Пачаць хутка кружыцца. Куды і стома дзелася ў брыгадзіра! Падхапіў дзяцей, раскружыўся — аж пазайздросцілі хлопцы, лена плетучыся за ім у інтэрнат.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змо́ранасць, ‑і, ж.
Стан зморанага; бяссілле, стома ад цяжкай работы ці якога‑н. занятку. Хоць і вялікую зморанасць адчуваў Якаў, аднак спаў ноччу неспакойна.Кулакоўскі.Ад зморанасці ўвесь час заплюшчваліся вочы.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змо́ра, ‑ы, ж.
Тое, што і зморанасць; стома. Яніна ідзе і ідзе шпарка, каб замарыцца і забыць пра ўсё. Але зморы няма.Мурашка.На дзяўчынку пала змора, Спіць яна ў полі чыстым.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трыхі́ны ‘паразіты ў свіным мясе’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Стома Мяст.). З новалацінскай навуковай наменклатуры thrichina ад грэч.τρίχινος ‘валасяны’ (ЕСУМ, 5, 642), параўн. валасень5 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расто́мляць ’здымаць стомленасць’ (валож., Жыв. сл.). Дээтымалагізацыя ў выніку скарачэння доўгага зычнага на стыку прыстаўкі і кораня ў рас‑стомляць. Да стома (гл.). Семантычнае развіццё — пад уплывам аднаго са значэнняў прэфікса.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́згаць ‘тузаць, цягаць’ (Ласт., Сцяшк. Сл., Стома Сл.; смарг., Сл. ПЗБ), ту́зґыць, тузґы́ць ‘тузаць’ (мёрск., Нар. сл.), тузгану́ць ‘пацягнуць’ (Стома Сл.), ‘рэзка пацягнуць, ірвануць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ту́згацца ‘важдацца, намагацца нешта зрабіць’ (Рэг. сл. Віц.). Параўн. рус.валаг.ту́згать ‘біць, калаціць’ (СРНГ), апошняе паводле лінгвагеаграфічнай характарыстыкі пярэчыць меркаванню Саўкі (Запісы, 1999, 23, 57) пра запазычанне слова з літоўскай мовы (параўн. літ.tūzgė́ti ‘ляскаць, шчоўкаць’), што пацвярджае анаматапеічны характар лексемы. Сюды ж тузґані́на ‘тузаніна’ (мёрск., Нар. словатв.), тузганы ‘які тузаецца, торгаецца’ (У. Дубоўка, гл. Каўрус, Словаклад).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стамле́ннен. Müdigkeit f - (тс.тэх.); Máttigkeit f - (слабасць); Ermáttung f - (знямога); Ermüdung f - (стома, зморанасць); Erschöpfung f - (змардаванне, знясіленне)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прырэ́чча, ‑а, н.
Мясцовасць, размешчаная каля ракі, на беразе ракі. Дзьмуў моцны вецер, заносячы густым снегам Дняпро, прырэчча, Чыжыкавы сляды.Лупсякоў.У нагах стома, мокра ў абутку, бо ісці даводзіцца прырэччам, пераступаць колішнія глыбокія каналы, што заплылі тванню, зацвілі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́лава, ‑а, н.
Цела чалавека або жывёліны без галавы і канечнасцей. Стома ўсё больш абцяжарвала рукі, тулава, але .. [Васіль] не паддаваўся.Мележ.Цяпер .. [Чарнавус] падаўся тулавам крыху ўперад, падрыхтаваўся слухаць: цікава ўсё ж такі, што будзе гаварыць новы старшыня, чым здзівіць?Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уто́ма, ‑ы, ж.
Разм. Стан утомленага; стома. Маці азірнулася. Запацелы твар выказваў балючую ўтому.Гартны.[Гунава:] — Гэтаму сабаку няма цаны. Ён цэлыя суткі можа ісці па следу, не ведаючы ўтомы.Самуйлёнак.// Пачуццё стомленасці, слабасці ад працы. Пасля доўгай трэніроўкі яго агарнула ўтома.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)