шту́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Евангелічна-баптысцкая секта, якая ўзнікла ў Расіі ў сярэдзіне 19 ст. // зб. Разм. Прыхільнікі, паслядоўнікі, члены такой секты; штундысты.
[Ад ням. Stunde.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АГАНІ́СТЫКІ (ад грэч. agōnistikos здольныя да барацьбы),
цыркумцэліёны, дэмакратычная хрысц. секта калонаў і рабоў у рым. Афрыцы 4—5 ст., левае крыло данатыстаў. Пратэставалі супраць сац. няроўнасці, паднявольнай працы, асуджалі афіц. царкву, прапаведавалі аскетызм, пакутніцтва. Узначальвалі паўстанні калонаў і рабоў у Нумідыі каля 340 і ў пач. 5 ст.
т. 1, с. 70
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
малака́не, ‑кан; адз. малаканін, ‑а, м.; малаканка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. малаканкі, ‑нак; аю.
Хрысціянская рэлігійная секта, якая не прызнае абраднасці і дагматаў праваслаўнай царквы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Евангельскія хрысціяне (секта) 2/128; 7/262
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў» (секта) 2/128
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Чэшскія браты» (рэліг. секта) 4/95; 11/279
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ШКАЎЦЫ, евангельскія хрысціяне святыя сіяністы,
рэлігійная секта. Узнікла ў канцы 1920-х г. у Зах. Беларусі. Назва ад імя заснавальніка Івана Мурашкі, які абвясціў сябе прарокам ад бога і стаў прапаведаваць канец свету і страшны суд. Члены секты павінны былі выконваць запаведзі Майсея, святкаваць суботу і нядзелю, не спажываць мяса, не галіць бараду, не чытаць свецкую л-ру, не мець зносін з іншаверцамі. У 1936 Мурашка заснаваў каля г. Сарны Валынскага ваяв. рэліг. камуну «Новы Іерусалім». У 2-й пал. 1930-х г. М. было каля 800—1000 чал. У 1938, забраўшы касу, Мурашка з жонкай уцёк у Аргенціну. Пасля Вял. Айч. вайны найб. актыўныя «апосталы» секты стварылі новыя «сіёны» ў Антопальскім, Высокаўскім, Іванаўскім, Кобрынскім р-нах. У 1951 секта перайменавана ў царкву св. Тройцы, аднак ніколі не рэгістравалася. Да 1953 усе «сіёны» разагнаны, многія члены секты арыштаваны і асуджаны. Вернікі раз’ехаліся па Малдавіі, Грузіі, Казахстане, Краснадарскім краі. У Беларусі засталіся адзінкі М., якія не маюць сваёй арг-цыі, але выконваюць веравучэнне і абрады секты, часам наведваюць малітоўныя сходы пяцідзесятнікаў і адвентыстаў, радзей баптыстаў.
Літ.:
Камейша Б.И. Кто такие мурашковцы. Мн., 1970.
Б.І.Камейша.
т. 11, с. 33
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шту́нда
(ням. Stunde)
евангелічна-баптысцкая секта, якая ўзнікла ў Расіі ў сярэдзіне 19 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
духабо́ры і духабо́рцы, ‑аў; адз. духабор, ‑а і духаборац, ‑рца, м.; духаборка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. духаборкі, ‑рак; ж.
Гіст. Рэлігійная секта, якая адмаўляла абраднасць і дагматы праваслаўнай царквы (узнікла на поўдні Расіі ў 18 ст.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Е́РАСЬ (ад грэч. hairesis, асобнае веравучэнне, школа, секта),
адыход ад афіц. царк. дактрыны па пытаннях дагматыкі, культу і арганізацыі. Ідэйнымі вытокамі Е. былі іудаізм і іудзейскае сектанцтва (эсены, эбіяніты, неаплатонікі), якія ўплывалі пазней на антытрынітарыяў, хіліястаў, арыян (гл. Хіліязм, Арыянства), а таксама язычніцтва і містыцызм у выглядзе гнастыцызму, маніхейства, ісіхазму і інш. На глебе незадаволенасці палітыкай Ватыкана ў 14—16 ст. узнік шэраг сял. рухаў, якія зліваліся з рэфармац. рухам (гл. Рэфармацыя).
На Беларусі ўсе Е. прыўнесены з-за мяжы: у 15 ст. гусізм; у 16 ст. рэліг.-рацыяналіст. вучэнне (Ф.Касой, Арцемій, М.Башкін), антытрынітарыі, атэісты (К.Бекеш, С.Лован), з 17 ст. сацыніяне.
А.А.Цітавец.
т. 6, с. 392
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)