агля́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Службовая асоба, якая робіць агляд чаго-н. з мэтай праверкі.

А. вагонаў.

|| ж. агля́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. агля́дчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ombudsman [ˈɒmbʊdzmən] n. (pl. -men) о́мбудсмен (службовая асоба, якая ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю ўрадавых органаў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

выкана́ўца, -ы, мн. -ы, -аў, м. і ж.

Той, хто выконвае што-н.

В. работ.

В. ролі Паўлінкі.

Судовы в. (службовая асоба, якая ажыццяўляе рашэнні суда па выканаўчых лістах).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантралёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Службовая асоба, якая правярае каго-, што-н.

Грамадскі к.

|| ж. кантралёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. кантралёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВАКА́НСІЯ (франц. vacance ад лац. vacans які пустуе, свабодны),

свабодная (незамешчаная) службовая пасада.

т. 3, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аператы́ўна-службо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аператы́ўна-службо́вы аператы́ўна-службо́вая аператы́ўна-службо́вае аператы́ўна-службо́выя
Р. аператы́ўна-службо́вага аператы́ўна-службо́вай
аператы́ўна-службо́вае
аператы́ўна-службо́вага аператы́ўна-службо́вых
Д. аператы́ўна-службо́ваму аператы́ўна-службо́вай аператы́ўна-службо́ваму аператы́ўна-службо́вым
В. аператы́ўна-службо́вы (неадуш.)
аператы́ўна-службо́вага (адуш.)
аператы́ўна-службо́вую аператы́ўна-службо́вае аператы́ўна-службо́выя (неадуш.)
аператы́ўна-службо́вых (адуш.)
Т. аператы́ўна-службо́вым аператы́ўна-службо́вай
аператы́ўна-службо́ваю
аператы́ўна-службо́вым аператы́ўна-службо́вымі
М. аператы́ўна-службо́вым аператы́ўна-службо́вай аператы́ўна-службо́вым аператы́ўна-службо́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адміністрацы́йна-службо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адміністрацы́йна-службо́вы адміністрацы́йна-службо́вая адміністрацы́йна-службо́вае адміністрацы́йна-службо́выя
Р. адміністрацы́йна-службо́вага адміністрацы́йна-службо́вай
адміністрацы́йна-службо́вае
адміністрацы́йна-службо́вага адміністрацы́йна-службо́вых
Д. адміністрацы́йна-службо́ваму адміністрацы́йна-службо́вай адміністрацы́йна-службо́ваму адміністрацы́йна-службо́вым
В. адміністрацы́йна-службо́вы (неадуш.)
адміністрацы́йна-службо́вага (адуш.)
адміністрацы́йна-службо́вую адміністрацы́йна-службо́вае адміністрацы́йна-службо́выя (неадуш.)
адміністрацы́йна-службо́вых (адуш.)
Т. адміністрацы́йна-службо́вым адміністрацы́йна-службо́вай
адміністрацы́йна-службо́ваю
адміністрацы́йна-службо́вым адміністрацы́йна-службо́вымі
М. адміністрацы́йна-службо́вым адміністрацы́йна-службо́вай адміністрацы́йна-службо́вым адміністрацы́йна-службо́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адміністра́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Службовая асоба, якая кіруе чым-н.; адказны распарадчык.

Добры а.

|| ж. адміністра́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. адміністра́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МЫ́ТНІК,

службовая асоба ў ВКЛ, якая збірала пошліну (мыта) з купцоў за ўвоз і вываз тавараў.

т. 11, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

білецёр, ‑а, м.

Службовая асоба, якая кантралюе ўваходныя білеты ў кіно, тэатрах, музеях і інш. установах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)