У праваслаўнай царкве — эпітэт «святых» з манахаў, які азначае: праведны, святы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сінакса́рый, сінакса́р
(гр. synaksarion = збор)
збор жыцій святых.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
holy of holies[ˌhəʊliəvˈhəʊliz]n.: the holy of holieseccl. свята́я святы́х (самы святы пакой); святы́ня
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
патэры́к, ‑а, м.
Спец. Кніга, якая змяшчае жыція і павучанні так званых «святых айцоў» (манахаў якога‑н. манастыра). Кіева-Пячэрскі патэрык.
[Грэч. Paterikón ад patēr — бацька.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАЛАНДЫ́СТЫ,
навуковае таварыства бельгійскіх езуітаў, што рэдагуе і выдае жыціі святых каталіцкай царквы. Засн. ў Антверпене Ж.Боландам, які ў 1643 пачаў выдаваць «Жыціі святых» (Acta Sanctorum; да 1942 выйшла 67 т.). Выдаюць таксама штоквартальнік Analekta bollandiana (з 1882) і бюлетэнь бягучых агіяграфічных выданняў (з 1886). Цэнтр т-ва ў Бруселі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Állerheiligenn - рэл. дзе́нь Усі́х Святы́х (каталіцкае свята 1 лістапада)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
блюзне́рства, ‑а, н.
Зневажанне, ганьбаванне бога, святых. // Зневажальныя словы. // Зневажанне чаго‑н. вельмі дарагога, паважанага. Характарызаваць мастака, музыканта іранічна тады было для.. [З. Бядулі] блюзнерствам.Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАНАНІЗА́ЦЫЯ (ад грэч. canonizō узаконьваю),
у каталіцтве і праваслаўі акт прылічэння тых ці інш. асоб да святых. Ушаноўванне святых пачалося ў перыяд станаўлення хрысц. культу, пэўны парадак К. ўведзены ў 10 ст. Кананізацыйныя працэсы працягваюцца і ў наш час. У Рус.правасл. царкве пытаннямі К. займаецца спец. камісія, прапановы якой разглядаюцца і па іх прымаюцца рашэнні Памесным саборам. Гл. таксама Святыя Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́РА І ЖЫЦЦЁ»,
каталіцкі часопіс. Выходзіць з 1993 у Мінску на бел. мове (некаторыя матэрыялы друкуе на рус. і польск. мовах). Змяшчае матэрыялы рымска- і грэка-каталіцкіх канфесій. Друкуе рэліг. артыкулы гіст. і культурнай тэматыкі, урыўкі з рэліг. кніг, успаміны вернікаў аб наведванні святых мясцін і інш. Расказвае пра святых беларускай зямлі, храмавыя архітэктурныя помнікі. Мае рубрыкі: «На пытанні моладзі адказваюць святары», «Школа пеўчых» і інш.