srebrzysty

серабрысты;

srebrzysty krążek — кампактны дыск; кампакт-дыск

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЛОХ, джыда,

пшат (Elaeagnus),

род кветкавых раслін сям. лохавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі інтрадукаваны Л. вузкалісты (E. angustifolia), парасонавы (E. umbellata), серабрысты (E. argentea), усходні (E. orientalis).

Лістападныя або вечназялёныя дрэвы ці кусты. Лісце эліптычнае да лінейнага, шэра-зялёнае, часта знізу серабрыстае. Кветкі палігамныя, невял., духмяныя. Плод — касцянкападобны, пераважна ядомы. Лек., камедзяносныя, меданосныя і дэкар. расліны.

Лох усходні.

т. 9, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМЕРЫ́ЦЫЙ (лац. Americium),

Am, штучны радыеактыўны хім. элемент, ат. н. 95, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае, штучна атрыманы 13, найб. устойлівы ​243Am (перыяд распаду 7370 г.).

Адкрыта ў 1944 амер. вучонымі пры апрамяненні ​239Pu нейтронамі. Серабрысты метал, шчыльн. 13,67∙10​3 кг/м³, tпл = 1173 °C. Выкарыстоўваецца ў нейтронных крыніцах, дэфектаскапіі, для атрымання больш цяжкіх элементаў (напр., плутонію, кюрыю). Высокатаксічны. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986) ёсць на забруджаных тэр. Беларусі.

т. 1, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІРЫДАЦЫ́ТЫ [ад грэч. iris (iridos) вясёлка + ...цыт(ы)], ірыдафоры,

пігментныя клеткі ў злучальнатканкавай частцы скуры ніжэйшых пазваночных (асабліва ў рыб) і стромы радужнай абалонкі вока ўсіх пазваночных, акрамя млекакормячых. Забяспечваюць адбітак і рассейванне святла. Запоўнены спецыфічнымі адбівальнымі пласцінкамі, якія складаюцца з крышт. пурынаў (гуаніну і гіпаксанціну) і пры пэўнай арыентацыі надаюць многім рыбам, земнаводным і паўзунам серабрысты бляск і блакітнаватую афарбоўку. Форма і размеркаванне пігменту ў І. рэгулююцца гармонамі (меланатрапінам і мелатанінам).

т. 7, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ripple​1 [ˈrɪpl] n.

1. рабізна́ (на вадзе); зыб

2. хва́лістасць; хвалепадо́бнасць

3. : a ripple of laughter серабры́сты смех;

a ripple of talk го́ман

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГАДАЛІ́НІЙ (лац. Gadolinium),

Gd, хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы, ат. н. 64, ат. м. 157,25, адносіцца да лантаноідаў. Адкрыты ў 1880 швед. хімікам Ж.​Марыньякам, названы ў гонар фін. хіміка Ю.Гадаліна. Мяккі серабрысты метал, шчыльн. 7895 кг/м³, tпл 1312 °C, ферамагнетык (ніжэй за 18 °C). У паветры акісляецца, узаемадзейнічае з вадой і мінер. к-тамі (сернай, азотнай, салянай), пры награванні — з вадародам, азотам, галагенамі. Выкарыстоўваюць як кампанент магн. сплаваў. Перспектыўны матэрыял для рэгулюючых стрыжняў ядз. рэактараў (паглынальнік нейтронаў).

т. 4, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУСКАВІ́Т (англ. muscovite ад Muscovy Масковія — стараж. назва Расіі, адкуль М. быў завезены ў краіны Еўропы),

мінерал групы слюд, складаны гідраксідалюмасілікат калію, KAl2[AlSi3O10](OH, F)2. Крышталізуецца ў манакліннай, зрэдку трыганальнай сінганіях. Утварае кароткаслупкаватыя і пласціністыя крышталі, ліставатыя, лускаватыя і інш. агрэгаты. У тонкіх пласцінах бясколерны, у больш тоўстых набывае шэрае, ружаватае, жаўтаватае, зеленаватае адценні. Бляск шкляны, на плоскасцях спайнасці перламутравы і серабрысты. Цв. 2—3. Шчыльн. 2,8—2,9 г/см​5. Магматычнага і метамарфічнага паходжання. Выкарыстоўваецца ў буд., хім., гумаватэхн., фарфоравай, электра- і радыёпрамысловасці.

т. 11, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРЫ́ЗНА Сямён Іванавіч (30.4.1890, г. Мазыр Гомельскай вобл. — 12.6.1968),

бел. вучоны ў галіне селекцыі раслін. Д-р с.-г. н. (1963). Скончыў Кіеўскі ун-т (1916). У 1924—31 дырэктар Палескай пясчана-балотнай доследнай станцыі. У 1934—41 у НДІ балотнай гаспадаркі (заг. аддзела). У 1945—65 у Бел. НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. Навук. працы па агратэхніцы і селекцыі збожжавых культур на тарфяна-балотных глебах Беларусі. Вывеў сорт аўса Серабрысты.

Тв.:

Основы агротехники и селекции зерновых культур на торфяно-болотных почвах БССР. Мн., 1962.

т. 15, с. 546

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

silvery

[ˈsɪlvəri]

adj.

1) серабры́сты

silver moonbeams — серабры́стае ме́сячнае сьвятло́

2) зво́нкі, чы́сты (пра сьмех, го́лас)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ВЕРДАМІ́ЦКІ ПАРК,

помнік садова-паркавага мастацтва. Закладзены ў 2-й пал. 19 ст. ў в. Вердамічы (Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл.). Пл. каля 12 га. Парк пейзажнага тыпу. Цэнтрам яго кампазіцыі быў палац (не захаваўся). Тэрыторыя парку абнесена мураванай сцяной. Ад уязной брамы разыходзяцца цэнтр. і кальцавая алеі. У кампазіцыі парку выкарыстаны прыёмы паступовага раскрыцця пейзажу, кантрасту, улічаны асаблівасці афарбоўкі дрэў у розныя поры года, формы кроны, хуткасць росту і інш. Растуць дуб шарлахаўскі, клёны (чырвоны, серабрысты, ясенялісты), явар і яго пурпуровая форма, хвоя веймутава, лістоўніца (еўрапейская, польская), туя заходняя і інш.

т. 4, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)