entgégenstellen

1. vt процістаўля́ць

2. ~, sich супраціўля́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wíderstandskraft f - сі́ла супраціўле́ння; трыва́ласць, здо́льнасць супраціўля́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

супрацьдзе́йнічаць gégenwirken vi, rückwirken vi, entgégenwirken vi; widerstrében vi, sich widersétzen (супраціўляцца); behíndern vt (перашкаджаць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ВЯ́ЗКАСЦЬ БІЯЛАГІ́ЧНЫХ АСЯРО́ДДЗЯЎ,

уласцівасць структураваных высокадысперсных асяроддзяў біял. паходжання (клетачнай цытаплазмы, ліквору, лімфы і плазмы крыві і інш.), супраціўляцца перамяшчэнню адной іх часткі адносна другой. У большасці выпадкаў вызначаецца структурнай вязкасцю і ў адрозненне ад нармальных (ньютанаўскіх) вадкасцей (вада, спірт, вазелінавы алей і інш.) лічыцца анамальнай — назіраюцца адхіленні паводле тыпу тыксатрапіі. У анамальных вадкасцях (напр., высокадысперсных біял. асяроддзях і растворах біяпалімераў) за кошт сіл счэплівання часцінак або макрамалекул узнікаюць трывалыя прасторавыя структуры, якія выклікаюць рэзкае павышэнне вязкасці. Абсалютная вязкасць цытаплазмы вагаецца ад 2 да 50 спз (1 спз = 10​−3н∙с/м²), яна мяняецца ў розных частках клеткі і ў розныя перыяды жыцця, залежыць ад т-ры і ўздзеяння апрамянення. Вязкасць крыві ў чалавека ў норме 4—5 спз, пры паталагічных працэсах вагаецца ад 1,7 да 22,9 спз, што паказвае САЭ (скорасць асядання эрытрацытаў).

А.​М.​Ведзянееў.

т. 4, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спрача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Весці спрэчкі (у 1 знач.); сварыцца.

Дзядзькі спрачаліся не на жарт.

2. Аспрэчваць права на валоданне чым-н.

С. за кватэру.

3. перан. Супраціўляцца чаму-н., змагацца з кім-н.

С. з нягодамі і нястачамі.

4. Выступаць у спрэчках (у 4 знач.).

|| зак. паспрача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

oppose [əˈpəʊz] v. праці́віцца; супраціўля́цца; быць су́праць;

He opposed the decision. Ён не пагадзіўся з рашэннем;

I oppose the motion. Я супраць гэтай прапановы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

entgégensetzen

1. vt процістаўля́ць, супрацьстаўля́ць

2. ~, sich праці́віцца, супраціўля́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

отча́янно нареч.

1. (безрассудно смело) адча́йна; (яростно) шалёна;

отча́янно сопротивля́ться адча́йна (шалёна) супраціўля́цца;

2. (очень) разг. страшэ́нна, мо́цна, ве́льмі, на́дта;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэзі́стар

(англ. resistor, ад лац. resistere = супраціўляцца)

элемент электрычнага ланцуга, прызначаны для абмежавання току ў ім, чым ствараецца рэжым работы радыёлямпы, транзістарнага прыёмніка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Супара́т ’упарты’ (Нас., Бяльк., Мат. Маг., Юрч.), ’упарты, непаслухмяны’, ’супраціўнік, вораг, бунтаўнік’ (Гарэц.), ’супернік’ (Беларусіка, 19, 224), супара́тка ’ўпартая жанчына’, супара́тываць ’упарціцца; барухацца, супраціўляцца’ (Нас., Юрч.). Дэрыват ад супар (гл.) з суф. ‑ат, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 120.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)