пранасі́цца, ‑носіцца; зак.

1. Прадрацца ад доўгага нашэння; вынасіцца (пра адзенне, абутак). Чаравікі пранасіліся. □ І не знае, што надзець, Зося — гожая паненка. Проста сорамна глядзець, Пранасілася сукенка. Зарыцкі.

2. Насіцца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяста́ктны, ‑ая, ‑ае.

Які не выяўляе такту ў абыходжанні з кім‑н.; нетактоўны. Бястактны чалавек. // Які сведчыць пра адсутнасць такту. Бястактнае пытанне. □ І мне зноў сорамна за мой бястактны, недаравальны выбрык. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кры́ўдна,

1. Прысл. да крыўдны.

2. безас. у знач. вык., звычайна каму. Пра пачуццё крыўды, якое зведвае хто‑н. Леанід пачырванеў, заблішчэлі слёзы — было сорамна перад таварышамі і крыўдна, што яму не вераць. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няёмкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няёмкага. Я яшчэ раз адчуў няёмкасць, што не меў з сабой ніякіх гасцінцаў. Ермаловіч. Мікалай зразумеў гэтае: «Эх вы» і яму зрабілася сорамна. Ён дагнаў [Насцю] і паспрабаваў згладзіць няёмкасць жартам. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаке́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Неадабр.

1. Быць, служыць лакеем.

2. перан. Выслужвацца, падхалімнічаць, ліслівіць. Ідучы праз залу рэстарана, Асташонак спыніўся каля афіцыянткі і гучна прамовіў: — Як вам не сорамна! На падачках у тых трутняў жывяце... Лакейнічаеце! Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднабо́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адзін бок большы або розныя па якіх‑н. прыкметах бакі.

2. перан. Накіраваны ў адзін бок, аднабаковы паводле свайго дзеяння, выяўлення. [Насця:] — Сорамна табе, Таня, зайздросціць чужому каханню, ды яшчэ такому аднабокаму. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

shame [ʃeɪm] n.

1. со́рам, га́ньба;

feel shame at having told a lie адчува́ць со́рам за то́е, што схлу́сіў;

To my shame, I never thanked him. Мне сорамна, што ніколі не падзякаваў яму;

bring shame on smb. га́ньбіць, нясла́віць каго́-н.;

it’s a shame бры́дка, со́рам

2. пры́красць, жаль : What a shame! Як шкада! Якая прыкрасць!

put smb. to shame прысарамаці́ць каго́-н.;

shame on you! як табе́ не со́рамна!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пры́кра,

1. Прысл. да прыкры.

2. безас. у знач. вык. Непрыемна, крыўдна. Міцю было страшэнна прыкра, сорамна ад таго, што Сюзана бачыла яго соннага, босага, з парэпанымі чорнымі пятамі... Навуменка. Мне было прыкра, горка, ад крыўды я ледзь не плакаў. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасарамаці́ць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; зак., каго.

Разм. Прымусіць каго‑н. адчуць сорам; пасароміць. Міканор намерыўся далікатна запярэчыць Апейку, пасарамаціць жанок за адсталасць. Мележ. Цёця, што сядзела на лаўцы з кніжкай у руцэ, пасарамаціла хлопчыка: — Сорамна, Міша. Сам схадзі за мячом, бабуля ж старая! Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Шыпець некаторы час. Валодзя, як дамовіўся з Сяргеевым, двойчы прашыпеў, нібы цецярук на таку: «Чу-у-у-у-шы-ы-ы...» Федасеенка. // што і без дап. Сказаць што‑н. шыпячым голасам. — Што, баішся заходзіць? Сорамна? — не сказала, а прашыпела Галіна. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)