schnell

1. a ху́ткі, імклі́вы, шпа́ркі, бы́стры

2. adv ху́тка, бы́стра, (па)спе́шна;

mach's ~! хутчэ́й! спяша́йся!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ганашы́ць ’начыста ашчыпваць’ (Шат.), ’спешна прыгатоўваць; прыспешваць; спяшыць’ (Касп.). Фармальна добра адпавядае рус. гоноши́ть ’клапатліва займацца якой-н. справай; гатаваць, прыгатоўваць; рабіць што-н. хутка, старанна і г. д.’ (гл. СРНГ, 7, 10–11). Адносна гэтых слоў гл. Фасмер (1, 437438), дзе прыводзяцца розныя версіі (у асноўным малаверагодныя; больш-менш пераконвае ідэя Кіпарскага аб зыходным гон‑ з суфіксацыяй, аналагічнай суфіксацыі ў слове копошиться).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыжану́ць ’прыгнаць’ (Ян.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *жану́ць/*жэну́ць/*жыну́ць, форма якога звязана з прасл. *ženǫ (1 ас. адз. л. цяп. час) ад *gъnati (гл. ЭССЯ, 7, 196–197). Падаецца, аднак, што з улікам ст.-бел. приженути ’прыгнаць; спешна прыехаць’, а таксама рус. наўг. прижа́нуть ’наблізіць усутыч’, прижену́ть ’падсунуць да нечага’ з вельмі блізкай семантыкай, з’яўляецца магчымасць для рэканструкцыі інфінітыўнага карэляту *ženǫti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турлі́ць ‘трубіць, тарахцець, шумець (пра машыны)’ (пух., З нар. сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. турли́ти ‘піць у вялікай колькасці’; рус. турли́тьспешна што-небудзь рабіць’, польск. turlikać ‘звінець, брынкаць’, н.-луж. turlíkaś, чэш. мар. turlíkat ‘няўмела іграць на музычным інструменце’; сюды ж, мажліва, ід. tur(lík)as ‘падсмейвацца, кпіць’, якое Астравух (Ідыш-бел. сл., 808) параўноўвае з польскім turlíkać. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змата́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Звіцца ў клубок, маток пры намотванні.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размотваючыся, зняцца з чаго‑н. Ніткі змагаліся з клубка.

3. Разм. фам. Спешна знікнуць, пакінуць якое‑н. месца. — Брыгада здала вёску без бою, і .. наогул, як я разумею Шуста, яна ўжо памагала пяты, каб хутчэй змагацца адгэтуль. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ната́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Кароткі запіс аб чым‑н. Да гэтую справу Сцёпка глядзеў сур’ёзна. Чытаючы, рабіў сякія-такія нататкі, выпіскі. Колас. [Люба] дастане запісную кніжку і спешна пачала чытаць карандашныя нататкі. Гартны. // Кароткае пісьмовае або друкаванае паведамленне; артыкул. Сонцаў перапісаў некалькі радкоў з газетнай нататкі. Мележ. [Шуст:] — Я чытаў, выступаў на сходах, пісаў нататкі для насеннай і гарадской газет. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Верані́на ’вінегрэт’ (Бяльк.); ’лямешка’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. верени́на ’каша з мукі’. Падрабязна аб паходжанні слова гл. Трубачоў, Slavia, 29, 19. Слова можна вывесці і ад дзеяслова тыпу рус. дыял. верени́тьспешна што-небудзь рабіць’ (параўн. «верени́на — это муки насыпают, ды в кипяток» — СРНГ). Але не выключаецца, што верабі́на, верени́на < варенина. Параўн. рус. дыял. варе́нина ’варанае пойла для жывёлы’, варе́нина ’варанае мяса’. Адносна фанетыкі параўн. бел. дыял. верэ́нік (< варэ́нік).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Матаючы, звіць у клубок, маток; наматаць на што‑н. Зматаць пражу ў клубок. Зматаць дрот. □ [Цясляр] падняў шнур з зямлі, хацеў, відаць, звязаць, але зматаў і адкінуў у бок. Ракітны.

2. Матаючы, зняць з чаго‑н.; разматаць. Зматаць бінт з пальца.

•••

Зматаць вулачкі (вуды)спешна пакінуць якое‑н. месца. Калі ж працы жаданай дзе-небудзь паблізу не знойдзецца, думаў Кірыл, давядзецца зматаць вудачкі. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыня́цца, прымуся, прымешся, прымецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Укараніцца, прыжыцца. Расада прынялася. Прышчэпак прыняўся. □ Зазелянелі, заслалі дол маладыя пахучыя сасонкі, — прыняліся на добрай зямлі. Пташнікаў. // Прышчапіцца (пра вакцыну). Воспа прынялася.

2. за што і з інф. Пачаць што‑н. рабіць; узяцца за што‑н. Нам, будучым курсантам, дачасна назначылі выпускныя экзамены за вучылішча, і мы спешна прыняліся за падрыхтоўку да іх. Марціновіч. Сідор усеўся за стол і прыняўся вячэраць. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ile f - паспе́шлівасць, спе́шка;

in ller ~ спе́шна, спяша́ючыся;

in der ~ у спе́шцы, спе́хам;

die Sche hat ~, es hat ~ damt спра́ва не це́рпіць адкла́ду

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)