маз ​1, ‑у, м.

У більярднай і азартных картачных гульнях — прыбаўка да стаўкі іграка іншым іграком, што дае апошняму права на долю ў выйгрышы.

[Фр. masse.]

маз ​2, ‑а, м.

Більярдны кій з асобым прыстасаваннем на канцы ў выглядзе бруска, што надае яму ўстойлівасць і аблягчае гульню.

[іт. mazza — палка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́з

(фр. masse)

прыбаўка да стаўкі гульца іншым гульцом, што дае апошняму права на долю ў выйгрышы (у картачных гульнях).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КРЫ́СТЭНСЕН (Christensen) Енс Крысціян (21.11.1856, Побёль, Данія — 19.12.1930),

дацкі паліт. і дзярж. дзеяч. У 1890—1924 дэп., у 1912—13 старшыня фолькетынга (парламента). У 1891—97 лідэр парламенцкай фракцыі партыі Венстрэ, у 1897—1908 старшыня гэтай партыі. З 1901 міністр культаў і асветы, у 1905—08 прэм’ер-міністр і ваен. міністр, у 1909 ваен. міністр. Урад К. надаў выбарчае права жанчынам, зменшыў мытныя стаўкі на імпартаваныя прадметы шырокага ўжытку, садзейнічаў узмацненню ўзбр. сіл. У 1916—18 міністр без партфеля, у 1920—22 міністр культаў. Пасля 1924 адышоў ад паліт. дзейнасці.

т. 8, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́РАЧКІН Павел Аляксеевіч (19.11.1900, в. Горнева Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 27.4.1990),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945), ген. арміі (1959). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1932), Генштаба (1940). 3 ліп. 1941 камандуючы 20-й арміяй у складзе Зах. фронту, якая вяла абарончыя баі на тэр. Беларусі; удзельнічаў у Смаленскай бітве 1941, са жн. 1941 камандуючы 43-й арміяй, прадстаўнік Стаўкі Вярх. Галоўнакамандавання, камандуючы, нам. камандуючага Паўн.-Зах., 1-м Укр., 2-м Бел. франтамі. Да 1970 на адказных пасадах у Сав. Арміі.

П.А.Курачкін.

т. 9, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУЛЕ́ТКА (франц. roulette ад rouler каціць),

1) інструмент для гравіравання на метал. пласціне. Складаецца са стальнога кальца (з зубчастай насечкай на вобадзе), замацавана на сагнутым стрыжні.

2) Р. вымяральная — метал., пластмасавая або з матэрыі стужка са штрыхавой шкалой, адградуіраванай у міліметрах, сантыметрах і метрах. Даўж. да 100 м. Звычайна змотваецца ў рулон, які ўкладваецца ў спец. футарал.

3) Азартная гульня са спец. прыстасаваннем у выглядзе вярчальнага круга з нумараванымі гнёздамі, у якія пападае кінуты касцяны шарык. Гульцы робяць стаўкі на пэўныя нумары ці групы нумароў.

Рулеткі: 1 — гравіравальная; 2 — вымяральная.

т. 13, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЯКСЕ́ЕЎ Міхаіл Васілевіч (15.11.1857, Цвярская вобл. — 8.10.1918),

рускі ваенны дзеяч, адзін з арганізатараў белай гвардыі. Генерал ад інфантэрыі (1914). Удзельнік рус.-тур. (1877—78), рус.-яп. (1904—05) войнаў. Скончыў Акадэмію Генштаба (1890). У 1-ю сусв. вайну нач. штаба Паўд.-Зах. фронту, галоўнакамандуючы Паўн.-Зах. фронтам; у жн. 1915 — сак. 1917 нач. штаба Стаўкі вярх. галоўнакамандуючага ў Магілёве. У сак.—маі 1917 вярх. галоўнакамандуючы, потым ваенны саветнік Часовага ўрада, нач. штаба вярх. галоўнакамандуючага. Пасля Кастр. рэв. стварыў разам з Л.Г.Карнілавым і А.І.Дзянікіным і ўзначаліў на Паўн. Каўказе добраахвотніцкую армію і белагвардзейскі ўрад — «Асобую нараду».

т. 1, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУХЛЕ́ Іван Нічыпаравіч (20.6.1899, в. Вялікае Сяло Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 17.1.1977),

генерал-маёр (1942). Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1931), Ваенна-паветр. (1933), Генштаба (1938). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Зах. фронце, задушэння кранштацкага паўстання 1921. З 1924 нач. палкавой школы, камандзір палка, выкладчык акадэміі Генштаба. У Вял. Айч. вайну з 1941 нам. начальніка, начальнік штаба ВПС Чырв. Арміі, камандуючы авіягрупай Стаўкі на Бранскім і Паўд.-Зах. франтах, нам. начальніка штаба Паўд.-Зах. і Сталінградскага франтоў. Удзельнік распрацоўкі Ялецкай і Растоўскай аперацый. Да 1961 на адказных пасадах у Сав. Арміі, выкладчыцкай і навук. рабоце.

т. 13, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

букме́кер

(англ. book-maker, ад book = запісваць + maker = агент)

асоба, якая збірае і запісвае грашовыя стаўкі на конных скачках.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

jackpot [ˈdʒækpɒt] n. джэк-по́т, гало́ўны прыз (у латарэі, ігральным аўтамаце і да т.п.); банк (у картачнай гульні);

hit the jackpot infml

1) забіра́ць усе́ ста́ўкі

2) дасягну́ць веліза́рнага по́спеху

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паўста́ўкі, ж.

Палавіна стаўкі ​1 (у 2 знач.). Працаваць на паўстаўкі. □ Я ў сяле працую, не ў сталіцы, Хоць сталічны скончыў інстытут. Мой таварыш здзіўлен: У правінцыі? На паўстаўкі я застаўся тут... Ты паўстаўкі маеш у сталіцы. Значыць, ты на паўжыцця жывеш. Я пішу з сяла, а не з правінцыі. Не крыўдуй за гэты шчыры верш. Прануза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)