ство́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навыдумля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., чаго.

1. Вынайсці, стварыць, прыдумаць многа чаго-н.

Н. розных цацак для дзяцей.

2. Налгаць, нагаварыць рознай бязглуздзіцы.

Н. несусветных страхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэмілітарызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Зноў стварыць (ствараць) дзе-н. армію, ваенную прамысловасць пасля ранейшай дэмілітарызацыі.

|| наз. рэмілітарыза́цыя, -і, ж.

|| прым. рэмілітарызацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сімулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., што.

Прытвараючыся, стварыць (ствараць) ілжывае ўяўленне пра наяўнасць чаго-н.

С. хваробу.

|| наз. сімулява́нне, -я, н. і сімуля́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наствара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Стварыць вялікую колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ство́раны

1. со́зданный;

2. со́зданный, организо́ванный, образо́ванный; учреждённый;

3. соста́вленный, образо́ванный;

1-3 см. ствары́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wyśnić

зак. стварыць у марах

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

навыду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Вынайсці, стварыць, прыдумаць многа чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мучыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак. (разм.).

1. што. З цяжкасцю, з намаганнем зрабіць, стварыць.

В. згоду.

В. верш.

2. каго. Знясіліць, змардаваць.

В. каня далёкай дарогай.

|| незак. выму́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаму́нкулус, ‑а, м.

Чалавечая істота, якую сярэдневяковыя алхімікі марылі стварыць штучна ў лабараторных умовах.

[Лац. homunculus — чалавечак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)