Баля́скі ’зубы’ (Сцяц.). Метафара да баля́са ’слупок для агароджы і г. д.’ Першапачаткова, мабыць, ужывалася ў сэнсе ’рэдкія зубы’ (падобныя агароджы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слуп ‘бервяно або тоўсты брус, умацаваны вертыкальна, стаўма’ (ТСБМ, Нас., Шат., Байк., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), памянш. слупо́к (ТСБМ, Сл. ПЗБ), слу́пак (Сл. ПЗБ); слупо́к ‘грубка’ (Сцяшк.), слупе́ц ‘папярочная планка ў граблях, у якую набіваюць зубы’ (Шатал., ЛА, 4). З польск.słup, słupek ‘тс’ (Карскі 1, 356; Цвяткоў, Запіскі 2, 1, 59; Кюнэ, Poln., 98), якое да прасл.*stъlpъ (гл. стоўп), параўн. кантамінаваную форму стлуп (стлупъ) ‘тс’ (Шымк. Собр.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Spáltef -, -n
1) шчы́ліна, раско́ліна
2) палігр. кало́нка, слупо́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Баля́са ’слупок для невысокай агароджы; шчыкеты’ (Шат.), ’точаны слупок у поручнях’ (Нас.), баля́сы ’агароджа, тын з слупікаў’ (Касп.), баля́с ’слупікі для агароджы’ (Касп.). Ст.-бел.баляс ’балюстрада’ (Булыка, Запазыч., гл. і Гіст. лекс., 98). Рус.баля́сы, укр.баля́си (ст.-укр.баляса і баляс з XVI ст.). Запазычанне праз польск.balas, balasa з італ.balaustro (Варш. сл., 1, 26; Брукнер, 12; Фасмер, 1, 119; Рыхардт, Poln., 32; Кюнэ, Poln., 43; Рудніцкі, 68). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 29–30.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ту́мба, -ы, мн. -ы, тумб і -аў, ж.
1. Невысокі слупок каля дарогі або тратуара.
Бетонная т.
2. Падстаўка для чаго-н. у выглядзе слупка.
3. Круглае збудаванне для наклейвання аб’яў, афіш і пад.
Рэкламная т.
4.перан. Пра тоўстага непаваротлівага чалавека (часцей жанчыну) (разм., зневаж.).
|| памянш.ту́мбачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БУРЭ́ННЕ,
стварэнне горнай вырабаткі цыліндрычнай формы (свідравіны, шпура, шахтавага ствала). Адрозніваюць бяскернавае (суцэльнае; разбурэнне горных парод адбываецца па ўсёй плошчы забою) і калонкавае (толькі па кальцавой пляцоўцы каля сцен свідравіны; слупок неразбуранай пароды — керн — дастаюць на паверхню). Кавалкі пароды выдаляюцца са свідравіны шнэкам, жалонкай або прамывачнай вадкасцю.
Бывае механічнае (вярчальнае, ударнае) э непасрэдным уздзеяннем буравога інструменту на пароду і таксама гідраўлічнае, тэрмічнае, хім. і інш.; у залежнасці ад тыпу інструменту — шнэкавае, шарошачнае, цвердасплаўнае, алмазнае; паводле тыпу буравой машыны — перфаратарнае, гідраўдарнае, турбіннае, электрабурэнне; паводле размяшчэння свідравін — нахільнае, куставое, шматствольнае і інш. Бурэнне выкарыстоўваюць для пошуку карысных выкапняў, здабычы вады, нафта, газу, расолаў, асушэння, вентыляцыі падземных збудаванняў, буд-ва палевых фундаментаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
графа́, ‑ы, ж.
1. Палоска, слупок, калонка паміж дзвюма вертыкальнымі лініямі (у класных журналах, канторскіх кнігах і пад.). У графе, дзе былі выведзены адзнакі за апошні квартал, па мове ў Рыгоравым табелі красавалася прыгожа выпісаная настаўніцай чацвёрка.Краўчанка.
2. Раздзел тэксту; рубрыка.
[Ад грэч. graphē — рыса, лінія.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Стаўпе́ц ‘брусок у граблях, куды ўстаўляюць зубы’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Шатал., З нар. сл., Нар. сл., Мат. Гом.), ‘прыстасаванне (слупок) для трапання льну’ (Сл. ПЗБ, Шатал., Сцяцко Сл.), ‘слуп’, ‘дэталь у калаўроце’, ‘палена, кругляк’, ‘станок, на якім рабілі ніты’ (Сл. ПЗБ), ‘прылада, пры дапамозе якой вяжуць ніцяныя петлі’ (Жд. 1), стоўпе́ц (ТС), сто́ўпец (Мат. Гом.), ‘прылада для трапання льну’, стаўпцы́ ‘стойкі варот’ (З нар. сл.), стопэ́ць ‘слупок’ (Сл. Брэс.), стоўбцы́, стоўпци́ ‘ножкі мялкі, падстаўкі ў калаўроце’ (Уладз.). Дэрываты ад стоўб, стоўп (гл.) з суф. ‑ец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гіястылі́я
(ад лац. hio = разяўляю рот + гр. stylos = слупок)
тып сучлянення сківічнага апарата з восевым чэрапам у большасці рыб.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Kolúmnef -, -n
1) архіт. кало́на
2) палігр. паласа́ (набо́ру), кало́нка, слупо́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)