Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
primordial
[praɪˈmɔrdiəl]
adj.
1) першапачатко́вы, спрадве́чны
2) элемэнта́рны, пачатко́вы
primordial laws — элемэнта́рныя зако́ны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
eternal
[ɪˈtɜ:rnəl]
adj.
1) ве́чны; вячы́сты (дуб), векаве́чны
2) адве́чны, спрадве́чны(бало́ты)
3) нязьме́нны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
спаконве́чны, ‑ая, ‑ае.
Які існуе спакон вякоў, спрадвечны; пастаянны. І гудок пралятаў над, глухім гарадком І ляцеў за раку ў спаконвечныя нетры.Зарыцкі.Вобраз вячэрняй зоркі — гэта ж і ёсць спаконвечны вобраз беларускай народнай песні.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Спрадве́ку ‘здаўна; заўсёды’ (ТСБМ, Нас., Касп., Гарэц., Бяльк., Байк. і Некр., Стан.), спрадве́ку, спрадвяко́ў ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Адваротны дэрыват ад спрадве́чны ‘старадаўні, шматвяковы’ (гл. прадвечны), аформлены паводле прыслоўя спаконвеку (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адве́чны, ‑ая, ‑ае.
Паэт. Які заўсёды існаваў; спрадвечны. Адвечная тайна. Адвечныя балоты. □ Дзе крыўда адвечная спела, Дзе сыпала гора курганы, Рукой пралетарскаю смелай Гнілы стары лад зруйнаваны.Купала.Думка — гэта адвечная, невычэрпная, бясконцая, як само жыццё, крыніца сілы.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зыбу́чы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і зыбкі; рухомы. Тут бусел, спрадвечны, Як белы свет, Балацявінку зыбучую месіць.Барадулін.Шафёр спыніў машыну, каб распазнаць мясцовасць, а галоўнае дарогу. Бо гадзіну таму назад нас хацелі затрымаць у лесе нанач зыбучыя пяскі.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
niepamiętny
даўні; спрадвечны;
od ~ch czasów — з давён-даўна; спрадвеку; спакон веку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)