вялікая бочка) = ½ чвэрці = 104,95 л.

т. 2, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

даза́тар, ‑а, м.

Прыстасаванне для аўтаматычнага адмервання або адважвання сыпкіх, вадкіх, газападобных рэчываў. З шумам сыпаўся ў дазатары шчэбень і пясок, паплёсквала вада, шамацеў цэмент. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. рассыпаць — рассыпаць (у 1, 2 знач.).

2. Р мн. ‑пак. Страта ў вазе сыпкіх тавараў; раструска.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаплы́вам, прысл.

Разм.

1. Сілай цячэння. Лодка спускалася самаплывам.

2. Уласным ходам, без буксіроўкі (пра судны).

3. Сілай уласнай вагі (пра рух вадкасцей і сыпкіх рэчываў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДУ́МПКАР (англ. dump-car),

грузавы чыгуначны паўвагон, кузаў якога пры разгрузцы нахіляецца вакол падоўжнай восі ў розныя бакі пнеўматычным або гідраўлічным механізмам. Выкарыстоўваецца для перавозкі руды, вугалю, буд. сыпкіх матэрыялаў па тэрыторыі буйных прадпрыемстваў. Грузападымальнасць да 180 т.

т. 6, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛО́Н (англ. gallon),

адзінка аб’ёму (ёмістасці, умяшчальнасці) у сістэме англійскіх мер. У Вялікабрытаніі 1 галон = 4,54609 дм³, у ЗША для вадкасцей 1 галон = 3,78543 дм³, для сыпкіх рэчываў 1 галон = 4,405 дм³. Долевыя адзінкі галона — пінта і унцыя.

т. 4, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КВА́РТА (ад лац. quarta чвэрць),

бел. старажытная мера (адзінка) аб’ёму сыпкіх рэчываў і вадкасцей. У сістэме мер ВКЛ 1 К. = 1/4 гарца = 0,7057 л. Адзінка, у 4 разы меншая за К., называлася кватэрка. К. наз. таксама пасудзіна такой ёмістасці (умяшчальнасці). Гл. таксама Гарнец.

т. 8, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУ́НКЕР (англ. bunker),

1) ёмістасць (стацыянарная ці перасоўная) для часовага захоўвання збожжа, вугалю ці якіх-н. іншых сыпкіх рэчываў і матэрыялаў. Ніжняя частка бункера служыць для самацёчнай разгрузкі, абсталявана засаўкамі і прыстасаваннямі для рэгулявання выпуску матэрыялу.

2) Бункер суднавы — памяшканне на судне для захоўвання паліва.

3) Бетанаванае сховішча, даўгачаснае фартыфікацыйнае збудаванне.

т. 3, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЭ́Ц,

бел. старажытная мера (адзінка) аб’ёму сыпкіх рэчываў і вадкасцей. У сістэме мер ВКЛ 1 К. = ¼ бочкі = 2 асьміны = 36 гарцаў = 102 л. З 1766 стала наз. чвэрцю. К. наз. таксама пасудзіна, вял. конаўка з ручкай. Назва паходзіць ад кары́, з якой першапачаткова выраблялі кубкі для піцця Гл. таксама Гарнец.

т. 8, с. 127

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вядро́, -а, мн. вёдры і ліч. 2, 3, 4) вядры́, вёдзер, вёдраў і вядзёр, н.

1. Пасудзіна з ручкай у выглядзе дужкі для вадкасцей, сыпкіх рэчываў і пад.

2. Мера вадкасцей, роўная 12,3 літра.

|| памянш. вядзёрца, -а, мн. -ы, -рцаў, н. (да 1 знач.).

|| прым. вядзёрны, -ая, -ае.

В. бачок (ёмістасцю ў адно вядро).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)