Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАНДАЛА́КШСКІ ЗАЛІ́Ў (ГУБА́),
заліў Белага м. паміж Кольскім п-вам і мацерыком. Даўж. 185 км, шыр. да 67 км. У зах.ч. заліва глыб. да 40 м, ва ўсх. — да 350 м. Шмат астравоў. Упадаюць рэкі Ніва і Коўда. Рыбалоўства (селядзец, траска). Парты: Кандалакша, Коўда, Умба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ікра́к ’селядзец з ікрой’ (Бяс., 308). Польск.ikrzak ’рыба з ікрой’. Утворана ад ікраны (гл. ікра1) суфіксам ‑ак, параўн. ікрач.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лёк, ‑у, м.
Селядзечны расол. У краме .. [дзед] часта браў лёк ад селядцоў, а мы, унукі яго, з велізарнай асалодай мачалі хлеб у гэтую салёную жыжку.Астрэйка.І смагне селядзец у лёку, І ў лютай пары млее кроп.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вэ́нджаны geräuchert, Räucher-;
вэ́нджаны селядзе́ц Räucherhering m -(e)s, -e, Bückling m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Рэ́нгі мн. л. ’поліўка з рыбы’ (даўг., Сл. ПЗБ). З лат.renğe ’салака’ (Сл. ПЗБ, 4, 332), параўн. яшчэ серб.-харв.ренга (ха̀ринга) ’селядзец’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЯЛІ́КАЯ НЬЮФАЎНДЛЕ́НДСКАЯ БА́НКА (Grand Bank),
вялізная водмель у Атлантычным ак., каля в-ва Ньюфаўндленд. Пераважаюць глыб. да 100 м, найменшая глыб. 5,5 м. Грунт — пясок, галька, жвір. У раёне Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі сутыкаюцца воды халоднага Лабрадорскага цячэння і цёплага цячэння Гальфстрым. Частыя туманы. Трапляюцца айсбергі. Адзін з найб. у свеце арэалаў рыбалоўства (траска, селядзец і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пласту́н ’карп, Cyprinus carpio’ (астрав., Сл. рэг. лекс.), укр.пластуне́ць ’род чарнаморскага селядца’, рус.раст.пласту́н ’дробны селядзец’. Відаць, да пласт (гл.), матывацыя, аднак, няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Селёзка рэдка ‘рыба чахонь, Pelecus cultratus (L.)’ (Жук.). Maбыць, з рус.селёдка < сельдь ‘селядзец’, паколькі сустракаецца ва ўсходніх раёнах (гом., маг.). Перанос назвы на чахонь адбыўся з прычыны знешняга падабенства.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Следзь ‘селядзец’ (Сцяшк., Скарбы), слез, следзь ‘тс’ (Сл. ПЗБ), следз, следзь, следь ‘тс’ (Сл. Брэс.). З польск.śliedź ‘тс . Сюды ж следзе́ўка, слядзе́ўка, сле́дзя ‘гатунак белай бульбы прадаўгаватай формы’ (Скарбы).