Та́ўрыць ’чэзнуць, чарнець, сохнуць ад скрухі ці працяглай хваробы, марнець, сохнуць’: таврить надъ грошами (Нас.), таўры́ць ’чэзнуць, сохнуць ад скрухі’ (Бяльк. і Некр.). Няясна; відаць, звязана з ча́ўраць ’чахнуць’ (гл.), параўн. твэ́рыць/чвэ́рыць (гл.); адносна магчымага t < č у балтыйскіх мовах гл. Смачынскі, 696.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пятрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Разм. Сохнуць, высыхаць (на сонцы, ветры і пад.). Пахне свежая ралля, пятрэе сухое бадылле, цвёрды чабор хаваецца ў іржэўнік. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wysuszać się

незак. высушвацца; сушыцца; сохнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

mizernieć

незак. худзець, чэзнуць, сохнуць, марнець, блажэць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дасо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. дасох, ‑ла; зак.

Скончыць сохнуць, высахнуць. Дзяўчына адагрэла рукі, апранулася і панесла на платы бялізну. Няхай вымерзне добра, тады ў хаце скора дасохне. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасме́рдлы, ‑ая, ‑ае.

Які насыціўся непрыемным пахам; прасмярдзелы. На гэтай прасмердлай дзёгцем і конскім потам станцыі, воляй-няволяй прыдзецца марнець і сохнуць прынамсі цэлы месяц, а то і болей. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зжаўце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць жоўтым, набыць жаўтаватае адценне. Праз патрэсканы асфальт выбівалася трава. Яна ўжо высахла і зжаўцела. Гаўрылкін. // Пахудзець, набыць нездаровы колер твару, цела. [Аміля] зжаўцела, ззелянела і пачала сохнуць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заясне́ць, ‑ее; зак.

1. Вылучыцца сваёй яснай афарбоўкай, паказацца (пра што‑н. яснае). Мост вырас, пашырэў. .. Рака схавалася і зноў заяснела. Мележ.

2. Пачаць яснець, стаць ясным. Пачала сохнуць зямля, і заяснела неба. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасыха́цьсохнуць параўнальна невялікі час’ (Шат.). Укр. посиха́ти ’высыхаць, засыхаць’, рус. посыха́ть ’засыхаць’. Да сохнуць (гл.). Семантыка бел. дзеяслова адрознівацца ад укр. і рус. дзякуючы прэфіксу ‑pa, які ў іх мае значэнне поўнай закончанасці дзеі безадносна да яе працягласці, а ў бел. дзея працягвалася ў невялікім прамежку часу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wither [ˈwɪðə] v.

1. вя́нуць, со́хнуць;

The flowers withered in the heat. Кветкі завялі ад cпякоты.

2. зніка́ць, адыхо́дзіць;

Her beauty withered. Яе прыгажосць знікла.

3. спапяля́ць (позіркам)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)