Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬЯ́НС САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЙ ДЭМАКРА́ТЫІ, Міжнародны альянс сацыялістычнай дэмакратыі,
анархічная арг-цыя, створаная ў 1868 у Жэневе М.А.Бакуніным, Ж.Рэклю, А.Рышарам і інш. У 1869 фармальна распушчаны, але фактычна працягваў дзейнасць у складзе 1-га Інтэрнацыянала як Жэнеўская секцыя (пад назвай альянс сацыялістычнай дэмакратыі — Цэнтр.секцыя). Члены альянсу сацыялістычнай дэмакратыі не прызналі выключэння Бакуніна і яго прыхільнікаў з Інтэрнацыянала (1872) і да 1877 працягвалі збіраць уласныя міжнар. кангрэсы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́СКІН (Віктар Ільіч) (н. 30.1.1933, в. Ачоса Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Д-рбіял.н. (1985). Скончыў БДУ (1965). У 1969—90 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях фотабіялогіі раслін.
Тв.:
Фотовосстановление протохлорофиллида. Мн., 1981.
Раскідвальнік: а — арганічных угнаенняў (1 — падкатная цялежка, 2 — самазвальная секцыя, 3 — асноўная секцыя, 4 — раскідвальнік); б — жыжкараспырсквальнік (I — помпы, 2 — трубаправод, 3 — цыстэрна, 4 — рукавы).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БЕЛАРУ́СКАЕ ЦЭНТРА́ЛЬНАЕ БЮРО́ ПРЫ НАРО́ДНЫМ КАМІСАРЫЯ́ЦЕ АСВЕ́ТЫ РСФСР,
орган для каардынацыі і кіравання сістэмай нац. адукацыйных і культ.-асв. устаноў, якія абслугоўвалі бел. насельніцтва на тэр. РСФСР. Дзейнічала ў Маскве ў 1921—30. Засн. па хадайніцтве Паўнамоцнага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе РСФСР. Уваходзіла ў склад Савета па асвеце народаў нярус. мовы (Саўнацмен) пры Наркамаце асветы РСФСР на правах бел. аддзела. У 1921—22 адчынены Беларуская секцыя пры Віцебскім губернскім аддзеле народнай асветы, Беларуская секцыя пры Гомельскім губернскім аддзеле народнай асветы, Беларуская секцыя пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай асветы; арганізаваны бел.культ.-асв. ўстановы ў Сібіры і С.-Пецярбургу. Супрацоўнічала з бел. студэнцкімі зямляцтвамі ў Маскве і інш. гарадах РСФСР. У 1924—26 пасля далучэння Віцебскай, Гомельскай і ч. Смаленскай губ. да БССР функцыі бюро звузіліся. У 1930 яно ліквідавана. Да лета 1927 загадчыкам бюро быў М.Ф.Лойка, пазней — Н.Каляда. У розныя часы ў ім працавалі бел. пісьменнік У.Дубоўка, мовазнавец Ю.Вольскі і інш.