Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
стэпаві́к, ‑а, м.
1. Чалавек, які пастаянна жыве ў стэпавай мясцовасці. Паў лік зрабіўся падобным [За] карэннага стэпавіка.Беразняк.А над галовамі стэпавікоў, у сінім бяздонным небе, — палымяныя сцягі і транспаранты.Лось.
2.Стэпавая птушка.
3. Конь стэпавай пароды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
байба́к
(тат. bajbak)
1) стэпавая жывёла атрада грызуноў, якая восень і зіму праводзіць у спячцы; стэпавы сурок;
2) перан. абібок, гультай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДАРВА́ЗСКІ ХРЫБЕ́Т,
у Зах. Паміры, паміж р. Абіхінгоу, Пяндж і Ванч, у Таджыкістане. Даўж. каля 200 км. Выш. да 6083 м (пік Арнавад). Складзены пераважна з гранітаў, метамарфічных сланцаў, кангламератаў. На схілах стэпавая і дрэвава-хмызняковая расліннасць. Ледавікі (пл. зледзянення каля 420 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́СЫ,
плоскія катлавінападобныя прасадкавыя паніжэнні ў раёнах шматгадовай мерзлаты Усх. Сібіры (Якуція) памерам ад дзесяткаў квадратных метраў да соцень квадратных кіламетраў. Глыб. 15—30 м. Узнікаюць ад раставання падземных ільдоў і апускання грунту (тэрмакарст і суфозія). Астаткавыя азёры. Лугі, стэпавая расліннасць. Сенажаці. Месцамі ўзараныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ВАШ,
нацыянальны парк у цэнтр. частцы Эфіопіі. Засн. ў 1969 у цясніне р. Аваш. Пл. каля 9 тыс.га. Стэпавая і лугастэпавая расліннасць з перавагай злакаў, зараснікі калючага хмызняку; у фауне — антылопы (орыкс-бейза, газель Сёмерынга, вадзяны казёл і малы куду), зебра Грэві, леапард.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБІ́-ЯЙЛА́,
вялікі вапняковы масіў у галоўнай градзе Крымскіх гор, на ПнУ ад г. Алушта, на Украіне. Выш. да 1254 м (г. Тай-Коба). Камяністая платопадобная паверхня. Паўн. схіл спадзісты, паўд. — абрывісты. К.-Я. бязлесная, у паніжэннях — лугава-стэпавая расліннасць. Карставыя пячоры і прыродныя шахты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́СТРА (Aster),
род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 200 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. Амерыцы, таксама ў Паўд. Амерыцы, Афрыцы, Азіі і Еўропе. На Беларусі 1 дзікарослы від — астра стэпавая, або рамонкавая (Aster amellus), занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Культывуюцца і зрэдку трапляюцца як здзічэлыя астра ланцэтная (Aster lanceolatus), новаанглійская, або амерыканская (Aster novae-angliae), новабельгійская, або вяргінская (Aster novae-belgii), вербалістая (Aster salignus), альпійская (Aster alpinus), куставая (Aster dumosus), птарміковая (Aster ptarmicoides) і інш. Кітайская астра — кветкава-дэкар. аднагадовая расліна з буйнымі, часцей адзінкавымі, рознакаляровымі кошыкамі адносіцца да роду Callistephus.
Шматгадовыя карэнішчавыя травяністыя расліны. Лісце суцэльнае, чаргаванае. Кветкавыя кошыкі звычайна шматлікія, у шчыткападобных, мяцёлчатых або гронкападобных суквеццях. Язычковыя кветкі пераважна сінія, чырвоныя, ружовыя, фіялетавыя, белыя. Плод — валасістая сямянка з чубком. Дэкар., лек. і меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Стрэ́пет ‘стэпавая птушка’ (ТСБМ), ‘аўдотка’ (мазыр., Федз.–Доўб.), ‘ястраб-цецеравятнік’ (Інстр. 2). Укр.стре́пет, стрепете́нь ‘тс’, рус.стре́пет ‘рэзкі шум, шорах са свістам’, птушка Otis tetrax’, дыял.стре́пел, урал.тре́пел ‘тс’. Гукаперайманне, у аснове якога ляжыць уяўленне аб шораху, шамаценні крылаў; параўн. лац.strepō ‘шумець, бушаваць, грымець’ (Фасмер, 3, 776; ЕСУМ, 5, 438; Антропаў, Назв. птиц, 367).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПРЫБАЙКА́ЛЛЕ,
тэрыторыя, прылеглая з З і У да воз.Байкал, у Рэспубліцы Бурація і Іркуцкай вобл. Расіі. Уключае горныя хрыбты: Прыморскі, Байкальскі (Перадбайкалле) на З ад воз. Байкал; Хамар-Дабан, Улан-Бургасы, Баргузінскі і інш. на Пд і У ад возера і шэраг міжгорных катлавін (Баргузінская, Верхнеангарская) у Забайкаллі. Выш.асн. хрыбтоў да 2500 м. На схілах тайга, месцамі цемнахвойная, у міжгорных катлавінах стэпавая расліннасць.