1.кім-чым і накаго-што. Любавацца некаторы час. І робіць крук [Міхал], бо як стрымацца, Каб не зайсці палюбавацца І ярыною і жытамі?Колас.Пад вечар мы пайшлі з Піліпам Тарасавічам палюбавацца на разліў рэчкі.Ермаловіч.
2.заг.палюбу́йся (палюбу́йцеся). Разм. Ужываецца ў значэнні: зірніце, як дрэнна, абуральна. [Інжынер:] — Вось палюбуйцеся: машыны пад адкрытым небам стаяць.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца маладзейшым, прымаць больш малады выгляд. Нам лёгка жыць і тварыць, бо мы маладзеем разам з усёй нашай краінай.Купала.Сядзіш на нарадзе побач з лепшымі людзьмі раёна і проста маладзееш.Скрыпка.Ад сонечных сполахаў ціхага рання Душа маладзее, стрымацца не можа.Хведаровіч.Пасля .. [дажджоў] усё ў прыродзе маладзела, усміхалася, расло.Пестрак.//перан. Павялічваць у сваім складзе працэнт маладых. Насельніцтва маладзее.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; стры́маны; зак.
1.каго-што. Спыніць, запыніць на хаду; затрымаць, запаволіць (рух, ход, дзеянне); стаць перашкодай на шляху.
Коней не с.
С. за руку.
С. крызіс.
С. націск ворага.
2.што. Абмежаваць, зменшыць ступень, сілу праяўлення чаго-н.
С. свой запал.
С. гнеўны тон.
3.перан., каго-што. Не даць праявіцца поўнасцю.
С. смех.
С. сябе (стрымацца).
◊
Стрымаць слова (абяцанне, клятву) — выканаць што-н. абяцанае — паводле значэння наступнага назоўніка.
|| незак.стры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.стрыма́нне, -я, н.істры́мліванне, -я, н.
○
Мера стрымання — прымусовая мера, якая прымяняецца следчымі і судовымі органамі да абвінавачанага з мэтай перашкодзіць злачыннай дзейнасці, ухіленню ад следства, суда і пад.
Меры стрымлівання агрэсара.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разбе́г, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. разбягацца — разбегчыся (у 6, 7 знач.). Прабіўся [ручай] праз снег І вось пачынае паволі Разбег.Макаль.
2.Дзеяннеістанпаводледзеясл. разбягацца — разбегчыся (у 5 знач.). Назаўсёды палюбіў імклівы разбег сталёвых рэек чыгункі Пеця Трацэнка.Шыловіч.
•••
З разбегу — а) набраўшы скорасць, разбегшыся. І па снезе коні мчацца, Ім з разбегу не стрымацца.Русак; б) не змогшы спыніцца пасля бегу. [Андрэй] з разбегу торкаецца галавой у траву.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцярпе́ць
1. (стрымацца) sich behérrschen;
2. (вытрымаць) áushalten*vt, ertrágen*vt, dúlden vt, erdúlden vt; sich (D) etw. gefállen lássen* (мірыцца з чым-н., цярпліва пераносіць);
сцярпе́ць кры́ў дуéine Kränkung hínnehmen* [über sich (A) ergéhen lássen*]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Вынесці, вытрымаць (што‑н. цяжкае, непрыемнае). Сцярпець абразу. □ Андрэйка прыціснуўся да плота, балюча апёк крапівой лоб, але сцярпеў, нават не зварухнуўся.Ваданосаў.Сэрца бацькоў не магло сцярпець такога дзіцячага гора.Маўр.//без дап.(звычайназадмоўем «не»). Стрымацца, утрымацца (ад якіх‑н. дзеянняў, слоў). [Міхась:] — Натура ўжо гэткая: ніколі не сцярплю, па вачах праўдай хвастану.Савіцкі.//каму. Змаўчаць, саступіць каму‑н. Гэты ножык у Піліпкавага бацькі, можа, яшчэ ў партызанах быў. Таму Піліпка і не сцярпеў Алесю.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Цярпліва вынесці, вытрымаць (што‑н. страшэннае, непрыемнае. нясцерпнае). Стрываць боль. □ Як цяжка ні будзе, — стрываем. Радзіма, не зганьбім цябе!Астрэйка.Колькі перанесла .. [маці] гора — ні адна жывая душа не стрывала б.Ваданосаў.//без дап.(звычайназадмоўем). Стрымацца, утрымацца ад чаго‑н. (ад якіх‑н. слоў, учынкаў). Хлопчык не стрываў і, калі дзядзька выйшаў з хаты, спытаўся ў бацькі, навошта той гаварыў гэтак з Анісімам.Сачанка.Ды так ужо казёл абрыдзеў сабаку сваім прыставаннем, што Жук аднойчы не стрываў ды хваць яго з будкі за бараду!Брыль.Смажыць. Даўно апаражнілі бутэлькі з вадой, што былі ў дзяўчат. Акцызнік не стрываў — сышоў да Парыпанавай студні.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
resist
[rɪˈzɪst]
v.i.
1) не паддава́цца
The window resisted his efforts to open it — Акно́ не паддало́ся яго́ным намага́ньням адчыні́ць яго́
2) супраці́віцца
Do not resist — Не супраці́ўся
3) стры́мвацца
I could not resist laughing — Я ня мог стрыма́цца ад сьме́ху
4) супрацьстая́ць, вытры́мваць на́ціск чаго́, не паддава́цца
to resist disease — не паддава́цца хваро́бе
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
усміха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Выражаць усмешкай радасць, задаволенасць, іронію, пагарду і пад. Маці дабрадушна ўсміхаецца і ледзь наспявае адказваць.. [жанчыне].Васілевіч.Галя ўсміхалася жыццярадасна і шчыра, яна расчырванелася, нібы маладуха.Марціновіч.Заўсёды ён усміхаўся, і яго вочы іскрыліся такой радасцю, што Новікаў таксама не мог стрымацца, і ён смяяўся разам з Ільічом.Мяжэвіч.// Усмешкай выражаць свае адносіны да каго‑, чаго‑н., адказваць на што‑н. [Зося] ўсміхалася Галене і з замілаваннем глядзела, як тая вітаецца з бацькам яе.Чорны./уперан.ужыв.Я адзін пайшоў дарогай І, не гледзячы на месяц, Што халодна ўсміхаўся, Пра яе [дзяўчыну] з тугой нязвыклай Думаў так і думаў гэтак...Панчанка.Зводдаль светла ўсміхаецца хата, І, расхрыстаны, юны, без шапкі, У прадчуванні вялікага свята Я прыношу яловыя лапкі.Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уго́лас, прысл.
1. Вымаўляючы гучна, так, каб было чутно для другіх. [Колас:] — Чытай уголас і папраўляй, а я буду сачыць па кнізе.Лужанін.Убачыўшы, што я бяру напрамак да машыны,.. [чалавек] яшчэ старанней замітусіўся, а потым уголас пачаў лаяць шафёра: — Хіба гэта вадзіцель! Партач, а не вадзіцель!Кулакоўскі.// Так, што можна пачуць. Марыць уголас. □ Стары [ляснік] прывык да адзіноты, цішыні і таму думае ўголас.Хомчанка.// Гучна, моцна, голасна. Часамі [Самабыль] заліваецца смехам уголас, а часам проста смяецца моўчкі.Колас.Адна толькі Ганька сядзіць у мыцельніку, і адну яе толькі ніхто не заўважае. Гэта няўвага так крыўдзіць Ганьку, што яна не можа больш стрымацца. Яна плача горка, плача ўголас...Васілевіч.Але Арына не гаварыла нічога. Толькі рыдала, горка, уголас.Мележ.
2.перан. Адкрыта, на людзях. [Лёнік] не забываў пра .. [рагатку], але загаварыць аб ёй уголас не адважваўся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)