дзяржава ў Цэнтр. Афрыцы ў 9 — канцы 19 ст. Першапачаткова ўключала вобл. Канем (на ПнУ ад воз. Чад), у 14 ст. цэнтр дзяржавы перамясціўся ў вобл. Борну (на З ад воз. Чад). Дзярж. лад — манархія, пануючая рэлігія — іслам, аснова эканомікі — сельскаягаспадарка, заснаваная на працы залежных сялян і надзеленых зямлёй рабоў. Найб. росквіт у 13 і 16—17 ст. У канцы 19 ст.тэр. К.-Б. ўваходзіла ў склад Рабаха дзяржавы, у пач. 20 ст. — у калан. ўладанні Вялікабрытаніі (асн. частка), Германіі і Францыі; цяпер у складзе дзяржаў Нігерыя, Чад, Камерун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІ́ЗЕ (Molise),
вобласць у Паўд. Італіі, на Апенінскім паўвостраве. Пл. 4,4 тыс.км². Нас. 331 тыс.ж. (1991). Адм. цэнтр — г. Кампабаса. Уключае правінцыі Кампабаса і Ізернія. На ПнУ, уздоўж узбярэжжа Адрыятычнага м. — узгоркаватая раўніна. У цэнтр.ч. М. пласкагор’е Малізе. На Пд Апенінскі хрыбет Матэсе выш. да 2050 м (г. Мілета). Аснова эканомікі вобласці — сельскаягаспадарка. Вырошчваюць пшаніцу, бабовыя і інш. У перадгорнай зоне і на спадзістых схілах ніжняга пояса гор — вінаградарства і вырошчванне аліў. У гарах пашавая жывёлагадоўля, пераважна авечкагадоўля. Прам-сць па апрацоўцы с.-г. прадукцыі. Саматужныя промыслы. Буйны турыстычны комплекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ЎСКАЯ Галіна Ануфрыеўна (н. 15.1.1927, г.п. Клічаў Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1950). Працавала на Бел. радыё, у час. «Сельскаягаспадарка Беларусі», «Работніца і сялянка», «Полымя». У 1982—88 дырэктар Бюро прапаганды маст. л-ры СП Беларусі. Друкуецца з 1953. Аўтар твораў для дзяцей і юнацтва: дакумент. аповесцей пра юную партызанку Рыму Кунько («Маланка ўначы», 1963) і юнага партыз. разведчыка Ціхана Барана («Малюнак на снезе», 1969), аповесці-хронікі «Бывай, Грушаўка» (1978) пра барацьбу падлеткаў у акупіраваным Мінску, аповесці «Я еду на вярблюдзе» (1970).
Тв.:
Выбранае. Мн., 1986;
Юныя назаўсёды. Мн., 1983;
Крылы, альбо Адзін год з жыцця Віталя Пятроўскага: Аповесць. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАІ́Я (Bahia),
штат на У Бразіліі, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Пл. 561 тыс.км². Нас. 11,7 млн.чал. (1990). Адм. ц. і гал. порт — г. Салвадор.
Займае ўсх.ч. Бразільскага пласкагор’я, у бас.р. Сан-Франсіску. Клімат трапічны і субтрапічны, вільготны на ўзбярэжжы, сухі на З ад яго. Развіты сельскаягаспадарка і гарнарудная прам-сць. Вырошчваюць какава (85% збору краіны, 1990), цукр. трыснёг, тытунь, бавоўнік, маніёк (1-е месца ў краіне). Экстэнсіўная гадоўля буйн. раг. жывёлы і авечак. Здабыча нафты, рудаў медзі, свінцу, марганцу, хрому, алмазаў, золата, манацытавага пяску. Харч., тэкст., гарбарна-абутковая, хім. і інш.прам-сць. Транспарт чыгуначны, аўтамабільны, марскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКАЯ ЖАНО́ЧАЯ НАСТА́ЎНІЦКАЯ СЕМІНА́РЫЯ.
Існавала ў Оршы ў 1911—19. Рыхтавала настаўніц пач.нар. вучылішчаў. Тэрмін навучання 4 гады. Мела падрыхтоўчы клас і ўзорнае пач. вучылішча, у якім семінарысткі праходзілі практыку. Навучалася 113 выхаванак (1914). Выкладаліся: Закон Божы, рус. мова і л-ра, царк.-слав. мова, педагогіка, псіхалогія, матэматыка, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, фізіка, графічныя мастацтвы (чыстапісанне, маляванне, чарчэнне), методыка навуч. прадметаў, ручная праца, рукадзелле, спевы, музыка, сельскаягаспадарка, фізічныя практыкаванні і інш. У ліп. 1917 семінарыя рэарганізавана ў сярэднюю пед.навуч. ўстанову для асоб абодвух полаў. З 1918 рыхтавала выкладчыкаў для 1-й ступені адзінай прац. школы. У 1919 пераўтворана ў 3-гадовыя пед. курсы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ СТУ́ДЫЯ НАВУКО́ВА-ПАПУЛЯ́РНЫХ І ХРАНІКА́ЛЬНА-ДАКУМЕНТА́ЛЬНЫХ ФІ́ЛЬМАЎ.
Існавала ў 1961—68 у Мінску. Створана на базе сектара кінаперыёдыкі і дакумент. фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм», з якой аб’ядналася і існавала як яе вытворча-творчае аб’яднанне «Летапіс». Выпускала кінаперыёдыку, дакумент., навук.-папулярныя і навуч. фільмы. Рэгулярна выходзілі кіначасопісы «Савецкая Беларусь», «Піянер Беларусі», «Спартыўны агляд», «Мастацтва Беларусі», асобныя выпускі кіначасопісаў «Навука і тэхніка БССР» і «Сельскаягаспадарка Беларусі». Сярод лепшых фільмаў: «Янка Купала» і «Якуб Колас» (1962), «Горад становіцца святлейшым» (1963), «Есць такая зямля» (1964), «Веснавыя галасы» (1965), «Шчырая размова» (1966), «Пакараны смерцю ў 41-м» (1967), «Першыя ноты» (1968) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМА́ЧАЛ-ПРА́ДЭШ,
штат на Пн Індыі. Пл. 55,6 тыс.км². Нас. 5,2 млн.чал. (1991); хіндустанцы, пахары і інш.Адм. ц. — г.Сімла. З ПнЗ на ПдУ штат перасякаюць горныя хрыбты Зах. Гімалаяў; з ПдЗ на ПнУ зменьваюцца Сівалікскія горы, хр. Дхааладхар, Вял. Гімалаі і хр. Заскар. У гарах клімат горны субтрапічны і высакагорны. Вярхоўі рэк Сатледж, Біяс, Раві, Чынаб. Хвойныя і шыракалістыя лясы. Пераважае сельскаягаспадарка. У далінах рэк вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, ячмень, рыс, бульбу; пладаводства (яблыкі, персікі, абрыкосы, арэхі, гранаты); нарыхтоўка лекавых раслін. Здабыча каменнай солі. Лесанарыхтоўкі; дрэваапр. і цэментная прам-сць. Рамесніцкая вытв-сць шарсцяной пражы, хустак і тканін. Горны курорт Сімла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЛІКІ́ЙСКАЯ АРМЯ́НСКАЯ ДЗЯРЖА́ВА,
княства, потым царства на тэр.Кілікіі ў 1080—1375. Сталіца — г. Сіс. Узнікла ў выніку масавых уцёкаў у Кілікію армян (у т. л. знаці) пасля заваявання Арменіі туркамі-сельджукамі і візантыйцамі. Тут правіла дынастыя Рубенідаў (назва ад імя першага князя Рубена). Да 1182 ваявала з Візантыяй.
Найб. росквіту дасягнула пры Левоне II (з 1198 цар). Развіваліся рамёствы, гандаль, культура (цэнтры — гарады Сіс, Тарс, Мамедыя і інш.), сельскаягаспадарка. З 1-й пал. 13 ст. васал манг. правіцеляў (ільханаў) Ірана. У 1375 заваявана мамлюкамі.
Літ.:
Микаелян Г.Г. История Киликийского армянского государства. Ереван, 1952.
В.У.Адзярыха.
Да арт.Кілікійская армянская дзяржава. Трыпціх-рэлікварый. Серабро з пазалотай. 1293.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭНЦІ́НА-А́ЛЬТА-А́ДЫДЖЭ (Trentino-Alto Adige),
вобласць на Пн Італіі, у Альпах, у верхнім цячэнні р. Адыджэ. Уключае прав. Бальцана і Трэнта. Адм. ц. — г. Трэнта. Пл. 13,6 тыс.км². Нас. каля 1 млн.чал. (2001), значную частку складаюць немцы-цірольцы. Рэльеф горны і перадгорны. Клімат умераны. У эканоміцы пераважае прам-сць. ГЭС на горных рэках (каля 20% вытв-сці электраэнергіі ў Італіі). Асн. галіны прам-сці: электрахімія, электраметалургія, машынабудаванне (трансп., электратэхн. і інш.), дрэваапр., тэкст., харчовая. Сельскаягаспадарка ў горных далінах. Больш за 80% зямлі пад лугамі і пашай, 10% — пад садамі і вінаграднікамі, каля 6% — пад ворывам. Вырошчваюць жыта, пшаніцу, кукурузу, бульбу. Гадуюць пераважна буйн. раг. жывёлу. Турызм.