Сухо́ткі ’агаткі, Antennaria dioica (L.) Gaertn.’ (паўн.-зах., ЛА, 1). Магчыма, першаснае ⁺сухо́тка ўтворана ад прыметніка сухо́ткі ’вельмі сухі’ (Цых.), гл. сухоты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
туберкулёз / лёгкіх: сухоты
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
захварэ́ць, ‑рэю, ‑рэеш, ‑рэе; зак., нашто і без дап.
Стаць хворым. [Маці] захварэла на сухоты і хутка памерла.Чарнышэвіч.Вера Антонаўна захварэла, і адразу стала відаць, як многа яна рабіла ў доме.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сухо́цкі ’вельмі худы’ (Сл. ПЗБ, ТС). З *сухот‑скі (гл. сухоты); экспрэсіўнае ўтварэнне, аформленае як прозвішчнае імя параўн. аналагічнае рус.дыял. (сіб.) сухоцкій ’прозвішча жыхароў Карсунскага павета’ (Даль).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
gruźlica
ж. туберкулёз, сухоты;
gruźlica płuc — туберкулёз лёгкіх
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
туберкулёзм.мед. Tuberkulóse f - (скар. Tbc), Schwíndsucht f - (сухоты);
хварэ́ць на туберкулёз Tuberkulóse háben, tuberkulös sein
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
consumption
[kənˈsʌmpʃən]
n.
1) спажыва́ньне, спажыцьцё, харчава́ньне n.
consumption of fuel — спажыва́ньне па́ліва
2) сухо́тыpl. only
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
gardlany
gardlan|y
уст. гарлавы;
suchoty ~e — гарлавыя сухоты
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГРЫНЕ́ВІЧ (Клім Лазаравіч) (18.2.1912, в. Шасцёраўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 3.3.1941),
бел.паэт. Працаваў на будоўлях, карэктарам у друкарні, літсупрацоўнікам газ. «Рабочий», сакратаром рэсп.ЦК прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі. З 1932 вучыўся ў Мінскім Вышэйшым пед. ін-це. У 1933 беспадстаўна рэпрэсіраваны і высланы ў Казахстан, дзе працаваў настаўнікам. Служыў у арміі. Хварэў на сухоты. Пераехаў у г. Балагое (Цвярская вобл.), дзе настаўнічаў, завочна вучыўся ў Ленінградскім пед. ін-це (1937—41). Там і памёр. Друкаваўся з 1929. Выдаў кн. паэзіі «На бераг» (1932). У лірычных вершах — хараство прыроды, любоў да Радзімы, жыццё вёскі. Некат. не пазбаўлены шчырасці, лірызму, душэўных перажыванняў, здольнасці тонка адчуваць красу прыроды.
Літ.:
Пруднікаў П. Далёкае і блізкае // Пруднікаў П. Мая магістраль. Мн., 1981.