2.Разм. Параніць. Там, каля далёкага мангольскага возера Буір-Нур, Панасюка скубанула асколкам сталі.Навуменка.
3.перан.Разм. Урваць сабе, украсці. [Алена:] — А хто .. думае, каб даць нашаму калгасу менш, а скубануць з яго больш — дык няхай ён лепш нам не замінае.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ашчыкіта́ць ’абарваць, абшчыпаць’ (Федар.), ’абглыдаць, абкляваць (пра птушку)’ (Мал.), ошчокотаць (КСТ), таксама абшыкітаць (Федар.), рус.ощекотать («птицы ощекотали все ягоды»), ошакта́ть («куры весь веничик ошактали», пск.). Ад шчыка́ць ’рваць, шчыпаць, скубці (пра расліны)’ з экспрэсіўным нарашчэннем ‑іт‑ (‑от‑), параўн. шчыкітушка ’пра птушку, якая зрывае, шчыплючы’ (гл. Турская ў Федар., 7, 252), шчыкіта́ ’?’ (рыфмуецца з Мікіта ў нар. песні), адносна фанетыкі параўн. скрыгітаць і скрыгат.
4. не адва́жвацца, не асме́львацца (на што-н.); хіста́цца, вага́цца;
nibble at an offer разду́мваць над прапано́вай
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
смы́каць, смычу, смычаш, смыча і ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Выскубваць кудзелю пры прадзенні. [Маці:] — Будзеш і прасці, маленькая, ты ж ужо добра смыкаеш.Брыль.Смыча нітку яна [маці], ўсё кудзельку прадзе.Колас.Звычайна, добра сагрэўшыся, Ганька адсоўваецца на край печы, садзіцца на сваю прасніцу і, звесіўшы, як старая жанчына, ногі, старанна смыча кудзелю — прадзе на зрэб’е.Васілевіч.
2.Скубці, шчыпаць што‑н. — А, каб ты скіс! — глянула бабка на печ. — Зноў смыкаеш тую цыбулю? Увесь вянок зараз растрасеш!Каліна.
3. Трэсці, тузаць. Смыкаць за рукаў. Смыкаць за вяровачку.
4. Перасмыкваць. Радасны настрой апанаваў хлопца, ён штурхаў Чумака, жартаваў, не звяртаючы ўвагі на тое, што той нездаволена смыкае вуснамі.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чуб, ‑а, м.
1. Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом (звычайна ў мужчыны). За пісьмовым сталом сядзеў малады хлопец з задзёрыстым віхрастым чубам, камсамолец Грышка Гаруй.Колас.Светласці твару надаваў высокі, валікам завіты чуб над ілбом, на якім павуцінкай праляглі маршчынкі.Дуброўскі.
2. Даўней ва ўкраінцаў — доўгая пасма валасоў, якую пакідалі на цемені выбрытай галавы.
3.перан. Некалькі раслін, якія шчыльна злучаны ці растуць побач адной групай. Перахоплены вяроўчынай мех важка гойдаецца ў .. [Аксінні] на спіне і ківаецца чубамі травы над сівой галавой.Ракітны.
4. Прыўзнятае пер’е на галаве пеўня, курыцы ці іншай свойскай птушкі. Матрона .. падкрэсліла, што для таго,.. каб кураняты былі чубатыя, неабходна саджаць курыцу на захадзе сонца, скубці яе за чуб і паказваць ёй фігі.Крапіва.
•••
Брацца за чубыгл. брацца.
У чубы хадзіцьгл. хадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руно́1 ’шэрсць авечкі’ (ТСБМ), ’воўна з адной авечкі’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., ТС), ’воўна з ягнят і маладых авечак’ (малар., Сл. Брэс.), ’неразабраная воўна з авечкі’, ’пух у качкі’ (ТС), ру́на ’шэрсць’ (Касп.), ’воўна з адной авечкі’, ’скрутак воўны’ (Сл. ПЗБ, Нас.), ст.-бел.руно ’адзінка колькасці воўны’ (Ст.-бел. лексікон). Укр.ру́но, рус.руно́, польск.runo, чэш.rouno, славац.rúno, славен.rúno, серб.-харв.ру́но, балг.ру́но, макед.руно, ст.-слав.руно. Прасл.*runo [< *rou̯‑no] ’воўна на целе авечкі; скура авечкі з воўнай’ — вытворнае з суфіксам ‑no ад таго ж кораня, што і рваць < прасл.*rъvati з карнявым вакалізмам, як у літ.ráuti ’рваць, вырываць, скубці’, лат.raût ’вырываць, дзерці’. Прасл.*runo першасна — ’тое, што вырвана, выскубана’ > ’воўна, выскубаная з авечкі’, бо калісьці воўну бралі, выскубаючы яе з авечкі. Параўн. лац.vellus ’авечая воўна’ ад vellō ’рву, вырываю, скубу’ (Борысь, 527–528; Міклашыч, 284; ESJSt, 13, 783; Глухак, 534).
Руно́2 ’густая рунь’ (ТС), ру́на (ру́но) ’пушыстая зелень на засеяным полі’ (Нас.), укр.ру́но ’усходы’, рус.руно́ ’пучок хмелю з карэннаму. Гл. рунь.