Ска́тка ‘шынель, скручаны ў трубку і звязаны на канцах для нашэння цераз плячо’ (ТСБМ). З рус. ска́тка ‘тс’ < скатать ‘скруціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
zwinąć
зак. скатаць; зматаць; скруціць;
zwinąć nici — скруціць ніткі;
zwinąć bandaż — скатаць бінт;
zwinąć sprężynę — навіць пружыну;
zwinąć papierosa — скруціць папяросу;
zwinąć oboz — згарнуць (зняць) лагер;
zwinąć interes — ліквідаваць справу;
zwinąć manatki — скруціць (зматаць) вуды;
zwinąć chorągiewkę — павярнуць аглоблі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
skręcić
зак.
1. скруціць;
skręcić kartę papieru — скруціць ліст паперы;
skręcić kark — скруціць шыю;
skręcić nogę w kostce — выкруціць нагу ў костцы;
2. звярнуць; павярнуць;
skręcić w bok — звярнуць у бок
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
барано́ў, ‑нова.
Які належыць бараду. Бараноў рог. □ Аднойчы.. [Люся] дапамагала маці на кухні абіраць бульбу і са страхам пазірала, як Амархан абгрызаў баранову лапатку. Даніленка.
•••
Сагнуць (скруціць) у бараноў рог гл. сагнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смота́ть сов., в разн. знач. змата́ць, скруці́ць, мног. паскру́чваць;
смота́ть пря́жу змата́ць пра́жу;
смота́ть у́дочки а) прям. скруці́ць (змата́ць) ву́ды; б) перен. змата́ць ву́ды;
смота́ть связь воен. змата́ць су́вязь;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ссука́ць, ссучу, ссучаш, ссуча; зак., што.
1. Звіць, скруціць некалькі нітак у адну.
2. Зрабіць, падрыхтаваць што‑н. суканнем. Насвістваючы «Трансвааль, Трансвааль», выкраіў [Амелька] па шаблону халявы і перады, ссукаў і навашчыў дратву. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згарну́ць, згарну́, зго́рнеш, зго́рне; згарні́; зго́рнуты; зак., што.
1. Скруціць, загінаючы краі; зрабіць скручваннем або загарнуць, закрыць.
Жанчына згарнула хустку.
З. газету.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра расліны: закрыць, сціснуць (пялёсткі, лісце).
3. Зграбаючы, сабраць у адно месца (што-н. сыпкае).
З. збожжа ў кучу.
4. перан. Скараціць, зменшыць.
З. вытворчасць.
|| незак. зго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; наз. зго́ртванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
свихну́ть сов., разг. звіхну́ць, вы́віхнуць, спрыві́ліць;
◊
свихну́ть себе́ ше́ю скруці́ць (злама́ць) сабе́ галаву́ (ка́рак);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Скле́ндзіць ‘скрывіць, скруціць’ (ТС). Няясна. Параўн. польск. sklęczyć ‘сагнуць у дугу, скрывіць’, што аднак далёкае ў фармальных адносінах. Санько (Крыўя, 1996, 1, 92) выводзіць з літ. sklendė ‘засаўка; закрутка’, параўн. кленды (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
kozi
казіны;
zapędzić w kozi róg — скруціць у казіны рог
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)