ШАГА́Л (Chagall) Марк (Моўша Хацкелевіч, Майсей Захаравіч; 7?.7.1887, г. Віцебск — 28.3.1985),
бел. і франц. мастак яўрэйскага паходжання. Ганаровы д-р ун-та ў г. Глазга (Вялікабрытанія; 1959). Вучыўся ў Віцебскай школе-майстэрні Ю.Пэна (1906), рысавальнай школе пры Т-ве заахвочвання мастацтваў (1907—08), прыватнай школе А.Званцавай у Л.Бакста і М.Дабужынскага (1908—10) у Пецярбургу. Удзельнік выставак аб’яднанняў «Асліны хвост» (1912), «Бубновы валет» (1916), «Свет мастацтва» (1919, 1922). У 1910—14 жыў у Парыжы, дзе пад уплывам еўрап. авангардысцкіх кірункаў і рус.нар. мастацтва пісаў карціны, якім уласцівы рытмічная арганізацыя кампазіцыі, геаметрызаванасць аб’ёмаў, напружанасць і эмацыянальнасць колеру, часта дамінаванне яўр.рэліг. і фалькл. тэматыкі: «Я і мая вёска» (1911), «Расіі, аслам і іншым» (1911—12), «Аўтапартрэт з сямю пальцамі», «Яўрэй моліцца» (абодва 1912). З 1914 у Віцебску, з 1915 у Расіі. З 1918 паўнамоцны прадстаўнік па справах мастацтваў у Віцебскай губ., заснавальнік Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. З 1920 у Маскве. У 1921—22 выкладаў у прац. калоніі «III Інтэрнацыянал» для беспрытульнікаў у г.п. Малахаўка пад Масквой. У 1922 ці 1923 эмігрыраваў у Парыж, з 1941 у ЗША, у 1947 вярнуўся ў Францыю. Працаваў у жывапісе, станковай і кніжнай графіцы, тэатр.-дэкарацыйным, манум., дэкар.-прыкладным мастацтве, скульптуры. Асн. тэмы творчасці — сімвалічна асэнсаваныя, выяўленыя праз спалучэнне розначасовых і рознапрасторавых эпізодаў мантажу віды Віцебска, Парыжа, свет цырка, закаханыя, матывы іудзейскай містыкі: «Віцебск» (1908), «Стары Віцебск», «Блакітныя закаханыя» (абодва 1914), «Зялёныя закаханыя» (пасля 1914), «Ружовыя закаханыя», «Шэрыя закаханыя» (абодва 1916), «Сіні дом у Віцебску», «Шэры дом у Віцебску» (абодва 1917), «Над горадам» (1918), «Павянчаныя Эйфелевай вежай» (1928), «Стары горад» (1929), «Аголеная над Віцебскам» (1933), «У часу няма берагоў» (1939—41), «Масты Сены» (1953), «Каровы над Віцебскам» (1966), «Анёл над Віцебскам» (1977), «Мастак над Віцебскам» (1977—78, варыянт 1982); серыя літаграфій «Успаміны аб Віцебску» (пач. 1960-х г.). Крыніца сюжэтаў для кампазіцый Ш. — яўр. местачковы побыт, трактаваны ў наіўна-паэт., гратэскна-сімвалічным, іранічна-фантаст. духу. Яны вылучаюцца жывапісным тэмпераментам, эмацыянальнасцю і пластычнай выразнасцю, сакавітым колерам і адначасова мяккім лірызмам. Аўтар партрэтаў: «Мяснік» («Партрэт дзеда», 1910), «Партрэт брата Давіда з мандалінай» (1914), «Бэла ў белым каўнерыку» (1917), «Вянчанне» (1918), аўтапартрэтаў; ілюстрацый да кніг «Мёртвыя душы» М.Гогаля (1923—27), «Байкі» Ж.Лафантэна (1925—30), Бібліі (1930—39, 1952—56), «Тысяча і адна ноч» (1946), «Дафніс і Хлоя» Лонга (1952), вершаў А.Вазнясенскага (1969—70), «Бура» У.Шэкспіра (1975), «І на зямлі» А.Мальро (1977); сцэнаграфій балетаў «Алека» на музыку П.Чайкоўскага (1942), «Жар-птушка» І.Стравінскага (1945) у «Метраполітэн-опера» ў Нью-Йорку і інш. Працаваў у манум. мастацтве: размалёўкі плафонаў т-раў «Гранд-Апера» ў Парыжы (1963—64) і «Метраполітэн-опера» (1965—66), вітражы для Іерусалімскай клінікі (1962), Рэймскага сабора (1974), касцёла св. Стэфана ў г. Майнц (Германія, 1978—85), мазаікі для Нац. банка ў г. Чыкага (ЗША, 1972) і інш. Пісаў вершы. У г. Ніца (Францыя) створаны музей Ш., прысвечаны яго творам на біблейскія тэмы, у Віцебску — Дом-музей, Артцэнтр імя Ш., яму пастаўлены помнік (1992, скульпт. А.Гвоздзікаў). У 1994 і 1997 у Віцебску адбыліся 1-ы і 2-і Міжнар. пленэры Ш.
Тв.:
Рус.пер. — Ангел над крышами: Стихи Проза. Статьи. Выступления. Письма. М., 1989;
Моя жизнь. СПб., 2000;
Бел.пер. — Паэзія. Мн., 1989.
Літ.:
Апчинская Н. Марк Шагал: Графика. М., 1990;
Яе ж. Марк Шагал: Портрет художника. М., 1995;
Подлипский А. Марк Шагал: Основные даты жизни и творчества. 2 изд. Витебск, 2000;
Яго ж. Васильковые годы Марка Шагала. или Витебск в судьбе художника. Витебск, 1997;
Meyer F. Mare Chagall: Life and work. New York, 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сусве́т, ‑у, М ‑свеце, м.
1. Увесь свет, бясконцы ў часе і прасторы і бясконца разнастайны па формах, якія прымае матэрыя ў працэсе свайго развіцця. Недзе ў бяздонных глыбінях сусвету Вымпел чырвоны праносіць ракета.Макаль.Самуіла, які любіў кнігу і хацеў пазнаць тайны сусвету, не мог задаволіць рэлігійны дыдактызм.Каваленка.
2. Зямны шар, Зямля з усім, што існуе на ёй. [Восень] усім людзям сусвету ў дарунак плён зямлі прыносіць.Дубоўка.І «Аўрора», агнём скалануўшы планету, аддавала салют маладосці сусвету.А. Вольскі.
3. Тое, што і свет (у 3 знач.). Але наш паэт і натураліст не дабіраецца да другой, не менш важнай ісціны — да класавага падзелу большай часткі гэтага сусвету на паноў і нявольнікаў.Кудраўцаў.Ён [Ленін] скалануў стары сусвет, Да камунізма шлях намеціў.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́думка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
1. Тое, што прыдумана, вынайдзена. У Сашы заняло дух .. ад гэтай новай выдумкі і прапановы.Шамякін.// Вымысел, фантазія. Паэтычная выдумка. □ Сон пераблытаў усё: праўду з выдумкай, мінулае шчасце з сучасным.Васілевіч.
2. Здольнасць выдумляць. А ты з выдумкай, стары, з гумарам!Лынькоў.
3. Тое, што не адпавядае рэчаіснасці; хлусня; плётка. Бог, рай, той свет — усё гэта выдумкі, каб трымаць народ у страху і паслушэнстве.Колас.[Туляга:] Усё гэта выдумка ад пачатку да канца. Я палкоўнікам ніколі не быў.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
УІ́ЛЬЯМС (Williams) Тэнесі [сапр.Ланір
(Lanier) Томас; 26.3.1914, г. Калумбус, штат Місісіпі, ЗША — 25.2.1983], амерыканскі пісьменнік, драматург. Вучыўся ва ун-тах Місуры, Сент-Луіса, Аявы (1929—38). У раманах «Рымская вясна місіс Стоўн» (1950),
«Мойсі і свет розуму» (1976), сац.-псіхал. п’есах «Шкляны звярынец» (1945), «Трамвай «Жаданне» (1947, экранізавана ў 1951), «Татуіраваная ружа» (1951), «Кошка на распаленым даху» (1955), «Арфей спускаецца ў пекла» (паст. 1957), «Ноч ігуаны» (1961), «Папярэджанні малым караблям» (1973), «Стары квартал» (1977), «Цудоўная нядзеля для пікніка» (1980) і інш. праблемы існавання асобы ў жорсткім свеце, адзіноты сярод людзей, сутыкнення дабра і прыгажосці з прагматызмам і чэрствасцю. Аўтар зб-каў навел «Аднарукі і іншыя апавяданні» (1948), «Карамель» (1954), «Вандроўкі рыцара» (1967), «Восем прыстойных жанчын у стане апантанасці» (1974), зб-каў вершаў «У зіме гарадоў» (1956), «Андраген, любоў мая» (1977), кн. «Мемуары» (1975), шэрагу аповесцей. Распрацаваў канцэпцыю «пластычнага тэатра», паводле якой на сцэне важнае значэнне надаецца маст. і муз. афармленню, сцэнаграфіі, эфектам святла. Паэтыка яго твораў складаная, насычана сімваламі і алегорыямі, ант. і біблейскімі алюзіямі, сумяшчае ў сабе тэндэнцыі экзістэнцыялізму, экспрэсіянізму, натуралізму, імпрэсіянізму з элементамі антыдрамы і «тэатра жорсткасці». На Беларусі яго п’есы ставілі Дзярж.рус.драм.т-р («Салодкагалосая птушка юнацтва», 1976; «Царства зямное», 1985), Бел.т-р імя Я.Купалы («Шкляны звярынец» пад назвай «Блакітная ружа», 1991; «Крэў Кёр», 1999), абл.драм. т-ры: Гродзенскі («Арфей спускаецца ў пекла», 1977; «Шкляны звярынец», 1982; «Татуіраваная ружа», 2000); Магілёўскі («Арфей спускаецца ў пекла, 1977; «Шкляны звярынец», 1993); Гомельскі («Трамвай «Жаданне», 1988; «Арфей спускаецца ў пекла» пад назвай «Пасцеллю вецер, а побач — зоркі», 1998).
Тв.:
Рус.пер. — «Стеклянный зверинец» и еще девять пьес. М., 1967;
Римская весна миссис Стоун: Рассказы, эссе. М., 1978.
Літ.:
Арсеева А.В. Поэзия Т.Уильямса: Кризис романтич. веры // К проблемам романтизма и реализма в зарубежной литературе конца XIX—XX вв. М., 1975;
Пинаев С.М. Драматургия Т.Уильямса и вопросы пластического театра // Из истории русской и зарубежной литературы. Саранск, 1976;
Стулаў Ю. Амерыканская драматургія на беларускай сцэне (1960—1980) // Беларусіка=Albaruthenica. Мн., 1995. Кн. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спасці́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. спасціг, ‑ла; зак., каго-што.
Разм.
1. Зразумець, усвядоміць сэнс, значэнне чаго‑н.; пранікнуць у сутнасць чаго‑н. [Нічыпар] адчуваў, што ў Лявонавых словах ёсць нешта хітрае, але спасцігнуць яго не мог.Чарнышэвіч.Чытаючы вершы маладых паэтаў, мне ў першую чаргу хочацца спасцігнуць духоўны свет новага пакалення.Грахоўскі.Вочы іх сустрэліся. І адным гэтым позіркам стары спасціг душу дзіцяці.Караткевіч.
2. Выпасці на долю каго‑н.; надарыцца з кім‑н. Што ж, бяда пакуль мінула .. [Рыбака], спасцігла другога, і гэта, як заўжды на вайне, насуперак усяму, супакойвала.Быкаў.[Жанчына:] — А ці ведае хто-небудзь... ці ведаеце вы, які лёс спасціг... дзяўчат...Кірэенка.
3. Дагнаць. Ды .. [паляўнічыя] і не ведалі добра, у якім месцы спасціг здабычу Музбалак.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мы, нас, нам, намі, аб нас; адз. я, займ.асаб.1‑йас.мн.
1. Ужываецца для абазначэння дзвюх і болей асоб, уключаючы і таго, хто гаворыць. Мы адны, сынок, адны, Дарма ў вокны паглядаем.Колас.Мы зноў пайшлі на кірмаш. Трапілі ў рады гаршчэчнікаў і л[ыжа]чнікаў.Якімовіч.// Служыць для абазначэння групы людзей, аб’яднаных агульнасцю паходжання, поглядаў, заняткаў, інтарэсаў і пад. У цяжкія часы панства і царызму мы, беларусы, на свет цэлы неслі сваю вялікую крыўду.Купала.Мы з пароды мужнай, працавітай, Гартавалі нас цяжкія бітвы.Панчанка.— Правільна, — паспачуваў.. [Кашын], — нам, практыкам, заўжды цяжэй.Карпаў.// Ужываецца для абазначэння няпэўнай дзеючай асобы. Перад намі ў сонцы, ў зорах Будучыня наша.Купала.
2.зпрыназоўнікам «з» ітворнымсклонаміншыхзайменнікаўіназоўнікаў. Ужываецца для абазначэння таго, хто гаворыць і аднаго каго‑н. іншага. Мы з сяброўкай. □ [Гарлахвацкі:] Мы з вамі будзем пісаць навуковую працу. [Туляга:] Мы з вамі? Удвух?Крапіва.Пасля першага радаснага прывітання Антусь сказаў: — Я не надоўга. Мы з ім, — кіўнуў на таварыша, — заўтра зранку выходзім у горад.Чорны.Мы з табою, як рыба з вадою.Прыказка.
•••
Між (паміж) намі (кажучы) — аб чым‑н. такім, чаго не варта гаварыць іншым; аб якім‑н. Сакрэце. І стары смела сказаў: — Дык нашы хлопцы, між намі кажучы, узялі і падпалілі маёнтак.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які займае недастатковую плошчу; такі, дзе мала вольнага месца. У гэтай цеснай каморцы змяшчаліся толькі два ложкі для спання і невялічкая печка-ляжанка.Бядуля.//перан. Які гняце, удушлівы, затхлы. Светстары грудзям быў цесен.Танк.
2. Малы па размеру (пра адзенне, абутак і пад.). Цесныя боты. □ Вядома, каму не люба прыгожа апранацца?! Да твару, да стану. Кожнаму хочацца насіць новае адзенне. Насіць такое, каб яно было па ўласнай мерцы, не цеснае, лёгкае, прыгожае.Грамовіч.
3. Шчыльна размешчаны адзін каля аднаго. Мужыкі цесным кружком садзіліся каля Сцяпана.Колас.Для кожнага ў свеце прыходзіць той дзень, Калі з маладосцю на вернасць рукаюцца, За цесным сталом, дзе вяселле ідзе, Бацькі, і сябры, і сваты сустракаюцца.Прыходзька.
4.перан. Які ахоплівае, уключае ў сябе нямногіх; абмежаваны. Цеснае кола сяброў. □ Збірайцеся дружна сябрынаю цеснай, Спяем пра наркома, таварышы, песню.Глебка.
5.перан. Блізкі, непасрэдна звязаны з кім‑, чым‑н. Цесны кантакт. □ З гэтага дня завязалася наша цеснае сяброўства з Юркам.Васілевіч.Атрад, як частка Баранавіцкага злучэння і частка трохсоттысячнай арміі беларускіх партызан, наладзіў цесную сувязь з Масквой.Брыль.// Ідэйна блізкі, з’яднаны. Будаўніцтва матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізма вядзе да яшчэ больш цеснага збліжэння сацыялістычных нацый.«Звязда».
•••
У цесным сэнсе слова — у вузкім, канкрэтным значэнні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак. і незак.
1.зак. Скрануцца з месца, пачаць рух. Здавалася, што калі не задрэмлеш хоць на адну хвіліну, дык не знойдзеш у сабе сілы рушыцца з месца.Кулакоўскі.Шырокі размашыста рушыўся насустрач гасцям, прычым жывот яго закалыхаўся, як човен на вадзе.Колас.
2.зак. Адправіцца, накіравацца куды‑н.; рушыць, скрануцца. Рушыцца ў паход. Рушыцца ў бой. □ Зыкнуў, бразнуў сталлю-чыгуном цягнік, уздрыгануў ад натугі, рушыўся, і паплылі насустрач поле, лес, хмары, слупы, звязаныя дротам.Галавач.І рушыўся скарб небагаты Ў сяло між зялёных прысад.Панчанка.//перан. Атрымаць далейшае развіццё. За гэтыя тры гады прыкметна рушылася наперад і будаўніцтва Панасюковай хаты.Навуменка.
3.незак.Разм. Тое, што і рухацца. З клуба ніхто не рушыцца, Скончыўся сход, але не сціхлі размовы.Лужанін.На глухім паўстанку Журацца агні, У жалобных сцягах Рушыцца цягнік.Глебка.
4.(1і2ас.неўжыв.); незак. Раздзяляцца, распадацца на часткі пад уздзеяннем якой‑н. сілы; абвальвацца. З грукатам рушыліся, правальваліся абгарэлыя бэлькі.Лынькоў.З цягам часу то адна [спала], то другая падмываюцца і рушацца ў ваду.Маўр.
5.(1і2ас.неўжыв.); незак., перан. Знікаць, варушацца, разбурацца (пра планы, надзеі, традыцыі і пад.). Старое рушыцца, знікае, уступаючы месца новаму, маладому.Гартны.Па краіне магутным поступам ішла калектывізацыя, усюды рушыліся асновы старасветчыны.Шчарбатаў.Старысвет рушыцца, на змену яму прыходзіць новы.Шматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штурмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак., каго-што.
1. Рабіць, праводзіць штурм (у 1 знач.). Барашкін быў ва ўдарнай групе, і гэтая група першай штурмавала варожыя ўмацаванні.Савіцкі.У сям’і павага ў нас мужчынам: Дзед тапіў дзянікінцаў у Доне; Бацька ўзводзіў горад на Амуры, Брат старэйшы штурмаваў Берлін.Гілевіч.//перан. Праводзіць актыўныя, рашучыя дзеянні для авалодання чым‑н., асваення чаго‑н. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя дала ў рукі чалавека магутныя сілы: ён пранік у глыбіню атамнага ядра, пачаў штурмаваць касмічныя далі.«Звязда».Каб штурмаваць нямую вышыню, Бывае мала аднаго імкнення.Грачанікаў.//перан. Працаваць з празмерная паспешнасцю, каб нагнаць упушчанае. Не знае адпачынку, зморы Калгаснікаў ліхая раць, Калі з упартасцю, напорам Прарыў выходзім штурмаваць.Чарот.//перан. Актыўна паступаць, старанна, настойліва вывучаць з мэтай дабіцца жаданых вынікаў. Не шмат застаецца таварышаў-сведак, Што разам з табой [ветэран] старысвет штурмавалі.Чарнушэвіч.Вось ён, гулкі, шырокі ганак [школы], і дзве пары калон сасновых, хлопцы тут, пасля кніг-чытанак, штурмавалі навук асновы.Русецкі.
2.Разм. Асаджваць, акружаць каго‑, што‑н. бязладным, неарганізаваным натоўпам. Улетку мінулага года масквічы літаральна штурмавалі касу тэатра імя Вахтангава.«ЛіМ».Вялікі натоўп штурмаваў вагоны.Ус.//перан. Настойліва дабівацца чаго‑н. Радня Пахомава не траціць часу, Адміністрацыю саўгаса Штурмуюць грамадой на ўсе лады.Корбан.
3. Лятаючы на малой вышыні, бамбіць і расстрэльваць з самалёта сілы праціўніка. Прылятаюць яны [знішчальнікі] штурмаваць, Зніштажаць лютых ворагаў смела.Танк.[Пішчыкаў:] — Калі ляталі штурмаваць нямецкія аэрадромы? [Хукін:] — Летась вясною часта, ляталі на Бранск.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчарба́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, што мае не ўсе зубы, рэдкія зубы. — Я-то ўжо думаў, што ў цябе зуб новы вырас. Уставіў бы, ці што, ходзіш шчарбаты, — падкалоў.. [Міця] Івана, намякаючы на той далёкі вечар.Кудравец.Цуглі былі ўжо густа ржавыя, бо хто ведае, калі яны закладваліся ў шчарбаты рот Крумкача.Кулакоўскі./ Пра зубы. Гэта быў гадоў дваццаці васьмі мужчына з шэрымі вачыма, з круглым задзёрыстым тварам і шчарбатымі зубамі.Скрыган.
2. Які мае няроўныя, са шчарбінамі краі. Шчарбатая лыжка. □ А бацька адчыняе скрынку, дастае шчарбаты чайнік.Лынькоў.Палез у печку. Дастаў адтуль шчарбаты чыгунок з капустаю.П. Ткачоў.// Які мае няроўнае, нявострае з зазубрынамі лязо. Шкрэбнуў па поснай патэльні шчарбаты нож.Бураўкін.// Які мае няроўную, з выбоінамі, паверхню. Бутэлька яшчэ ракатала па шчарбатым паркеце, нібы нехта нябачны каціў яе.Караткевіч.Пералажылі шчарбатыя, пазламаныя масты, збудавалі трохі новых.Мележ.Сям-там шчарбаты камень пачынаў абшмульваць і ўядацца ў кару.Арочка.
3.перан. Які мае няроўныя або з дзіркамі абрысы. Месцамі край неба падпіралі шчарбатыя хвойнікі.Бядуля.Сям-там, як бы ля падножжа, да .. [будынкаў] туліліся драўляныя домікі з седлаватымі дахамі і шчарбатымі комінамі.Карпаў.
4. Які мае паменшаны, малы серп (пра месяц). І раўнадушна на зямлю пазіраў стары шчарбаты месяц.Асіпенка.
5.перан. Несапраўдны; няпоўны, аднабокі. — Свет вялік, — кажа пан, — можа, і праўда. — Праўда, то праўда, пане, хоць і шчарбатая.Якімовіч.// Няўдалы, няшчасны. Значыць, лёс мой такі шчарбаты. Трэба скарыцца.Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)