Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
anulować
1.незак. ануляваць, касаваць;
2.зак. ануляваць, скасаваць;
anulować umowę — ануляваць (скасаваць) дамову
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
indefeasible
[,ɪndɪˈfi:zəbəl]
adj.
неад’е́мны, які́ не́льга скасава́цьабо́ адмяні́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
abolish
[əˈbɑ:lɪʃ]
v.t.
касава́ць, адмяня́ць
to abolish slavery — скасава́ць няво́льніцтва
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
адмацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., каго.
Зняць з уліку адкуль‑н. //Скасаваць прымацаванае. [Юра:] — І цяпер я прапаную адмацаваць, пакуль не позна, Толю ад Мішы, каб не мець у звяне лішняга двоечніка.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́нцэлінг
(англ. cancelling = скасаванне)
крайні тэрмін прыбыцця зафрахтаванага судна ў порт для пагрузкі, пасля якога фрахтавальнік мае права скасавацькантракт.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНСЭ́ЙСКІЯ ДАГАВО́РЫ,
заключаны ў 1854—58 ЗША, Вялікабрытаніяй, Расіяй, Францыяй, Нідэрландамі з Японіяй у гады Ансэй [афіц. назва гадоў царавання (1854—60) імператара Камэй). Ансэйскія дагаворы паклалі канец больш як двухвяковай ізаляцыі Японіі ад знешняга свету; устанавілі свабоду гандлю замежных купцоў з Японіяй і ўключылі яе ў міжнар. рынак, далі іншаземцам права экстэрытарыяльнасці і консульскай юрысдыкцыі, пазбавілі Японію мытнай аўтаноміі, навязалі нізкія ўвазныя пошліны. Спробы ўрада Японіі скасаваць нераўнапраўныя для яе Ансэйскія дагаворы не мелі поспеху да 1894, калі былі заключаны новыя дагаворы з Вялікабрытаніяй і інш. дзяржавамі. У гандл. пагадненнях 1911 адменены апошнія абмежаванні мытнай аўтаноміі Японіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ШСКІ ЕЗУІ́ЦКІ КАЛЕ́ГІУМ Дзейнічаў у 1667—93 (з перапынкамі) у в. Новая Мыш (цяпер у Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл.). Засн. навагрудскім кашталянам, чл. мальтыйскага ордэна М.У.Юдзіцкім, які завяшчаў свае маёнткі Баранавічы, Дамашэвічы, Старая Мыш, Сухарэльшчына і Цешаўля калегіуму. Аднак 2 інш. члены мальтыйскага ордэна М.Сяняўскі і Е.Любамірскі распачалі судовы працэс з мэтай скасаваць калегіум і вярнуць маёнткі свайму ордэну. У выніку судовай спрэчкі калегіум працаваў толькі ў 1667—78, 1679—83, 1688 і 1692—93, а пасля канчаткова закрыты. Свайго касцёла езуіты не мелі і выкарыстоўвалі мясц. парафіяльны касцёл. Будынкі калегіума не захаваліся.