Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БЕРК (Berck),
прыморскі кліматычны курорт у Францыі. На ПдЗ ад г. Кале, на беразе праліва Па-дэ-Кале. Развіваецца з 19 ст. Умерана вільготны марскі клімат з мяккай зімой і цёплым сонечным летам спрыяльны для лячэння дзіцячых хвароб туберкулёзнага паходжання; клімататаласатэрапію выкарыстоўваюць пры хваробах органаў руху і апоры.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
congenial[kənˈdʒi:niəl]adj.fml
1. ро́днасны, блі́зкі (па духу, інтарэсах)
2. прые́мны, спрыя́льны; адпаве́дны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЧЫМГА́Н,
горнакліматычны курорт ва Узбекістане ў даліне р. Чымганка (90 км ад Ташкента). Выш. над узр. м. 1400—1600 м. Клімат рэзка кантынент., лета цёплае (сярэдняя т-раліп. 20 °C). Асн.лек. фактар — горны клімат, спрыяльны для клімататэрапіі (для хворых на туберкулёз) і кліматапрафілактыкі. Праводзіцца таксама кумысалячэнне. Санаторый, дамы адпачынку, турбаза, гасцініца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
well-disposed
[,weldɪˈspoʊzd]
adj.
добразычлі́вы, спрыя́льны; прыхі́льны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГО́РВАЛЬ,
бальнеакліматычны курорт у Гомельскай вобл. За 20—26 км ад гарадоў Рэчыца, Светлагорск і Жлобін, у сутоках рэк Бярэзіна і Дняпро. Плошча курортнай зоны каля 25 км², амаль ⅔ яе пад лесам. Асн.лек. фактары — хларыдна-натрыевыя мінер. воды (расолы) з высокім утрыманнем брому і ёду, спрыяльны, умерана-кантынентальны клімат. Лечаць хваробы нерв. сістэмы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНТО́НА (Menton),
прыморскі кліматычны курорт у Францыі, адзін з буйнейшых курортаў Рыўеры. На У ад г. Ніца, на ўзбярэжжы Міжземнага м. (Блакітны бераг). Развіваецца з 19 ст., мае міжнар. значэнне. Клімат міжземнаморскага тыпу, спрыяльны для лячэння хвароб абмену рэчываў, органаў дыхання, функц. расстройстваў нерв. сістэмы. Буйны цэнтр міжнар. турызму. Атэлі, лячэбніцы, пансіянаты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́НКІ,
кліматычны курорт у Гомельскай вобл., за 15 км ад г. Гомель, на беразе р. Сож, паблізу вял. масіву хваёвага і мяшанага лесу. Засн. ў 1923 у радавым маёнтку Бонч-Бруевічаў. Клімат умерана кантынентальны. Лек. фактары: спрыяльны клімат і ландшафтныя ўмовы. Пясчаны пляж. Уключае санаторый для лячэння неактыўных форм туберкулёзу, дом адпачынку, абл. дзіцячы рэўматалагічны санаторый, турбазу.