ашчаці́ніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ніцца; зак.

1. Наставіць шчацінне, хіб ад злосці, страху, рыхтуючыся да абароны або нападзення.

Сабака ашчацініўся на незнаёмага.

2. Стаць старчма нібы шчацінне (пра валасы, вусы і пад.).

3. Выставіць якія-н. вострыя прадметы (штыкі, пікі, калы і пад.).

4. перан. Зазлаваць у адказ на якія-н. словы, учынкі (разм.).

А. на каго-н.

|| незак. ашчаці́ньвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Старча́к ‘палка, тонкі кол, уваткнуты ў зямлю’, ‘прадмет, які стаіць старчма’ (ТСБМ), ‘дрэва са зламанай вершалінай (сукамі)’ (Сл. ПЗБ, Шатал.), ‘галоўны корань у дрэве’ (Сл. ПЗБ, Жыв. сл.), ‘плот-штакетнік’ (Нар. сл.), старшя́к ‘тоўсты канец бервяна’ (Сл. Брэс.), starczanik albo dzied ‘вертыкальны корань у сасне’ (Пятк. 2), прысл. старчака́ ‘вертыкальна; уніз галавой’ (Сл. ПЗБ, Ян., Янк. 2), старчакэ́ ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), даць сторчака́ ‘ўпасці галавой уніз’ (ТС), старчако́мстарчма’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Янк. 2), старч ‘стырчак’ (ТС). Да сторч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тычко́м нареч.

1. старчма́, старчако́м, насто́рч; (стоймя) сто́йма;

2. (о кладке кирпича) старчако́м, папяро́чкай;

3. (об ударе) штурхялём.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

старчако́м, прысл.

Стаўма, вертыкальна, старчма. Падняўшы гарачы прэнт .. і трымаючы яго старчаком, як свечку, каваль падышоў бліжэй да хлапца. Кулакоўскі. // Тарчма (пра валасы, шчаціну і пад.). Валасы стаяць старчаком, як іголкі ў вожыка, мне іх ніколі не ўдавалася прычасаць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Насторч ’старчаком, старчма, усторч’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), сюды ж насторчыць ’вывіхнуць, выкруціць’ (слонім., Нар. лекс.), гл. сторч, старча́ць ’тырчаць’, параўн. nastorczyć oko ’пашкодзіць вока’ (Арх. Федар.), г. зн. ’накалоцца, напароцца на што-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узва́л, ‑а, м.

Узвышанае месца. Паляцеў з узвала старчма. □ Гелена прыпыніла рукой Арсеня, як яны ўзышлі на ўзвал, адкуль Дзвіна адкрылася вачам ва ўсёй сваёй светлай шырыні. Хадкевіч. Перада мною ўзнікла белая сцяна — вецер нагнаў у нізіну снег і ён асеў крутым узвалам. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саві́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да савы, належыць саве. Савінае гняздо. □ І раптам Уладзік чуе савіны крык — ку-га! ку-га! Краўчанка. // Такі, як у савы; які чым‑н. нагадвае саву. Савіныя вочы. □ Маленькі Рыгорка сядзеў за сталом, у яго быў круглы савіны твар, калматая галава, а бровы старчма двума рожкамі віліся ўгару. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Турусня́к ‘затор, лёд на рэках і азёрах, нагрувашчаны старчма’ (Ласт.). Па значэнні, відавочна, звязанае з рус. торо́с ‘заломы лёду каля берагоў рэк і на моры’, што з саам. tōras ‘лядовы бугор на беразе мора’ (Фасмер, 4, 86; Анікін, 557), аднак шляхі ўплыву на яго ўтварэнне застаюцца няяснымі. Хутчэй гукапераймальнага паходжання, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ашчаці́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

1. Наставіць хіб, шчацінне ад злосці, страху і пад. Сабака ашчацініўся, гатовы ўкусіць. // Стаць старчма, дыбам, нібы шчацінне (пра валасы, вусы і пад.). Непакорная чупрына над вузкім сухім ілбом... [Есіпа] яшчэ больш ашчацінілася, плечы ўзняліся аж да вушэй. Дуброўскі. // перан. Выставіць якія‑н. вострыя прадметы (штыкі, пікі, калы і пад.). Натоўп загудзеў, скрануўся з месца, і раптам уся трыбуна ашчацінілася па загаду канапатага вінтовачнымі стваламі. Няхай. Ад сонца перасохла зямля на полі, патрэскалася і ляжыць голымі камякамі, ашчацініўшыся рэдкімі вузкімі і вострымі калівамі нізкарослай ярыны. Галавач.

2. перан. Разм. Узлавацца, стаць раздражненым. — Куды, паршывец! — ашчацініліся мужыкі. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыба́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Высокі і тонкі, звычайна даўганогі. Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк. Маўр. Конь быў нізкарослы, грывасты, коннік здаваўся залішне цыбаты, і ногі яго як не валачыліся па зямлі. Лупсякоў. Ззаду каля ласіхі мітусілася цыбатае ласянё. Федасеенка. / у перан. ужыв. Кошыкі і карабы к поўдню напаўняліся .. прысадзістымі лісічкамі, чырвонагаловымі цыбатымі падасінавікамі. Васілевіч. / у знач. наз. цыба́ты, ‑ага, м.; цыба́тая, ‑ай, ж. Бобрыку спачатку здалося, што цыбаты сам паляцеў старчма. Дуброўскі.

2. Доўгі і тонкі, з падоўжанай часткай ад ступні да калена (пра ногі). Празвалі .. [Шайку] некалі чапляй за цыбатыя ногі, такія спрытныя і такія лёгкія, што яна і сапраўды, як чапля, прабіралася па любой дрыгве. Лынькоў. [Міхалючок] закруціўся па хаце, як падлетак, заскакаў на сваіх цыбатых нагах. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)