Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паз’язджа́ць, 1 і 2 ас.адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.
1. З’ехаць, спусціцца адкуль-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.
Лыжнікі паз’язджалі з гары.
2. Едучы, павярнуць куды-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.
Машыны паз’язджалі ўбок.
3. Выехаць адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.
Моладзь паз’язджала з вёскі ў горад.
4. (1 і 2 ас.мн. не ўжыв.), перан. Ссунуцца, збіцца — пра ўсё, многае.
Панчохі паз’язджалі з ног.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зве́сіцца, звешуся, звесішся, звесіцца; зак.
Спусціцца адным канцом уніз; павіснуць. Акно расчынілася, і цёмна-русыя косы Густы звесіліся амаль дадолу.Васілевіч.// Нахіліцца ўніз; апусціцца. Ляшчыннік звесіўся ў раку, Шапоча ледзь чутно.Броўка.Каласкі звесіліся ўніз — амярцвела, нерухома, быццам падсечаныя.Мележ.// Нахіліцца ўніз, перагнуўшыся цераз што‑н. Коля звесіўся з печы і глядзеў на хату.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
опусти́ться
1. апусці́цца, мног. паапуска́цца, спусці́цца, мног. паспуска́цца; (на стул) се́сці;
2.(о почве, доме) асе́сці; (об уровне воды) зні́зіцца, спа́сці;
3.перен. (морально) апусці́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ссу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.
1. Зрушыцца з месца, спусціцца куды-н.
С. з печы.
Мех ссунуўся з воза.
2. Сунучыся, зваліцца адкуль-н.
Снег ссунуўся са страхі.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухаючыся, наблізіцца; насупіцца, нахмурыцца (пра бровы).
Дзеці ссунуліся цясней адзін да другога.
У дырэктара раптам ссунуліся бровы.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Расслабіўшыся, спаўзці, з’ехаць уніз, набок.
Шапка ссунулася на патыліцу.
|| незак.ссо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз.ссо́ўванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спуск, -а і -у, мн. -і, -аў, м.
1. -у, гл.спусціцца, спусціць.
2. -а. Месца, па якім спускаюцца ўніз.
Круты с.
3. -а. Прыстасаванне, якое прыводзіць у рух курок пры выстрале.
Націснуць на с.
4. -а. Шлюз у млыне для прапускання вады.
5. -а. Доўгі сталярны рубанак.
6. -а. Прагал у верхняй частцы старонкі перад пачаткам раздзела кнігі (спец.).
◊
Не даваць спускукаму (разм.) — не рабіць патурання каму-н., а строга патрабаваць.
|| прым.спускавы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).
С. механізм.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)